Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер яны ведалі ўсё.

Раздзел 18. «КАЗАЧКІ»

Раптам хтосьці кашлянуў у цемры, тады пачуўся голас:

— Казачкі расказваеце, Іванавіч?

Аксана ад нечаканасці міжволі ўскрыкнула. Хлопцы паўскоквалі на ногі.

Ад плота аддзялілася постаць, ступіла бліжэй. Усе, пазнаўшы, уздыхнулі з палёгкаю. Гэта быў дзед Макар. Як ён умудрыўся так ціха падысці, што ніхто не пачуў? І колькі часу стаяў так, маўчком, слухаючы? Навошта яму гэта?

— Што ж вы дзяцей спалохалі,— незадаволена сказаў бацька.

— Дзяцей? Гэта добрыя дзеці...

Дзед Макар пакасіўся на хлопцаў. Відаць, яму хацелася расказаць пра ўкрадзены «тэлевізар». Але прамаўчаў. Прысеў на кукішкі, адшукаў у патухлым куродыме кавалачак кары, доўга дзьмухаў на яе. Дабіўся­такі іскрынкі, прыкурыў. У агеньчыку цыгарэты на міг дзіўна бліснулі яго глыбокія вочы.

Аксана прытулілася да бацькі.

— Чуў я,— прамовіў дзед, пыхкаючы дымам таннай цыгарэты.— Казачкі ўсё гэта... Нашто тлуміць малым галаву? Хай бы лепш работу якую рабілі, бацькам памагалі... Карысць была б, і не цягаліся б абы­дзе.

— Казачкі? — перапытаў бацька.— Вось такі ж хлопчык, як гэтыя, з­пад Барысава, неяк заўважыў птушку, якая насіла ў сваё гняздо штосьці бліскучае. У гняздзе аказалася груда манет шаснаццатага стагоддзя — прускіх, польскіх і расійскіх. Другі такі ж хлопчык — з Наваградчыны — выпадкова капнуў зямлю палкаю і натыкнуўся на скарб польска­літоўскіх манет семнаццатага стагоддзя. Вось вам і казачкі.

— Дык і ў нас капаюць, бы краты,— а што толку? Адно, не даюць зямельцы спакою... Вось яна і радзіць перастае, зямелька наша.

— Што вы, дзед Макарі — запярэчыла Аксана.— Наадварот! Зямлі чужога не трэба, яна выштурхоўвае з сябе розныя камяні, жалеза... Праўда ж, тата?

Але бацьку, відаць, не дужа хацелася ўступаць у палеміку з няпрошаным госцем. Ён неахвотна пацвердзіў:

— Праўда... Усё, дачка, пара спаць,— і падняўся.

— Грэх зямельку чапаць,— гнуў сваё дзед.— Капаюць, рыюць штолета — а чаго рыюць, што шукаюць? Усё нечага не хапае людзям. А я так думаю: калі б было што, у зямельцы нашай, даўно знайшлі б. Правільна я разумею?

Ніхто яму не адказаў.

— Іванавіч! — звярнуўся раптам дзед да бацькі.— Вось вы, я ведаю, крыўдуеце на мяне. Пагаварыць не хочаце. Дзецям і то ўвагу далі, а я, значыць, нічога не разумею, стары пень... Так выходзіць?

— Не, не так,— адказаў бацька.— Калі бы вы не стаялі цішком ля плота, а падышлі да нас, і вы паслухалі б. Ды вы і так слухалі...

— Крыўдуеце,— паўтарыў дзед.— А за што? Плот вашай маці зрабіў? Зрабіў. Дрывамі памог? Памог. Рыбкаю, грыбамі...

— За гэта я вас паважаю,— суха адказаў бацька,— а крыўдую трохі толькі за адно: вы робіце ўсё гэта, а потым хваліцеся ўсяму пасёлку, які вы добры.

— А як жа інакш? —шчыра здзівіўся дзед Макар.— Я ж стары, вось і люблю пагаварыць. І вы, Іванавіч, будзеце старымі, і яны вось, дзеці... Тады пабачыце, што за радасць.

— Добрай ночы,— кінуў бацька.— Хадзем, Аксана.

Бацька пайшоў у двор.

Чэсь кінуўся, перад веснічкамі злавіў за руку Аксану і шапнуў:

— Выйдзі заўтра на вуліцу... Мы пакажам табе будан. У нас ёсць трэцяя манета!

Раздзел 19. ПЛАНЬІ

Дзень абяцаўся быць пагодным.

На чыстым сінім небе ні хмурыначкі. Сонца паднялося ўжо даволі высока, а на траве, на ствалах дрэў, на лісцях — усё яшчэ раса. Ззяе, пераліваецца, успыхвае ў промнях мірыядамі зорак­кропелек па ўсім поплаве. У нізінах, каля прырэчнага кустоўя, яшчэ сінеюць рэшткі начнога туману.

Ціхая, павольная, паўсонная вада Бярэзіны плешчацца ў бераг. Ад ракі патыхае ранішняй свежасцю. То тут, то там чуюцца ціхія гукі: шпок! буль! шпок! — нібы хто кідае ў ваду маленькія каменьчыкі. Гэта невялікія рыбкі палююць на насякомых. Нездагадлівая машкарэча таўчэцца над самай вадою шэрымі хмаркамі, радуецца сонцу, раніцы і нават не падазрае, што служыць некаму ўсяго толькі сняданкам...

Чэсь з Аксанаю спыніліся на абрыве, пад самымі вольхамі і дубам.

— А цяпер паглядзі ўважліва,— сказаў Чэсь.

Аксана паазіралася:

— Ну і што? Давай, вядзі — дзе той ваш будан?

А мы прыйшлі. Над тваёй галавою.

Там? На дрэвах? Вось гэта здорава... Аніколі не здагадалася б.

Уверсе, у кронах дрэў, штосьці зашамацела.

— А як узбірацца? — спытала Аксана.

— Па гэтай крывой вольсе. Хочаш, падсаджу? — пачырванеўшы, прапанаваў Чэсь.

Дзяўчынка сярдзіта бліснула на яго вачыма:

— Яшчэ чаго!

Бы кошка, абхапіла гладкі, адпаліраваны нагамі ствол, уміг апынулася наверсе, схавалася ў лістоце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x