— Не, канцоўка тут ні пры чым. Ты, Антон, я бачу выдумляльшчык добры, але не старайся, дружа, пераплюнуць самога сябе... Урэшце, мы школьнікі, і гледачамі нашымі будуць таксама школьнікі. У гэтай вось вашай, з дазволу сказаць, пастаноўцы дзіцячага сюсюкання, магчыма, і сапраўды няма, але няма і нічога таго, што можна было б паказваць дзецям. Чаго тут хапае, нават цераз край, дык цынізму, разліку, а таксама офісаў, бізнесаў і таму падобнае — а ўсё разам гэта завецца адным словам: па-лі-ты-ка! Якраз тое, што цяпер менш за ўсё павінна цікавіць і дарослых і, тым болыы, дзяцей. А ў вас уся сцэнка акурат на палітыцы і закручаная. Давайце так думаць: а калі б Каця не стала бізнесменшаю? А калі б за гэтыя два гады ўлада памянялася, і гэты яе ўплывовы дзядзька — дарэчы, ці не стаіць за ім якаясь канкрэтная асоба? — гэты дзядзька паляцеў бы са свайго месца сторч галавою? Тут сам сюжэт дапускае варыянтнасць... Не, не. Я вам так скажу: няма нічога болыы пераменлівага, чым тое, што нам здаецца вечным. Тут сёння можа быць офіс і бізнес, а заўтра...
— Цімураўцы з галынтукамі? — панура перабіў Антон.
— I вельмі проста. Разумны, шустры хлопчык! Вось бачыш, як ты сам усё разумееш... Я перакананы, што ты
яшчэ прыдумаеш такую сцэнку,— ахнуць усе! Але не пра сучаснасць. Цяпер ясна бачу. Дзе сучаснасць, там — хочаш не хочаш — палітыка, дзе палітыка — там пераменлівасць, непастаянства... Можа...
— Можа, гісторыя? — падказала Сасноўская.
— Вось-вось! Я і сам пра гэта думаў. Да гісторыі цяжка падкапацца — была і прайшла... Толькі трэба што-небудзь такое, ведаеце, нацыянальнае, сівая даўніна, хлопчык з жалейкаю...
— Дык у нас ёсць акурат такая сцэнка! — узрадавалася Сасноўская.— Дзевятнаццатае стагоддзе, паўстанне Каліноўскага...
— У вас, я гляджу, чаго ні папытайся, усё ёсць,— заўважыў Андрэй Адамавіч.— I што, таксама Антон прыдумаў?
— Так, Антон. Ды мы вам зараз і пакажам! Хлопчыкі!
— Не, не! — спахапіўся завуч.— На сёння хопіць, мне бегчы трэба. Давайце хоць заўтра...
Ён зірнуў на гадзіннік і хуценька выйшаў.
— Што ж яму можа спадабацца? — разгублена абвёў усіх вачыма Антон.
— «Сівая даўніна без псеўдафальклору!» — перадражніла Аксана.
— «Каб цікава было і дарослым!» — перадражніў Віця.
— «Смялей эксперыментуйце!» — перадражніла Каця.
— Нічога страшнага,— сказала Сасноўская.— Я чамусьці ўпэўнена, што заўтра яму спадабаецца!
III
I зноў, як і ў тыя разы, дзеці з Лізай Сасноўскай сабраліся ў зале пасля ўрокаў. Цяпер на сцэне была дэкарацыя вясковай хаты, печы; каля печы тупала Каця, якая павінна сёння выконваць ролю Маці.
Гэтым разам Андрэй Адамавіч быў, відаць, вальнейшы, таму прыйшоў яшчэ да пачатку рэпетыцыі. Ен сядзеў на сваім звыклым месцы ў першым радзе і ўважліва глядзеў на сцэну.
З Аксанінага магнітафона гучала іпчымлівая мелодыя жалейкі.
М а ц і. Божа, Божа, што за часы пайшлі?.. Што ў свеце робіцца? Як звесці канцы з канцамі? Усё лета крапівой ды шчаўем перабіваемся, і забяліць няма чым: апошнюю кароўку, Лысуху-карміцельку, забралі цівуны пана Патоцкага... I калі ж гэта мой сынок з лесу вернецца? Небяспечна цяпер у лесе, страляюць, паўстанне нейкае, кажуць, усчалі... I сам пан Патоцкі, кажуць, памагае тым паўстанцам... Ох, Бога не баіцца! Але адно добра, што з-за гэтага паўстання хоць людзей не так сталі ганяць, у лес схадзіць можна, грыба якога ўхапіць, у гаршчок укінуць, і то смачней... Вось і мой сынок пайшоў у грыбы. I ўсё няма і няма. Хаця каб не ўлез у якое ліха, каб хоць кашулі апошняй не парваў, бо не будзе ў чым бацьку на свята ў царкву схадзіць. Адна ў іх кашуля на дваіх, і ў святы, і ў будні...
Улятае ў хату Антон, ён жа Сын.
Маці. Дзякуй Богу, жывы! А дзе грыбы, дзе кошык? А кашуля хоць цэлая? (Абмацвае кашулю.)
С ы н. Ды цэлая, цэлая. Мама, дай мой кавалачак хлеба, той, што на абед адкладзены!
М а ц і. Нашто табе? Рана яшчэ есці.
С ы н. Дай.
М а ц і. Не дам, пакуль не скажаш нашто. I дзе кошык з грыбамі?
С ы н. Добра, скажу... Толькі пабажыся, што будзеш маўчаць! Мама, я знайшоў у лесе параненага чалавека.
Маці. Божа, прасвятая Багародзіца!.. Бандыта?!
С ы н. Які ён бандыт? Ён па-нашаму, па-беларуску мовіць. Прасіў, каб я прынёс яму паесці і каб нікому не казаў, дзе ён.
Маці. Святы Мікола-заступнік... Гэта ж, мусіць, з тых, што заўчора з маскалямі біліся ў лесе... Ён жывы, кажаш?
С ы н. Вядома, жывы, раз гаворыць.
Маці (мармыча сама сабе). Гэта добра, калі жывы...
С ы н. Давай хутчэй хлеб! Вось, толькі глянь, што ён мне даў... Во — рубель! I казаў, калі памагу, дасць яшчэ столькі, колькі пальцаў на абедзвюх руках!
Читать дальше