Маючы доступ да высакаякаснай сыравіны, людзі сталі нават пераборлівымі. Выявіўшы пласт, спрабавалі на месцы, як крэмень расколваецца, ці лёгка з яго будзе рабіць сярпы i сякеры. Калі не падабалася, капалі глыбей, або распачыналі новую выпрацоўку. Так было доўгія стагоддзі і, нарэшце, дайшло, што знайсці новую мясціну пад шахты стала цяжкавата.
Вось i зараз жыхары адной з суседніх вёсак — з дзесятак мужчын — доўга выбіралі сярод перакопаў нечапаны лапік зямлі. Нарэшце знайшоўшы яго, пачалі дзяўбці крэйду вострымі каламі, выграбаць друз ласінымі лапаткамі, марудна паглыбляючыся ў пароду. Дні праз чатыры дабраліся, нарэшце, да крэменю, але амаль адразу ж натрапілі i на штрэк старой шахты. Давялося паглыбляцца да новага пласта, якога тут магло i не быць. Ды на шчасце ці няшчасце наступны пласт таксама знайшоўся, i крамянёвыя жаўлакі ў ім пайшлі вялікія i гладкія. Але зноў, як толькі матыкамікайламі пачалі ўсякацца ў сценкі, пасыпаўся друз, пасыпалася крэйда з суседняй выпрацоўкі. I тут здарылася бяда. Сценка трэснула i абрушылася, заваліўшы друзам шахцёраў.
У вялікім паспеху кінуліся расчышчаць завал суродзічы. Ды пакуль дабраліся да пацярпелых, адзін з ix ужо не дыхаў, ды i другі ледзь вярнуўся да свядомасці.
Пасля гэтага здарэння стары Крэм — калматабароды дзед у скураной, выбеленай крэйдай безрукаўцы — узяў двух дужэйшых маладых мужчын i пайшоў з імі шукаць у наваколлі новае крэменяноснае радовішча. Крэм выглядаў у лесе раўнейшыя ўчасткі зямлі, з бураломам. Па шматгадовым вопыце ведаў — там, дзе крэйда блізка падыходзіць да паверхні, над ёю тонкае земляное покрыва, у якім цяжка каранямі ўмацавацца дрэвам. Таму яны i падалі пад напорам навальнічных вятроў.
Зазірнуўшы пад адну вывараць, стары заўважыў белую пароду, a ў ёй крамянёвы аскабалак.
— Разгарніце пясок у бакі i зачысціце крэйду,— паказаў ён памочнікам мясціну, дзе яны павінны былі распачаць працу.
Сам жа агледзеў суседнія вывараці, пакорпаўся ў недалёкай свежай прамыіне, што засталася пасля нядаўняга дажджу, i ўсё нешта мармытаў сабе пад нос, быццам гаварыў замовы. А потым пайшоў да старога абамшэлага дуба з абсмаленай перунамі вяршалінай. Пад дубам на плоскім валуне ляжаў вялікі, як скрануць, фігурысты жаўлак крэменю. Калі прыгледзецца, то здавалася, што ён падобны на прысадзістага чалавека з круглай галавою i носам, як кулак. Канешне, выгляд выявы быў несамавіты — i вока адно, i скасабочаны, але, пэўна, так i павінен быў выглядаць Краменны дух — гаспадар усіх мясцовых падземных багаццяў.
Ніхто не памятае, калі i хто ўсцягнуў на гэты валун жаўлак. Дзяды сцвярджаюць, што ляжыць ён тут ад стварэння свету, як i расце гэты дуб таксама ад пачатку ўсяго жывога.
Побач стаялі i ляжалі меншыя крамянёвыя фігуркі — быццам мядзведзі, алені, птушкі. Былі тут крамяні з акамянелымі ракавінамі дзівосных малюскаў. Усё, што траплялася ў шахтах нязвыклай формы, людзі прыносілі пад стары дуб, бо былі перакананыя, што ў ix маўкліва хаваюцца чароўныя сілы зямных нетраў. Краменны ж дух меў найбольшую моц. Ен мог затлуміць галаву чалавеку, паслаць у пустую мясціну, дзе горназдабытчык, выліўшы сем патоў, выдзеўбе ў шчыльнай i ліпучай крэйдзе пошукавы калодзеж у два свае росты i нічога не знойдзе. А мог даць столькі крэменю, што не забярэш i ўдзесяцёх.
Крэм ужо не адзін дзесятак гадоў здабывае крэмень, колькі мазалёў нацёр на далонях, капаючы пароду, робячы вузкія падбоі рагавым вастраком. Колькі перабрана камянёў гэтымі жылістымі, агрубелымі, шрамаватымі рукамі! Крэм ведае тут усе хады-выхады. Знаецца ён i з духамі i стараецца ix улагоджваць. Асабліва гэтага— Краменнага. Той, мусіць, таксама добра запомніў старога шахцёра, бо спрыяе яму. Таму рэдка бывала, што Крэм распачынаў шахту i яна аказвалася пустой. Калі ж надаралася няўдача, стары ішоў пад дуб, дакараў жаўлак i црасіў больш так не жартаваць.
Вось i зараз Крэм паклаў на валун сушаную плотку — духі ж таксама хочуць есці — i сказаў: «Не падвядзі мяне. Пашлі па старой памяці крэмень каля той вывараці, дзе капаюць мае памочнікі. Мне ўжо не шмат засталося жыць на гэтым свеце, таму на зыходзе дзён не хацеў бы мець перад суродзічамі ганьбу. Ну як, дапаможаш?» I Крэму падалося, быццам па-сяброўску падміргнула яму каменная выява сваім адзіным вокам.
Абнадзеены шахцёр вярнуўся да вывараці, дзе мужчыны ўжо скончылі працу i адпачывалі.
Крэм укленчыў на расчышчаным месцы i пачаў аглядаць крэмені. Калупнуў адзін, другі, вызначыў нахіл. У тым жа кірунку павшей быў ісці i сам крэменяносны пласт. Затым адступіў пару крокаў у напрамку паніжэння пласта i загадаў пачынаць шахту.
Читать дальше