Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачуўшы слова "дзейнічаць", Сьцяпан Сумленевіч пацёр далоняй карак: па нутры прабег яму халадок, бы дакрануўшыся да нечага невядомага. Ён любіў паўтараць, што чалавек столькі варты, колькі зможа паўплываць на рэчаіснасьць, на яе зьмену да лепшага. Выслухоўвалі яго няўважліва, асабліва малодшыя, тыя, каму цяжка быць няшчырым. Слухачом вузелі вочы, брала іх на пазяханьне й праяўлялі яны абражальную зацікаўленасьць нейкай дробязьзю, сьціральнай гумкай, пашчэрблінкамі на ёй.

Яго аглушваў гнеў.

— Сваімі словамі, гэтымі гутаркамі, Сьцяпанка, крыўдзіш людзей, — аднойчы сказала Кіра, перабіваючы яму.

— Як гэта, Кіра?

— Ты, звычайна, маеш жаль да ўсіх за тое, што яны ня роўня табе. Хочаш, каб людзі былі падобныя да цябе. Злуесься, калі хто аказваецца горшы або й няўмекаваты. Нікога не шануеш.

— Кіра! Я, здаецца, нікому не сказаў благога слова...

— Ня толькі дрэннае слова абражае.

У Кіры былі свае прычыны дзеля таго, каб так гаварыць. I, як гэта паміж імі здаралася, выкарыстоўвала яна першую нагоду, каб выліць набалелае, змоўчанае; выпеставала ідэал жыцьця, пабудаваны з выкрытых памылак Сьцяпана. У прынцыпе — вельмі жаночы, падрабязны.

Сьцяпан, зь некаторым перапалохам, слухаў і глядзеў на яе.

Намер пашукаць сабе іншую працу, іншае асяродзьдзе, успрымаў ён як сьвядома адкінутую спробу самагубства, якое ўяўлялася яму як павешаньне ў пятлі, замацаванай на круку, паіржавелым, але няўломным, што ў дзяцінстве ён бачыў у сьцяне хлеўчыка; тады чаплялі на ім зарэзаную авечку, прывезеную зь вёскі; сьвежавалі яе.

Той хлеўчык, пахілы, у прыгарадным заплоцьці, прэтэнцыёзна накрыты чырвонай чарапіцай, на якой узімку навісалі курганікі сьнегу, надакучліва ўспамінаўся Сьцяпану праз усё пасяджэньне ўправы; ён правёў яго па просьбе старшыні. Не было спрэчак над пытаньнямі, якія ён ставіў пад развагу. Намесьнік старшыні згодліва ківаў галавою; ён вырысоўваў на пачку запалак тлустыя выкрутасы накшталт галавы мужчыны з вусамі. Калі, быццам зосну, ужо ўставалі з-за стала, нехта сказаў, што гэтая нарада была самай кароткай. Сьцяпана зьдзівіла не заўвага, прыхільная яму, але радаснае значэньне выказанага.

"Нашто я згадзіўся правесьці пасяджэньне ўправы?"

Зручным яму выйсьцем з узьніклага становішча было-б выехаць у адпачынак, на тыдзень і бяз Кіры. Ранішнім аўтобусам, сінім і запыленым, які — праз дзьве гадзіны — спыняецца ў маладняку. На панадворку ён застаў-бы палахлівую гаспадыню, небясьпечна прыгожую, пра якую чуў вельмі зласьлівае, што яна зьяўляецца дзіцём вайны, народжаным пасьля згвалтаваньня салдатамі яе маткі... Купіўшы малака, Сьцяпан накіраваўся-б сьцяжынаю ў ягадную далінку, за якою цямнее ў ельніку кімсьці недакончаная віла, панурае страшыдла, што нагадвае сваім выглядам разбураную цэркаўку. Сьцяжынка даходзіць да затокі Сівай Чаплі; кожнай затоцы тут Сьцяпан даў імя, расьсьмяшаючы гэтым Кіру. Яна, калі сьмяецца, выглядае незвычайна панаднай. У такую хвіліну, калі ён глядзіць на яе, усю заплаканую ад усьцешанасьці, узнаўляецца ў ягонай памяці франтавая страляніна, выбухі снарадаў, шлёнская гаворка нямецкіх аўтаматчыкаў, іх закасаныя па локці рукавы, пабітыя савецкія палонныя (на выгане, у ліпеньскую сьпёку), схаваныя ад марадзёраў у маліньніку дзяўчаты ды маладзіцы, пажар на загуменьні, вывалачаная артылерыстамі суседава дачка (здаецца, Зося), малітвы мацярок і, па-над крыкам, жахлівая навіна: "Не плач, матко, праз два тыдні будзем у Москаў!"

Уласна кажучы, ён штосьці страціў, праводзячы пасяджэньне ўправы.

— Чаго, Сьцяпанка, не разумееш?

— Мне, Кірачка, ясна.

— Не, мой галубок, ты чагосьці не разумееш!

— Калі мышцы добра жывецца, трэба выкінуць яе на мароз. Схапіць за хвосьцік — i, выбегшы зь ёю на балькон, шпурнуць у гурбу сьнегу, найлепш на відавоку кошкі...

— Неразумна ты жартуеш.

— Самая разумная — размова аб сьмерці.

— Не засмучай мяне.

— Няма болей глыбокага пачуцьця, чымсьці смутак.

— Табе нядобра са мною?

— Радасьць лічу я тым асаблівым няшчасьцем, якога чалавек сабе не ўсьведамляе. Таму не люблю сьмеху, бо ад яго падымаюцца мне валасы, — Сьцяпан пагладзіў палыселую галаву, памкнуўшыся такім чынам разьвесяліць жонку; ён зайшоў задалёка.

Кіра расчыніла шафу з адзеньнем i дастала адтуль сьвітар.

— Я павінна зарабляць, — сказала яна.

— Грошы — апошняе, пра што можам гаварыць, Кіра, — ён чакаў, пакуль яна нацягне на сябе сьвітар, карычневы: "Яна дрыжыць!" — Чаму ты хочаш працаваць? Баісься за сваю кваліфікацыю?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x