На пачатку сакавiка ён сабраў свае рэчы i сышоў, употай, на досвiтку, ледзь толькi адчынiлася брама, апрануты ў някiдкi карычневы каптан, купрлены напярэдаднi ў старызнiка, i памяты капялюш, якi напалавiну прыкрыў ягоны твар. Нiхто яго не пазнаў, нiхто яго не змецiў, бо ён наўмысна ў гэты дзень адмовiўся ад парфумы. I калi маркiз каля полудня загадаў пачаць вышук, вартавыя бажылiся, што, хоць яны бачылi шмат каго, хто выходзiў з горада, алде ўжо ж нiяк не таго ўсiм вядомага пячорнiка, якi напэўна дапаў бы iм у вочы. Тады маркiз пусцiў погалас, што Грануй пакiнуў Манпелье з ягонай згоды, каб з'ездзiць у Парыж па сямейных справах. Аднак сам сабе ён страшэнна ўзлаваўся, бо меўся адбыць з Грануем турнэ па ўсiм каралеўстве, каб навербаваць прыхiльнiкаў сваёй флёiдальнай тэорыi.
Праз нейкi час ён супакоiўся, бо ягонае слова разышлося i без турнэ, амаль без нiякiх ягоных намогаў. У "Журналь дэ саван" i нават у "Кур'ер дэ ль'Эрон" паявiлiся даўжэзныя допiсы пра fluidum letale Taillade, i з усiх канцоў краiны пачалi наязджаць пакутнiкi, пацярпелыя ад летальнай атруты, маючы надзею знайсцi ў яго ацаленне. Улетку I764 года ён адкрыў першую "Ложу вiтальнага флюiда", якая ў Манпелье мела 12 членаў i заснавала фiлii ў Марсэлi i ў Лiёне. Потым ён рашыў рушыць на Парыж, каб адтуль заваяваць сваёй тэорыi ўвесь цывiлiзаваны свет, але яшчэ раней дзеля прапагандысцкай падтрымкi свайго паходу ўчынiць нейкi флюiдальны подзвiг, якi зацьмiў бы ганъенне пячорнага чалавека i ўсе iншыя эксперыменты, а менавiта на пачатку снежня правесцi бясстрашных адэптаў на пiк Канiгу. Пiк быў на даўгаце ПАрыжа i лiчыўся найвышэйшай вяршыняй Пiрынеяў. Гэты вучоны муж, якi стаяў на парозе старасцi, загадаў даставiць сябе на вяршыню вышынёю ў 2800 метраў i там тры тыднi паддаць уздзеянню самага сапраўднага, самага свежага вiтальнага паветра, каб, як ён сам усiм абвясцiў, дакладна на Каляды зноў спусцiцца дужым дваццацiгадовым мацаком.
Адэпты здалiся ўжо за Вернэ, апошнiм чалавечым селiшчам каля падножжа жахлiвай гары. Але маркiза нiчога не спынiла. На ледзяной сцюжы ён скiнуў з сябе вопратку i, радасна, на ўсё горла лямантуючы, пачаў узыходжанне адзiн. Апошнi ўспамiн пра яго -- гэта ягоны сiлуэт з экстатычна ўзнесенымi да неба рукамi, якi з песняй знiкае ў снежнай буры.
У ноч пад Каляды вучнi марна чакалi маркiза дэ ля Таяд-Эспiнаса. Ён не вярнуўся нi старцам, нi мацаком. I навесну, калi рызыканты выправiлiся шукаць i залезлi на ўсё яшчэ заснежаны пiк Канiгу, не знайшлося анi следу, анi звання -- нi шматка вопраткi, нi кавалачка цела, нi костачкi.
Зразумела, гэта не падарвала ягонага вучэння. Наадварот. НЕўзабаве разышлася легенда, што на самым пiку
гары ён злiўся з вечным вiтальным флюiдам, распусцiў сябе ў iм i з тае пары нябачны, але вечна малады лунае над вяршынямi Пiрэнеяў, i той, хто туды падымецца, прычасцiцца да яго i на цэлы год будзе выбаўлены ад хвароб i працэсу старэння. Аж да канца ХIХ стагоддзя некалькi медыцынскiх катэдраў адстойвалi флюiдальную тэорыю Таяда, а шмат якiя акультныя таварыствы стасавалi яе тэрапеўтычна. I за нашым часам абапал Пiрэнеяў, а менавiта ў Перпiньяне i Фiгеросе ёсць таемныя таядаўскiя ложы, якiя сустракаюцца раз на год дзеля ўшэсця на пiк Кунiгу.
Там яны разводзяць вялiкае вогнiшча, нiбыта з прычыны сонцавароту альбо ў гонар святому Яну, а насамрэч дзеля таго, каб адслужыць боскiя ўшанаваннi свайму Майстру Таяд-Эспiнасу i яго вялiкаму флюiду i дастацца да жыцця вечнага.
35
Калi на першы этап падарожжа па Францыi ў Грануя пайшло сем гадоў, дык другi ён адолеў за сем дзён, нават за менш. Ён больш не пазбягаў людных гасцiнцаў i гарадоў, нiкуды не збочваў. У яго быў пах, былi грошы, ён верыў верыў у сябе, i ён спяшаўся.
Ужо пад вечар таго дня, як ён пакiнуў Манпелье, ён прыйшоў у Гро-дзю-Руа, партовы гарадок на паўднёвы захад ад Эг-Морта, адкуль на грузавым паруснiку адплыў у Марсэль. У марсэльскiм порце ён адразу пашукаў карабель, якi плыў далей уздоўж узбярэжжа, на ўсход. Праз два днi быў ужо ў Тулоне, а яшчэ праз тры днi --у Кане. Рэшту дарогi ён iшоў пеша. Ён iшоў па сцежцы, якая вяла ўглыбiню краiны, на поўнач, да гор.
Праз дзве гнадзiны ён стаяў наверсе пласкагор'я, а перад iм на шмат мiляў наўсцяж прасцiраўся басейн ракi, нешта накшталт велiзарнай ландшафтнай мiсы, берагi якое складалiся з пагоркаў i крутых горных хрыбтоў, а далёкае вусце пакрывалi ўзараныя палеткi, уробленыя, дагледжаныя сады i алiўкавыя гайкi. Нейкая адметна адмысловая, iнтымная атмасфера запаўняла гэтую мiсу. Хоць мора было так блiзка, што яго можна было бачыць з вяршынь пагоркаў, у iм не было нiчога марскога, нiчога саланавата-пясчанага, нiчога адкрытага --адноцiхая ад'яднанасць, быццам узбярэжжа было за некалькi дзён дарогi. I хоць на поўначы падымалiся вялiкiя горы, на якiх яшчэ ляжаў i яшчэ доўга ляжацьме снег, тут не адчувалася нiякай дзiкасцi цi ўбогасцi, нiякага халоднага ветру. Вясна тут прабiлася далекй, чым у Манпелье. Мяккае мроiва слалася над палямi, было як шкляны звон. Абрыкосавыя i апельсiнавыя дрэвы стаялi ў квеценi, i цёплае паветра было прыдухмянена нарцысамi.
Читать дальше