– Прыехалі. Прыехалі, слуп, мы з табой. Апошні прыпынак. Твой i мой. Далей транспарт не ідзе, – Сцяпан стомлена зваліў слуп на зямлю, вьпраміў спіну, на якой нёс, ледзьве не ўпіраючыся носам у дарогу, драўляны ўказальнік, на шыльдачцы якога было напісана чорнай фарбай: «Кругліца». – Паляжы пакуль. Адпачні. Настаяўся. А ўсё ж i ў цябе някепскі занятак быў, га? Не проста стаяў – людзям паказваў, дзе наша вёска... дзе Кругліца.. Як міліцыянер у гарадах тых на перакрыжаванні. Туды, туды, грамадзяне, шуруйце. Да Сцяпана... Mapyci... да Лідкі... Ну што, устанеш? Ці паляжыш яшчэ? Ну, паляжы, паляжы. Зямля цёплая. Я таксама пасяджу. – Ён сеў на слуп. – Табе вось, як другу, адкрыюся: сёння таксама выпіў крышачку... грамульку. – Дыхнуў на слуп. – Чуваць? Ёсць трошкі, не абараняй мяне, не заслужыў. Учора ж зарокся: усё, Сцяпан, перакрываю доступ дурману ў свой арганізм, а прачнуўся – хочацца, ажно ўсяродку ўсё рыпіць, як у старых калёсах. Так прыспі-чыла, быццам за вугал іншы раз... I не перамог сябе – дапіў, каб ёй, халера ясная, усё жыццё ікалася... дапіў, ага, што з учарашняга ў бутэльцы засталося. А жывуць жа людзі i не п'юць, шэльмы! Яны што – з іншага месца на белы свет павылазілі? Дык не ж! Такія самыя. Паслухай, а можа мне i на самай справе кінуць? Што скажаш? Табе, гаворыш, усё роўна. А мне – не. Але гэта мы падумаем, слуп. Вышэй галаву. Хоць што тут думаць! Усё – кідаю! Раз i назаўсёды! Кранты! Еду ў бальніцу, бяру рэцэпт... паглытаю таблеткі, так i быць. Але ж ты, слуп, – ша! Hi слова пра гэта. А то разнясуць. Людзі такія. Хоць калі ў ix апендыцыт выразаюць ці грып прыліпне – я спачуваю па ўcix правілах. Усё: не п'ю! Дай пяць! – Сцяпан дакрануўся рукой да слупа. – Зараз, зараз я цябе, так i быць, прызначу на новае месца. Хопіць там аднаму стаяць у белым свеце. Бліжэй да людзей будзеш... Бліжэй да народу...
Сцяпан не зауважыў, калі да яго падышла Маруся, ён толькі пачуў яе сіплы старэчы голас — з-за спіны яна без усмешкі спытала:
– 3 кім тэта ты, Сцяпан, балбочаш?
– Са слупом! – сказаў пераканана i неяк горда.
– X-xi, друга знайшоў!
– Затое ён язык за зубамі ўмее трымаць. I не п'е. А я – усё, кідаю. Мне цяпер таварыш непітучы трэба – каб было з каго прыклад браць. Ясна?
Маруся пляснула ў далоні:
– Няўжо кінеш?
– Як піць даць. На поўным аснаванні завязваю. Ужо, можна сказаць, кінуў...
– Тады табе людзі помнік паставяць. На самым відным месцы. Дзе раней царква была.
– Мне помнік стаіць, – Сцяпан глядзеў некуды ўбок, задумліва, сур'ёзна. – У цэнтры вёскі. Дзе салдат галаву схіліў... а я, Маруся, праходжу іншы раз міма i баюся яму ў вочы глянуць. Сорамна... на таварыша майго дужа салдат той падобны... на сібірака Пецьку Шыляева. Як з яго ляпілі помнік... Няма Пецькі, а я, хрэн стары, жыву. Цьфу! Усё, не п'ю... можна сказаць.
– Ну, калі ўжо i сапраўды абразумішся i кінеш, то купі расчоску.
Сцяпан зняў кепку, папляваў на далонь, прыгладзіў рэдкія сівыя кудзеркі.
– Касцюм новы. I жаніся, – не то жартам, не то сур'ёзна раіла суседу Маруся.
– Ты што, здурэла? Гэта мне, Сцяпану, яшчэ i хамут на шыю? Не, не буду. 3 вамі, бабамі, толькі клопат лішні. Ты вось што, Маруся. Ты лепш памажы мне слуп у бядзе не пакінуць.
– Навошта табе тэты крыж? – паціснула сухенькімі плячыма старая.
– Не з цябе зняў, – Сцяпан падцягнуў слуп бліжэй да паркана. – Адзін стаіць. Як сірата. А вёска наша цяпер пачынаецца вось адсюль... ад маёй хаты. Запомні. Сціснулася Кругліца, як гармоня. Тут няхай і стаіць.
– Няхай бы стаяў, дзе ўлада паставіла.
– Не месца яму там! – строга сказаў Сцяпан і так зірнуў на Марусю, што той нічога не заставалася рабіць, як паслухацца. – Не месца! 3 сабой слуп не рауняй!
– Ну, як хочаш. Не цяжка, патрымаю.
Сцяпан выкапаў даволі глыбокую яму, апусціў туды слуп, Маруся трымала, а ён прысыпаў яго жоўтай зямліцай. Маруся, уздыхнуўшы, ціха мовіла:
– Каму мы трэба – тыя знойдуць і без твайго слупа.
– Сам разумею: яму лепш стаяць у горадзе, каб дзеці нашы бачылі, у якім баку Кругліца... Не дазволяць у горадзе ўтыркнуць. Я б наторкаў гэтых слупоў на кожным вуглу... Для Ляксандраў, Лідак, Светак... Вось... А можа, па гэтым указальніку, Маруся, і да нас прыйдзе шчасце?
– Не паспытала. Не ведаю, што тэта такое.
– Табе цяжка зразумець, Маруся. Ты – баба. А вось мне іншы раз хочацца вярнуцца на трыццаць гадоў назад, калі нічога амаль што не было на стале, затое многа было за сталом... Хм, Волька мая, забаўляючыся, акно разбіла... шыбку. Валёнкам. У самы мароз... А цёпла усё роўна было ў хаце... Колька з дружком у суседнюю вёску ў госці пабег... Завіруха-а-а-а... Свету белага не відаць... Ноч на дварэ, а яго няма. Усю Кругліцу на ногі паднялі. У лесе, у полі са стрэльбаў палілі ў неба. А ён на печы ў Гуце сядзіць... грэецца каля коміна, як кот, блазнюк, га! Клаўка дык тая боты згубіла... увесну бульбу мёрзлую збіралі на праснакі... зямля ўсмактала — не выцягнуць. Басанож так i прыйш-ла... ледзьве ногі ацёрлі. А можа, Маруся, шчасце ўсё ж калі-небудзь загляне да нас?
Читать дальше