Патрык Зюскiнд - Парфума

Здесь есть возможность читать онлайн «Патрык Зюскiнд - Парфума» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Парфума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парфума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ён закончыў пачатковую школу і гімназію, атрымаў музычную адукацыю, пачаў спрабаваць сябе ў літаратуры. Пазней, у 1968 -- 1974 гг., П. Зюскінд вывучае ва універсітэтах Мюнхена і Экс-дэ-Праванса гісторыю сярэднявечча і новага часу. Жыве ў Мюнхене і Парыжы, друкуецца выключна ў Швейцарыі. Пачынаў П. Зюскінд у жанры мініяцюры. Летам 1980 г. напісаў монап’есу Басэтля, (першая пастаноўка ў верасні 1981 г. у Мюнхене, выдадзена ў 1984 г.,). П’еса атрымала шырокі розгалас, была пастаўлена на многіх сцэнах розных краін. Пастаўлена была Басэтля і ў Мінску ў студыі Рыда Таліпава. Больш як дзесяць гадоў Зюскінд пісаў сцэнарыі для тэлебачання ФРГ. Разам з Гэльмутам Дытлем Зюскінд напісаў некалькі сцэнарыяў мастацкіх фільмаў. У 1985 г. выйшаў раман Парфума, які за кароткі час зрабіўся бестсэлерам заходняй літаратуры і быў перакладзены больш чым на два дзесяткі моваў. У 1986 г. выйшла ў друку эсэ “Амнэзія in litteris”, у 1987 г. -- навела “Галубка”, у 1991 г. -- кніга “Гісторыя пра пана Зомэра”. Васілём Сёмухам на беларускую мову перакладзены таксама тэкст Двубой. Патрык Зюскінд жыве у Швабінгу і ў Парыжы. Ён член нямецкага ПЭН-клуба, у 1986 г. атрымаў у Парыжы прэмію імя Гутэнбэрга ў намінацыі лепшага замежнага рамана. (В. С.)

Парфума — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парфума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты маркiз ужо ў сорак гадоў страцiў цiкавасць да прыдворнага жыцця, пакiнуў Версаль, з'ехаў у свае валоданнi i ўвесь аддаўся навукам. Ягонаму пяру належала значная праца пра дынамiчную нацыянальную эканомiку, дзе ён прапаноўваў скасаваць усе падаткi на землевалоданне i сельскагаспадарчыя прадукты, а таксама ўвесцi назад прапарцыянальны прыбытковы падатак, якi наймацней бiў бы па бедных i тым самым прымусiў бы iх энергiчней развiваць сваю эканамiчную актыўнасць. Натхнёны поспехам сваёй брашуры, ён напiсаў трактат пра выхаванне хлопчыкаў i дзяўчатак ва ўзросце ад пяцi да дзесяцi гадоў, потым захапiўся эксперыментальнай сельскай гаспадаркай i паспрабаваў шляхам пераносу бычынага семя на розныя травы вывесцi жывёльна-раслiнны прадукт скрыжоўвання дзеля атрымання малака --нешта накшталт дойнай кветкi. На першым часе яму дужа шанцавала на поспех i ўдалося вырабiць з травянога малака сыр, якi Акадэмiя навук у Лiёне вызначыла як "блiзкi на смак да казiнага, хоць крыху гарчэйшы". Аднак яму давялося прыпынiць доследы з прычыны падскоку цэнаў на бычынае семя, якое гекталiтрамi распырсквалi па палетках. Тым не менш заняткi аграрна-бiялагiчнымi прпаблемамi абудзiлi ў iм цiкавасць не толькi да так званай глебы, але i да зямлi наогул i яе адносiнаў да бiясферы.

Ледзь закончыўшы доследы з вывядзеннем дойна-малочнай кветкi, ён з непахiснай рашучасцю ўзяўся за вялiкую працу пра залежнасць памiж блiзкасцю да зямлi i вiтальнасцю. Ягоны тэзiс сцвярджаў, што жыццё можа развiвацца толькi на пэўнай аддаленасцi ад зямлi, бо сама зямля няспынна вытачае нейкi газ распаду, так званы fluidum letale, якi прыгнятае вiтальныя сiлы i рана цi позна цалкам iх паралiзуе. Таму ўсе жэывыя iстоты iмкнуцца шляхам росту аддалiцца ад зямлi, г. зн. як бы растуць ад яе прэч, а не ўрастаюць у яе; з гэтай прычыны яны транспартуюць угору самыя каштоўныя свае часткi: пшанiца -- колас, кветка -- бутон, чалавек-- галаву; да таго ж калi старасць сагне iх i зноў нахiлiць да зямлi, яны непазбежна падупадаюць уплыву летальнага газу, у якi дзякуючы працэсу распаду ўрэшце самыя i пепратвараюцца пасля смерцi.

