Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На вясельлі за Беластокам нешта плялі пра багіню каханьня, Вэнэру, але побач яе я ўбачыў і багіню ганьбы, Вёску, дакладней — Вёскішчу. А мо яна ёсьць няшлюбнае дзіцё Вэнэры? Так, вядома, было-б лепей, бо нашто-ж нам тая багіня ганьбы?

Нарэшце вось я сьцяміў свой дзівацкі сум: гэта-ж усе чакаюць сьмерці Вёскішчы! І, як пра нябожчыцу, якую грэх памінаць ліхам, пад раніцу на вясельлі запяялі — «ручнікі плылі..», «...а ў полі...», «Я Іванка так мілую...». Праўда — ня столькі бяздарна, колькі безнадзейна паныла, з такім няясным роздумам ці шкадаваньнем у п'яных, чаго абавязкова будуць яны саромецца потым.

Пачалі разьяжджацца — хто да аўтобуснага прыпынку, а хто да чыгуначнага, каб пасьпець на фабрычную гадзіну работы, вельмі пасьпешліва разьвітваючыся з маладою параю, усё роўна што баючыся пачуць ад яе: «Забярыце нас адсюль, молім, забярыце!..»

У такі час, калі праводзіш вясельнікаў за вёску, у дарогу, і, дайшоўшы зь імі аж да Відушчае гары, паглядзіш на віднеючы ўдалечыні начны горад, дык ці ня здасца ён табе вялізным могільнікам у Сьвята Памёрлых зь безліччу сьвяшчэнных вогнікаў у густы лістападаўскі вечар?

Гутарка з маці

Я непрабачальна доўга ня мог прыбрацца з часам, каб зьезьдзіць да маці. Калі, нарэшце, быў я ўжо ў дарозе, мяне чамусьці зьдзівіла тое, як мала зьмяняецца лес!

Яна не чакала мяне, па-будзённаму сядзела папоцемку ў зьвечарэлай нашай старой хаце (бацька якраз некуды пайшоў).

Я прагаварыў зь ёю да першых пеўняў.

Бацька вярнуўся падпітым і, убачыўшы мяне, неяк засаромеўся...

Ад'ехаў я позьняй раніцай.

Маці наклала была ў маю модную сакваяжыну «Кантынэнталь» — цыбулі, буракоў, бульбы. Мне, памятаю, хацелася расьсьмяяцца ад таго: відаць, няшмат я тады разумеў з жыцьця.

Пахаваньне Ганьдзі

Ганьдзі пашанцавала са сьмерцю: памірала ціха, як і жыла. Яна выбралася на той сьвет у пару: гаспадарка выадпаведнілася, а й сама ня была ўжо цяпер надта патрэбнай.

Бабы, што зыйшліся на яе паховіны, зайздравалі Ганьдзі. Хата стаяла, як шклянка, і новы хлеў, і гумно на два такі, і сад вялікі; ня сорамна ёй, працаўніцы, за сябе перад Богам. І ўсе яе шкадуюць, і дзеці ўспамінацьмуць; нядоўга хварэла яна ў пасьцелі.

Добра паміраць у гэткай сядзібе!

На прычэсаную, чысьценька ўбраную нябожчыцу жальна пазіралі ўдубянелыя мужчыніскі, трохі з крыўдаваньнем, як у тых, хто на сваё перажытае аглядваецца бяз гонару...

Разьвітвалі Ганьдзю не галосячы й не прычытваючы; у якімсьці задуменьні, і старэкі і маладыя. А на памінках — не наліў горла нават Літровы Антак; усьцяж схвалілі людзі пекненька аздобленую прычэпу, на якой везьлі труну, да самых могліц, ды й трактар, што, усё роўна бы знароўлены смутэчаю конь, псаваўся (каля кузьні Лапы выменялі ў ім шворань). Нявестка плакнула над магілкаю Ганьдзі, прыемна было глядзець — неяк далікатна, з тонкім уздрыгам барады, высаканогая і ў сукні з каштоўністае чэрні, у лякерыцах і ў амэрыканскім парыку з кудзеркамі, пад вэлюмікам. Сын-жа, што й казаць: выліты дырэктар (вылюдзіўся ён на кантрактацыях цялятаў).

Адбылося, як у тым кіно пра панскія маёнткі.

Па Ганьдзі змуравалі — потым — помнік, з анёлкам панад крыжам; беластоцкі каваль зьбіў жалезны платок, накляпаў на яго ружаў з бляхі. Поначы загараецца там лямпачка, ад акумулятара з аўтаматычным выключальнікам.

Ганьдзі няма чаго наракаць: спазнала бяды, але й раскошы, урэшце!

Хто-ж гэта калі бачыў, каб на нашай вёсцы чалавека так хавалі?

Ганьдзю першую.

Петрыкаў дабрабыт

Петрык, ажаніўшыся з Кухарцовай дачкою, абмяк і змаркоціўся. Кухарцы, вядома-ж, ня тая радзіна, якой хацелася-б пазайздраваць Петрыку, і некаторыя з нас лічылі, што ён, звычайна, зразумеў свой промах. Успрыймалі мы гэта па-свойму спакойна, каб не сказаць: са зьедлівай задаволенасьцю.

Конскае прыгажосьці фізыяномія Петрыка яшчэ болей павыразьнела. Флегматычны, ён зусім апусьціў рукі так, што нехта пачуў нават пра блізкае звальненьне яго з работы (усё аказалася плёткаю па іншай, сапраўднай, прычыне). Як зазвычай, шкадоба чаргавалася ў нас са здогадамі наконт таго, хто зойме па ім месца. Гаварылася аб Сьляпым Лёніку, угадованым гультаіску з сэктару рэвізыі...

І хоць уласных бедаў кожнаму хапала, былі час ды ахвота трапаць языкамі й пра Петрыка. У нашай невялікай установе няхай толькі ўсяго дрэнны настрой у шэфа ўжо зьяўляўся падзеяй, а ў выпадку-ж Петрыка — жарты вам! — узважваўся лёс чалавека. Таму мы са зьдзіўленьнем над зьдзіўленьнямі, ад якога ажно мазгі стыгнуць, выслухалі зьвестку пра тое, што ён, Петрык, папрасіў у начальства аб тры месяцы бясплатнага водпуску; заскочыў з гэтым, менавіта, Сьляпы Лёнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x