Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марычка адгукалася на ігру флаяры, як галубка да шызага голуба, — каламыйкамі. Яна іх ведала безліч. Адкуль яны браліся — не магла б расказаць. Яны, здаецца, гушкаліся з ёй яшчэ ў калысцы, пялёхкаліся ў калдабане, узыходзілі ў яе грудзях, як узыходзяць кветкі-самасейкі на сенажацях, як яліны растуць па гарах. Куды б ні кінула вока, што б ні сталася на свеце: прапала авечка, пакахаў хлопец, здрадзіла дзяўчына, захварэла карова, зашумела елка — усё вылівалася ў песню, лёгкую і простую, як тыя горы ў іх даўнім, пачатковым жыцці.

Марычка і сама ўмела складаць песні. Седзячы на зямлі поруч з Іванам, яна абдымала свае калені і ціха гайдалася ў такт. Яе круглыя лыткі, апаленыя сонцам і голыя ад калень да чырвоных анучак, чарнелі пад падолам сарочкі, а поўныя губы міла ламаліся, калі яна зачынала:

Закувала зязюленька у зялёным лесе.
Ой, склалася ў Марычкі каламыйка-песня...

Марыччына песня апавядала ўсім пра добра знаёмую падзею, яшчэ свежую: як зачаравала Андрэя Параска, як ён паміраў ад таго і навучаў іншых не любіць чужых маладзіц. Або пра гора маці, сын якой загінуў у лесе, прыдушаны дрэвам. Песні былі сумныя, простыя і сардэчныя, ажно рвалі сэрца. Яна іх звычайна канчала:

Ой, кувала мне зязюля ды каля крынічкі.
А хто склаў жа каламыйку? Йванкава Марычка.

Яна даўно ўжо была Іванкава, яшчэ з трынаццаці гадоў. Што ж у тым дзіўнага было? Пасучы статак, бачыла часта, як палююць каровы або маркатуюць авечкі, — усё было так проста, звычайна, як свет стаіць, што ні адна нячыстая думка не запарушыла ёй сэрца. Праўда, каровы ад таго становяцца цельныя, а авечкі котныя, але людзям памагае варажбітка. Марычка не баялася нічога. За поясам, на голым целе, яна насіла часнык, над якім шаптала варажбітка. Ёй нішто цяпер не зашкодзіць. Успамінаючы гэта, Марычка гарэзна пасміхалася сама сабе і абдымала Івана за шыю.

— Любы Іванка! Ці будзе з нас пара?

— Як Бог дасць, мая салодзенькая.

— Ой не! Вялікі гнеў трымаюць у сэрцы нашы старыя. Не налюбіцца нам.

Тады яго вочы цямнелі і тапарок угрызаўся ў зямлю.

— Мне не трэба іх згоды. Хай што хочуць робяць, а ты будзеш маёю!

— О-ё-ёй! Што ты гаворыш...

— Што чуеш, галубка.

І ўсё роўна, як на злосць старым, ён на танцах круціў дзяўчынай так, што аж пасталы разлазіліся.

Аднак не ўсё так складалася, як думаў Іван. Гаспадарка яго руйнавалася, ужо не было каля чаго ўсім увіхацца, і трэба было ісці ў наймы.

Маркота грызла Івана.

— Давядзецца ісці на паланіну, Марычка, — сумаваў ён загадзя.

— Што ж, ідзі, Іванка, — пакорліва адказвала Марычка. — Такая, відаць, наша доля...

І яна каламыйкамі ўпрыгожвала іх разлуку. Ёй было шкада, што надоўга перапыняцца іхнія сустрэчы ў ціхім лесе. Абдымала за шыю Івана і, тулячы да яго твару бялявую галоўку, ціхенька спявала яму над вухам:

Мяне ўспомні, мой міленькі,
Хоць разок адзіны,
А я цябе прыгадаю
Сем раз на гадзіну.

— Успомніш?

— Успомню, Марычка.

— Нічога! — суцяшала яна яго. — Ты будзеш, мой родны, аўчарыць, а я сенаваць. Узлезу на капу дый пагляджу ў горы на паланінку, а ты мне затрубі на трамбіце... Можа, пачую. Як туман будзе ападаць на горы, я сяду ды заплачу, што не відаць майго любага. А як у пагодлівую ночку высыплюць на небе зоркі, я буду прыглядацца: якая зорка над паланінкаю — тую бачыць Іванка... Толькі спяваць пакіну...

— Чаму? Спявай, Марычка, не губляй весялосці сваёй, я хутка вярнуся.

Але яна толькі сумна галавой хістала.

Ой, мае вы каламыйкі,
Дзе я вас схаваю?
Хіба вамі, каламыйкі,
Дол пазасяваю, —

ціха абазвалася да яго Марычка.

Вы будзеце, каламыйкі,
Травой разрастацца,
А я буду, маладзенька,
Слязой умывацца.

Марычка ўздыхнула і яшчэ сумней дадала:

Ой, як добрай будзе доля,
Я вас пазбіраю,
А як дрэннай стане доля,
Я вас занядбаю...

— Так і я... Можа, і занядбаю...

Іван слухаў тонкі дзявочы галасок і думаў, што яна даўно ўжо ўсё засеяла каламыйкамі сваімі, што іх спяваюць лясы і сенажаці, пагоркі і паланіны, звоняць ручаі і выспеўвае сонца... Але прыйдзе пара, ён вернецца да яе, і яна зноў пазбірае каламыйкі, каб было чым адбыць вяселле.

***

Цёплым вясновым ранкам ішоў Іван на паланіцу.

Лясы яшчэ дыхалі халадком, горныя воды шумелі на спадах, а сцяжынка радасна падымалася ўгару паміж варыннем [12] Варынне — агароджа з драўляных жэрдак ( аўт .). . Хоць яму цяжка было пакідаць Марычку, аднак сонца і тая шумная зялёная воля, што падпірала вяршынямі неба, улівалі ў яго бадзёрасць. Ён лёгка скакаў з каменя на камень, як горны ручай, і вітаў стрэчных, радасна прыслухоўваючыся да свайго голасу:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x