Кузьма Чорны - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Акаловіч выйшаў на ўзлессе з палявой цаліны, калі яшчэ як мае быць не развіднела на наступны дзень. За ноч ён прайшоў нямала дарогі. Нервовае ўзбуджэнне зрабіла яму лёгкімі ногі. Але ніколі яшчэ ён не меў такога страшнага выгляду. Вочы, як промні, здаецца яны палалі і кожную секунду пераменьвалі сваё месца па твары. Здаралася, што гэты чалавек зараз перагарыць і ператлее ад таго, што з’ядае яго з сярэдзіны. З адной нагі ў яго згубіўся чаравік, у другім валачылася падэшва. Вышэй кален ён быў мокры, без шапкі і з распаласаванай напалам калашыной нагавіц да самай паясніцы. Ішоў ён няроўна. То ледзьве цягнуў ногі, то ўваходзіў у подбег. Дзіка азірнуўшыся на ўзлессі, ён стаў, пачаў глядзець угару і прыслухоўвацца. Але гэта было так сабе. Нічога нідзе ён не заўважаў, бо неўзабаве ўжо быццам смела прысеў на мокры камень, але не надоўга. Праз паўгадзіны ён ужо ішоў нейкаю лясною сцежкаю, і напэўна сам не ведаючы куды. Раптам выбілася з-за тумановага засцілу сонца, чырвонае, круглае і вялікае, у прасвецці паміж дрэў яно стаяла, як аглядальнік зямлі. «Усход! Там усход! А супроцьлеглы яму захад! А на захадзе, адгэтуль на захад, родны дом, і клён той, і можа хоць адзін які яшчэ знойдзецца там блізкі знаёмы твар. Можа там яшчэ гаварыць будзе з кім, доўга, штодзень, аб былым маленстве, аб колішніх надзеях…» Ён сціснуў зубы ад крыўды і нянавісці. І дзіўна. Яго надзея не спраўдзілася. Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога, не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго. Але ён павярнуўся плячыма да сонца, якое ўсё вышэй усплывала ў неба. «Ісці ад сонца — дык прыйсці на захад». Ён як бы працверазіўся. Ён стараўся ўжо разабрацца, куды ж завялі яго за ноч ногі? Мясцовасць была незнаёмая. Лес, поле, вада ў лагчынах, крыклівыя вароны, скрыжованыя сцежкі цераз поле, і чалавек нейкі.

Гэты чалавек стаяў у нізкіх зарасніках на мяжы поля і лесу і відзён быў увесь ад пояса. Ёы быў так блізка, што Акаловіч выразна заўважыў, што ён даўно не галіўся. Адзін на аднаго яны глядзелі, і той раптам гукнуў:

— Эй, хто ты, падыдзі сюды!

Акаловіч нехаця і з такім адчуваннем, быццам сэрца яго ў грудзях адарвалася ад свайго месца, падышоў да чалавека. Той адразу прыцэліўся ў яго з аўтаматычнай вінтоўкі, кашлянуў мокра і хрыпла і сказаў захалоджаным голасам:

— Хто ты?!

Акаловіч уныў і варухнуў губамі.

— Ну, кажы, хто ты? Дэзертыр з Чырвонай Арміі?! Ну! А мо шпіён нямецкі, ходзіш тут, віжуеш!

— Нашто ж тут немцам шпіёны, калі яны тут… — стараючыся гаварыць развязна і з нуднай усмешкай, адказаў Акаловіч.

— Калі яны тут? Не яны тут, а мы тут! — крыкнуў чалавек, і Акаловіч бачыў, што праз паўсекунды чалавек стрэліць. Акаловіч са страшнай сілай адчуў непераможную прагу дацягнуцца туды, пад Клецак, і гэта ўжо рабілася яго адзінай мэтай у жыцці. Інстынктыўна, не думаючы, ён, само сабой, узяў у момант панібрацкі тон:

— Што ты робіш! Спусці стрэльбу! Дурань!

— А ты чаму не кажаш, хто ты! Кажы! Кажы, бо зараз стрэлю!

— Я іду з аперацыі.

Чалавек спусціў уніз вінтоўку.

— Ну дык прысядзем, закурым. «Божа! Чалавечае слова! Упершыню за ўвесь гэты страшны час!»

— Сядзець мне няма калі.

— Далёка табе ісці трэба?

— Пад Клецак.

— А дзе гэта?

— Ад Нясвіжа пятнаццаць кіламетраў.

— Нясвіж чуў, а як жа. То пакажы дакумент.

Акаловіч адгарнуў ад жывата транты свае адзежыны і пачаў абмацваць у кашулі вышэй жывата ліштву, па якой зашпільвалася кашуля. У адным месцы ліштва не была прышыта, а толькі зарублена. Удала дзе-нідзе прафастрыгованая, яна шчыльна прылягала да кашулі. Акаловіч засунуў пад яе палец і пачаў там ім шнарыць. Чалавек чакаў. Акаловіч дастаў адтуль скручаную ў валік паперку. Раскруціў, паглядзеў і падаў чалавеку. Той пачаў пра сябе чытаць. Гэта было пасведчанне Нясвіжскага райсавета, што Люцыян Акаловіч ёсць селянін з Рымашоўскіх хутароў, Нясвіжскага раёна, Баранавіцкай вобласці. І штамп, і пячатка, і подпісы — усё было на месцы, і нельга было здагадацца, што паперка рабілася не ў Нясвіжы, а дзесьці ў Германіі. Прачытаўшы паперку, чалавек падазрона паглядзеў на Акаловіча і, не аддаючы яму яго пасведчання, сказаў:

— Дык ты туды і ідзеш?

— Туды.

— А дарогу ты ведаеш?

Акаловіч зразумеў недавер’е і пачаў гаварыць:

— Мне на Маскоўска-Варшаўскую шашу трэба выбіцца, а там я ўжо ведаю.

— А там як?

— А там як?! Пасля Слуцка праз Селіцкія крыжы, Лядныя, Гулевічы, Піліпавічы і кіламетраў сорак не даходзячы да Сіняўкі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x