Дачуўшыся, што ў П'ерфоры аб'явiўся iндывiд, якi правёў сем гадоў у пячоры, дзе яго ўсяго абдымаў элемент распаду -- зямля, маркiз дэ ля Таял-Эспiнас прыйшоў у экстаз i загадаў неадкладна даставiць яму Грануя ў лабараторыю, i там яго старанна абследаваў. Ён знайшоў, што тэорыя вiтальнасцi пацвярджаецца самым непасрэдным чынам. Fluidum letale настолькi паўплываў на Грануя, што яго дваццацiпяцiгадовае цела выявiла знакi старэчага распаду. Адное толькi тое -- так растлумачыў Таяд-Эспiнас,-- што Грануй увесь час свайго затачэння харчаваўся аддаленымi ад зямлi раслiнамi, мабыць-такi хлебам i садавiнай, ухiлiла яго смерць. Цяпер, лiчыў маркiз, можна было аднавiць ранейшае здароўе Грануя толькi радыкальным выдаленнем флюiду з дапамогаю вынайдзенага iм, Таяд-Эспiнасам, апарата вентыляцыi вiтальнага паветра. Такi апарат стаiць у каморы яго гарадскога замка ў Манпелье, i калi Граную заўгодна аддацца маркiзу ў якасцi дэманстрацыйнага аб'екта, дык маркiз не толькi ачысцiць яго ад атручання земляным газам, але яшчэ i аддзячыць ладнай сумай грошай...

Праз дзве гадзiны яны сядзелi ў карэце. Хоць дарогi за тым часам былi нiкудышнiя, шасцьдзесят чатыры мiлi да Манпелье яны адолелi усяго за два днi, бо маркiз, хоць i ў старэчым веку, не ўпускаў выпадку сваiмi рукамi падсцёбнуць фурмана i коней, а як што колькi разоў ламалiся то дышаль, то рысоры, дык асабiста ангажаваўся ў рамонтах,-- быў у такiм захапленнi ад свайго найдзiча, так прагнуў як мага ххутчэй паказаць яго адукаванай публiцы. Затое Граную нi разу не было дазволена выйсцi з карэты. Ён сядзеў на козлах поруч з фурманам у сваiх лахманах, закруцiўшыся з галавою ў гуньку, усю наскрозь праедзеную мокрай зямлёй i глiнай. Кармiлi яго пад час падарожжа сырымi карняплодамi. Маркiз спадзяваўся такiм чынам яшчэ на некаторы час закансерваваць у iдэальным стане атручанне земляным флюiдам.

Прыехаўшы ў Манпелье, ён загадаў змясцiцць Грануя ў склеп свайго палаца i разаслаў запрашэннi ўсiм членам Медыцынскага факультэта, Батнiчнага таварыства, Сельскагаспадарчай школы, Хiмiка-фiзiчнага аб'яднання, Масонскай ложы i iншых навуковых таварыстваў, якiх у горадзе было не менш тузiна.

I праз некалькi дзён -- роўна праз тыдзень пасля таго, як ён пакiнуў схованку ў гарах,-- Грануй апынуўся на памосце ў актавай зале унiверсiтэта Манпелье перад шматлiкай публiкай, якой ён быў паказаны як сенсацыя года.

У сваiм дакладзе Таяд-Эспiнас схарактарызаваў яго як жывы доказ слушнасцi тэорыi летальнага землянога флюiду. Паступова зрываючы з Грануя лахманы, маркiз тлумачыў, якi жудасны эфект зрабiў гнiласны газ на цела дэманстранта: звярнiце ўвагу на язвы i шнары ад газавай iнтаксiкацыi; а вось тут , на грудзях велiзарная ярка-рунсовая газавая карцынома; уся скура парэпалася; а вось i яўнае флюiдальнае пакрыўленне шкiлета ў выглядзе горба i зрослых пальцаў на назе. Унутраныя органы: каса, печань, лёгкiя, жоўцевы пузыр i стрававальны тракт -- цяжка заражаныя, пра што пераканаўча сведчыць аналiз пробы калу; вось яна, проба, сабраная ў тазiку на памосце побач з суб'ектам дэманстравання, i даступная на агляд кожнаму, хто пажадае. Адсюль i выснова, што паралiч вiтальных сiлаў, прычына якога ў сямiгадовым затручэннi fluidum letale Taillade, настолькi прагрэсаваў, што суб'ект -- вонкавы выгляд якога, зрэшты, ужо выяўляе прыкметы звыраднеласцi -- мае быць азначаны як-- iстота, скiраваная хутчэй да смерцi, чым да жыцця.Тым не меней дакладчык паспрабуе праз вентыляцыйную тэрапiю, спалучаную з вiтальнай дыетай за восем дзён дабiцца вiдавочных прыкметаў поўнага ацалення. Прысутных запрашаюць сабрацца тут праз тыдзень, каб пераканацца ў поспеху гэтага прагнозу i атрымаць неаспрэчны доказ правiльнасцi тэорыi землянога флюiду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парфума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парфума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Патрік Зюскінд - Парфуми
Патрік Зюскінд
Патрик Зюскинд - Парфуми
Патрик Зюскинд
Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка
Ганна Севярынец
Отзывы о книге «Парфума»

Обсуждение, отзывы о книге «Парфума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.