Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А сыночак ты мой!.. А дзе ж ты столькі дзянёчкаў бы-ыў...

Старая Барзячыха — расхлістаная, з узьбітай на вочы хусткай — бегла насустрач і Міцька незадаволена перакрывіўся.

— У павятовага старосты... напагасьцінах, — прабубніў хлопец, скочыў з калёсаў і кіўком галавы запрасіў Багуна зайсьці ў хату.

Схапіўшы са стала кавалак булкі, Міцька, на хаду жуючы, пашнарыў рукой па верху шафы, дастаў адтуль укручаны ў прамасьленую паперу прыймач, рашуча сарваў плёмбу. І пакуль ён насоўваў на вушы круглявыя слухаўкі ды круціў ручку настройкі, у хату ўваліліся яшчэ два чалавекі: сусед Бартуль ды Міцькавы сябар Казік Хамёнак.

— Ну, як там? — гукнуў ад парогу Хамёнак, і Багун, патрабуючы цішыні, патрос узьнятым пальцам.

Прыймач, па ўсім бачна, маўчаў і Міцька, крутнуўшы ручку да ўпору, зьняў слухаўкі, крануў дрыготкім пальцам нейкі правадок і слухаўкі азваліся зумклівым маршам.

— Менск, — выдыхнуў Міцька, прыціснуў да вуха слухаўку, і праз хвілю, наструніўшыся, прашаптаў: — Варшава...

Усе выцягнулі шыі, спрабуючы дачуцца — што кажа Варшава, але апроч трэску ды зумканьня нічога не пачулі.

— Хто каго б’е? — запытаўся змарнелы ад чаканьня Хамёнак і цяпер ужо Міцьку давялося трэсьці ўзьнятым пальцам і наструнена лыпаць вачыма, слухаючы голас Варшавы.

— Стэфан Стажыньскі выступае. Прэзыдэнт места, — прашаптаў, нарэшце, Міцька і, пасьля паўзы, дадаў: — Място столечне і твэрдза Модлін багатэрскі валчаць.

— Дай паслухаць! — гукнуў Хамёнак, тузануў Міцьку за рукаво і той, вылаяўшыся па-расейску, перадаў слухаўкі сябру.

— Пілі, гулялі, баб пярдолілі. Нас, камуністаў, са сьвету зжывалі. А цяпер яно вось як выйшла: даў немец, дык толькі ашмоткі паляцелі, — Міцька нэрвовым крокам прайшоўся па хаце.

На момант запанавала ціша, якую глухой кашлянінай парушыў стары Бартуль.

— А па мне ўсё адно — што немцы, што палякі, — Бартуль ізноў кашлянуў, потым чхнуў і таропка перахрысьціўся на абраз. — Швабы прыйдуць, дык чаму добраму навучаць. Я ў Прусах два разы быў. Жывуць так, як нам і ня сьнілася.

— Есьці ідзі! — крыкнула з кухні Барзячыха, — ашалеў ужо з тым радзівам, — і Міцька, як і ня чуючы матчынага вокліку, задуменна прашаптаў: — Чаму ж маўчыць нямецкі пралетарыят?

Ноччу Багун доўга ня мог заснуць. Круціўся на ложку, два разы хадзіў на вядро, парываўся нават лезьці у куфар — пералічваць грошы, ды жонка Наста незадаволена замармытала спрасонку і ён сьцішыўся, а праз хвілю і засоп упоравень з лёгкім жончыным дыханьнем. Сонная замарач панурыла ў свае апраметныя лёхі і дзесьці на самым дне той апрамеціцы сьпеўна і водгуліста азваўся местачковы ксёндз: “Буг чуе над Польском”...

Ён прачнуўся зьнянацку — нібыта Наста піхнула ў бок — і адразу ж, краем вока, угледзеў у незавешаным фіранкамі вакне кволую палымніцу. Гарэла далёка, ці не на самой мяжы і нейкія дзіўныя, падобныя да ціўканьня кропляў з высокіх капяжоў, зыкі нараджаліся і патухалі ў цемрыве трывожнай ночы. “Стражніца гарыць!”— крыкнулі на падворку і Багун ліхаманкавым рухам намацаў нагавіцы.

Скачучы на адной назе, ён ніяк ня мог патрапіць другой нагой у калошу і Наста, прыхапіўшыся, улякнута заенчыла:

— Што... што здарылася?

— Немцы стражніцу падпалілі!

— Якую стражніцу? — перапыталася Наста, а ўцяміўшы, пра што гаворка, ужо спакойным голасам запытала: — Ну і куды ты сабраўся?

“А і сапраўды — куды папруся проці ночы? Яшчэ прыстрэляць, ці ў вязьніцу ўкінуць”, — падумаў Багун, прыпаў да ваконнай шыбы і яшчэ праз хвілю, зяхнуўшы на поўную губу, падбіўся пад жончын бок.

З хаты ён выкуліўся як толькі разьвіднела, рушыў па бязьлюднай вуліцы і на падворку бартулёвай хаты ўбачыў гаспадара. Стары Бартуль, штохвілі азіраючыся, здымаў з калёсаў непадатнае кола.

— Што, бусьлянку будзеш ладзіць? — пажартаваў Багун і сусед, чарговым разам азірнуўшыся, працадзіў: — Разьбіраю... каб не рэквізавалі.

— Хто?

Бартуль катнуў кола ў бок пуні.

— Саветы ідуць. Ці то ня бачыш?

Па бальшаку, раз-пораз губляючыся сярод кустоў, паўзло штосьці па-вужачаму даўгое й па-мышынаму шэрае, і Багун, расшпіліўшы верхні гузік касавароткі, выцер далоньню упрэлы лоб.

З усяе вёскі, калі не лічыць дзятвы, сустракаць Саветы выйшла чалавек дваццаць. Мужчыны стаялі ля самога гасьцінца, а жанчыны крыху зводдаль, ля сажалкі. Такой парой на сажалцы было поўна гусей, аднак сёньня іх, відаць, ня выпусьцілі з хлявоў і на люстранай вадзе завіхаліся, выставіўшы ўгору азадкі, дзьве дзікіх качкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x