Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаспадар меў прозьвішча Кірпіч – з націскам на першы сказ. Кірпіч быў сугнеем; ён і са мной амаль ніколі не размаўляў. Толькі аднойчы спытаў, насупіўшы кудлатыя бровы: калі мы, студэнты, зьедзем да хаты. Праўда, да Лозкі ён ставіўся больш лагодна: распытваў пра службу ў войску. Аднаго разу яны нават выпілі на пару пляшку гарэлкі.

Таго дня, як стараста пашкодзіў вока — мы з Лозкам закідвалі лён у пуню — да нас пад’ехаў на кані калгасны брыгадзір.

— Ну, як там вам, у Кірпіча? – прозьвішча было прамоўлена з націскам на апошнім сказе.

— Нармальна! – крыкнуў Лозка, завіхаючыся з калянымі вязанкамі, і брыгадзір, ссунуўшы з патыліцы на нос кепурку-васьміклінку, жартам папярэдзіў:

— Сабіна ягоная… любіць маладых хлопцаў. Толькі ж вы да яе не чапіцеся. А то Кірпіч раўнівы. Аднойчы ў іх салдат быў на пастоі, дык ён яго зьбіў на горкі яблык. Два гады потым на Аршанскай зоне адбухаў.

Жарцік запаў у душу і калі адвячоркам, праводзіўшы Лозку на аўтобус, я вярнуўся на вэранду, думкі мае апанавала жанчына, прыглушаны голас якой гучаў за сьценкай…

А ўчора ўначы гаспадыня папраўляла падушку і незнарок адхінула край шторы, якая аддзяляла ложак ад сьвятліцы. Праз шчыліну, у шэрым прыцемку, я ўгледзеў малочна-белае сьцягно, такі ж белы, трохі пукаты жывот і кроў гарачай хваляй апякла твар.

Вось і цяпер мне мроілася малочна-белая пляма, мроілася, што Сабіна лашчыць свае сьцёгны рукою – я памкнуўся ўцяміць – сон гэта, ці ява, і нечакана прачнуўся ад зацятага сабачага брэху. Гаспадарава Жучка, істота крывалапая і куртатая, брахала з рыкам, стогнам і прагавітай нянавісьцю.

— Ну до табе ўжо, до… — азвалася за шторай Сабіна. – Яна хацела тым самым абудзіць мужа, але той адно храпянуў спрасонку.

Жучка, нібыта пачуўшы гаспадыню й сапраўды змоўкла, але толькі на імгненьне. Неўзабаве зноў забрахала, але цяпер ужо з жаласьлівым скавытаньнем.

— Мішка! – голасна выдыхнула жанчына і на ляжанцы заварушыліся.

— Чаго табе?...

— Ты што, ня чуеш як сабака заходзіцца? Можа ваўкі блізка?

Гаспадар мацюкнуўся і глуха, відаць, з галавой захінуўшыся кажухом, адказаў:

— Тут бы на ўсю вёску галас стаяў. А так толькі Жучка брэша… суседзкія не дапамагаюць.

— А можа шашок у хлеў убіўся?

— Сьпі ты, шашок… Курэй жа не чуваць…

Я стаў углядвацца ў вакно, спрабуючы па руху зоркі вызначыць – ці доўга спаў, і нечакана, скрозь сабачы брэх, пачуў дзіўныя зыкі. На двары, каля плоту, штосьці глуха гуло і шаргатліва цёрлася аб штыкеціны. За час кватараваньня я добра вывучыў гукі Кірпічовага жытла. Ведаў – у якім месцы рыпаюць масьніцы, дзе сьпявае цвыркун і ў якім баку шоргае вецьце аб сьцену хаты. Пачуты зык быў невядомы, нават злавесны. Сабіна, відаць, таксама пачула дзіўны шоргат і наструніла слых. Вецер дзьмухнуў з новай сілай, зык паўтарыўся, прычым, цяпер штосьці настойліва шарканула па страсе, і гаспадыня з пярэпалахам у голасе прашаптала:

— Міш…

Гаспадар адразу адгукнуўся, голасам дрогкім і шапятлівым:

— Чую, чую…

— Выйдзі, паглядзі – што там…

Гаспадар ладны час ляжаў бяз дыху і без руху, і толькі калі па страсе шкрабанулі як мае быць, бязгучна споўз зь ляжанкі.

— І хто там валтузіцца? І Жучка асіпла ад брэху, — з панікай у голасе прашаптаў Кірпіч, прыпаўшы да ваконнай шыбы. — Гаспадар відавочна шукаў маёй падтрымкі, але я прыкінуўся, што сплю, нават засоп дзеля прыліку.

Нічога ня ўгледзеўшы, Кірпіч з апаскаю — аніводная масьніца не азвалася — падаўся ў сені.

Выхадныя дзьверы азваліся рыпам перарывістым і зычным, засьведчыўшы, што іх адчынялі з насьцярогай. Я прыўзьняў голаў. Знадворку ізноў зашамацела, у сенях гучна бразнула вядро і Кірпіч, заляцеўшы ў хату, пераселым ад хваляваньня голасам выгукнуў:

— Шпіён!

Я падхапіўся на ногі, памкнуўся надзець штаны ды заблытаўся ў калашыньні й кінуўся на двор у адных трусах.

У твар дыхнуў халодны вецер, сэрца парывіста затахкала, але тут жа і сунялося, калі я пабачыў над галавой вялізны шар: пачапіўшыся да плоту, ён мерна біўся аб край страхі.

— Радыёзонд прыляцеў, — патлумачыў я гаспадару, галава якога ціхенька вытыркнулася зь дзьвярной проймы.

Мы ўвайшлі ў хату, сталі апранацца, і я распавёў Кірпічу ўсё, што ведаў пра радыёзонды...

— Дык, кажаш, аж на сорак кілямэтраў уздымаюцца? – перапытаў Кірпіч, калі мы выйшлі на ганак. – Гаспадар мерыўся запаліць, ды я тузануў яго за рукаво: паветраныя балёны поўнілі вадародам, і трэба было асьцерагацца агню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x