Кузьма Чорны - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Кругом тут з'яўляюцца партызаны, і трэба хутчэй прыбраць дуб з вока.

- А як жа яго так скора зняць? - абазваўся перапалоханы Пфайфель.

- Я распараджуся, - сказаў камендант.

Выконваючы яго новы загад, назаўтра зранку пацягліся ў агарод Пархвена Катлубовіча галаскоўцы і местачкоўцы. Кожны нёс бярэмя дроў. Пры дубе наклалі дроў у сажань вышыні і падпалілі. За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух. Пасля абеду Пфайфель зірнуў праз бінокль і ўбачыў дуб. Ён закалаціўся ад незразумелай яму самому трывогі і пабег да каменданта. Той, як мог, давёў яго да спакою, але ненадоўга. Як толькі пачало змяркацца, Пфайфелю пачало здавацца, што дуб з Галаскоў прысунуўся да самага мястэчка і ўжо зусім блізка стаіць каля дома. Пфайфель доўга не мог заснуць у тую ноч і сонны і злосны пайшоў на раніцы да каменданта і зрабіў яму заўвагу, што гаспадар дуба недзе знік з дома і ніхто яго не шукае, а дуб стаіць сабе, як і стаяў. Пасля ён нават сказаў штосьці каменданту аб сваіх нейкіх адмысловых паўнамоцтвах. Камендант нічога не адказаў і толькі ткнуў пальцам кудысьці за дом на дарогу, дзе ехаў цэлы абоз з дрывамі. Пфайфель здагадаўся і з двума салдатамі-інвалідамі пайшоў у Галаскі глядзець. Там ён застаў на Пархвенавым агародзе вялікі гармідар. Гітлераўскі салдат крычаў на людзей, а яны цэлыя шуркі дроў укладвалі пад дубам. Пфайфель не вытрымаў і сам пайшоў падпальваць. Ён запаліў укладзеную ў дровы кудзелю і рушыў назад у мястэчка. На ўваходзе ў вуліцу ён прыпыніўся і азірнуўся. Дым і агонь вельмі выразна відзён быў яму адгэтуль. У каменданта ён узяў новага салдата і зноў пайшоў туды.

Дуб стаяў, здушаны вогненнымі сціртамі дроў. Цэлыя бярвенні гарэлі пад ім. Людзей ужо не было. Толькі адна нейкая жанчына ў кароткай ватовай вопратцы стаяла, узлёгшы локцямі на загарадзь. Яна была высокая і нейк дзіўна паглядзела на яго, калі ён з'явіўся.

- Што глядзіш? - запытаў ён па-расейску.

Яна не адказала і пайшла ў хату напроці агарода. Яго быццам укалола яе маўклівасць, і ён пайшоў назад: за гэты дзень ён ужо даволі нахадзіўся, і лішняя турбацыя не ўваходзіла ў яго планы. Да абеду яму яшчэ трэба было пагаліцца і абдумаць сёе-тое на далейшае, а пасля - абед, і якраз у той дзень са смажанымі трусамі, а трусінага мяса ён ужо не спрабаваў дзён тры, а гэта парушала яго планы ў гэтай краіне, распрацаваныя ім да канца вайны. Так ён з лёгкім сэрцам забыўся пра маўклівую жанчыну. Але яна не магла забыцца на яго. Ноч прыйшла пасля таго дня шумная, з ветрам і дажджом, у полі гуло і ў прырэчных зарасніках трашчала голле. Ніколі раней так моцна жанчына не адчувала сваю адзіноту, як цяпер, - быццам бы толькі цяпер дайшло да яе свядомасці, што страчана навек самае важнае і дарагое: і застрэленае дзіця, і муж, і стары бацька, і тыя гады, якія трэба яшчэ пражыць, і гады, што пражыліся, - і нічога як і не было, і нічога як і не будзе. На світанні ёй здалося, што бацька прайшоў каля вокнаў. Яна выйшла на панадворак, і нікога там не было. Дзень пачынаўся мокры. Скрозь стаяла вада і са стрэх капала. Дуб стаяў на агародзе над асмалкамі, вуголлем і попелам, сам увесь апалены і з далёка працягненай ніжняй тоўстай галінай. А верх яго такі ж самы, як і быў, але знізу дробнае голле патлела. Цяпер ён ужо не закрые сабой шашы і хмызняку ад Пфайфелевых і салдацкіх воч. Марыля ледзьве перабыла той дзень. Усё, што ўжо з часам уціхамірылася, зноў паўстала перад ёю, як з магілы. Так прыйшла ноч. Зноў доўгая, і зноў з дажджом і ветрам. Ужо даўно спяваў певень у прыгрэбцы, і світанне цадзілася паволі. У смутку і горы яна выйшла з хаты і кінула позіркам на мястэчка. Там, як мурашка малы, відзён быў здалёк нямецкі салдат на варце.

- Ты мне свет завязаў, - заплакала яна, адварочваючыся.

Тут яна ўбачыла, што паліцэйскі залез на верх дуба.

- Куды ты палез, хамула! - крыкнула яна.

- А мне загадалі абцерабіць дуб: колькі яго ні палілі, усё роўна закрывае дарогу. От бо ўдаўся, і агонь яго не бярэ!

Праз гадзіну дуб стаяў без верхняга голля. Марыля ўвесь той дзень выходзіла глядзець, як стаіць далёка постаць нямецкага салдата. І так было кожны дзень. Нарэшце яна пачала думаць, што далей так не вытрымае, што ўсё гэтае невядомае чаканне скончыцца вялікай бядой, мусіць, нейкай страшнай хваробай. Яна пачала баяцца сваёй адзіноты, і ночы ёй сталі пакутай. А вартавы немец усё стаяў на тым жа месцы. Так і вясна пачала ўбірацца ў сілу. Аднойчы Марыля захацела ўспомніць мінулыя маладыя дзявочыя гады і прайшла босая сваім дваром па халоднай і яшчэ мокрай зямлі. Так яна хадзіла калісьці, але тады быў пры ёй бацька. А цяпер яна адна. І вось яна ўсвядоміла сваю адзіноту і падумала, што ёй трэба сысці зусім адгэтуль, можа нават і назаўсёды. Можа ёй трэба пашукаць бацькі. Счакаўшы дзён два, яна пачала збірацца ў невядомую дарогу: сядзела ў куце і плакала. Тады якраз прыйшлі па яе. Усе галаскоўскія жанчыны стаялі ўжо на вуліцы цесным натоўпам. Паставілі ўсіх пры сцяне, і доўга адзін з паліцаяў тлумачыў, што ўсім трэба ісці ў новую сялібу да Пфайфеля і вычысціць яму стары панскі сад і ўскапаць у агародзе грады пад пасадку гародніны. І выйшла так, што Марыля з дня ў дзень працавала ў Пфайфеля - то ў агародзе, то ў садзе. Яна не адпрошвалася ад работы, як усе: агарод пры бацькавай хаце ў яе пуставаў, ёй ні разу не прыйшло ў галаву рабіць што-небудзь каля дому. Тупы смутак увесь час ныў у яе душы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x