Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іван вымае флаяру і дзьме ў яе штосілы, але «той», вар’ят, мацнейшы за яго. Ляціць ад Чарнагоры, як раскілзаны конь, б’е капытамі травы і размятае грывай гукі флаяры. А Чарнагора, як ведзьма, лыпае бяльмом — снежным полем — з-пад чорных распластаных валасоў і пужае. Дз-ы-ы... Дзі-у-у...

Закаціліся авечкі ў далінку, і тут зацішней.

На шэрым небе выглянула блакітнае азерца. Вострая паланінская трава мацней запахла. Азерца ў небе выходзіць з берагоў і ўжо шырока разліло воды. Заблакітнелі зноў вяршыні, а ўсе даліны наліліся золатам сонца.

Іван углядаецца ўніз. Там недзе, сярод гор, дзе людзі, па зялёнай траўцы паходжваюць Марыччыны белыя ногі. Яе вочы скіраваны на паланіну. Ці спявае свае песенькі? А можа, сапраўды, парассявала па гарах, па долах, яны ўзышлі кветкамі, а Марычка замоўкла?

Ой, як будуць аўчарыкі
Авечачак пасці,
Будуць мае каламыйкі
За капялюш класці... —

згадваецца яму мілы дзявочы голас, і ён зрывае кветку і ўтыркае ў капялюш.

Да гурту... Да гурту... Сонца пячэ. Робіцца душна. Коцяцца авечкі, фыркаюць на бягу, крывяць старэчыя губы, каб лацвей сцяць зубамі салодкі дзядоўнік, ды пакідаюць пасля сябе свежыя шарыкі. Хрусь-хрусь... Хрум-хрум... Трэцца воўна аб воўну, белая аб чорную, падымаюцца хрыбты, як у возеры хвалі... Бэ-э... мэ-э... а сабакі ўжо трымаюць атару ў берагах.

Стаміліся аўчаркі. Кладуцца і задыхана сапуць у траве. На доўгі чырвоны язык, што звісае між ікламі, садзяцца мухі.

— Да гурту! Да гурту! — злосна галёкае Іван, і ўжо сабакі пры авечках.

Далёка, на паланіне, пад густым лесам, пасуцца каровы. Пастух абапёрся ў задуме на доўгую трамбіту.

Так паволі цягнецца час! Горнае паветра прапаласкала грудзі, хочацца есці. І як самотна! Стаіш тут маленькі, як быліна ў полі. Пад нагамі — зялёны востраў, які абліваюць блакітныя воды далёкіх гор. А там, на суровых дзікіх вяршынях, на бязводдзі і бязлюддзі, гнездзяцца ўсялякія здані, нячыстая сіла, з якой цяжка змагацца... Толькі адно — берагчыся...

Ашкір-ашкіра! Пхнуцца авечкі зялёным полем, мякка ступаюць па траве пасталы... Цішыня такая, што чутно, як кроў цячэ ў жылах... Сон адольвае. Кладзе мякенькую лапу на вочы і на твар і нашэптвае на вуха: спі... Авечкі меншаюць перад вачыма... Вось ужо з авечак сталі ягняты, а вось нічога няма. Паплылі травы, як зялёная вада. Прыходзіць Марычка. Ой не абдурыш, нябожа, ой не... Іван ведае, што гэта маўка, лясная русалка, а не Марычка, што гэта яна зводзіць яго. Штосьці цягне яго за ёй! Не хоча, а ўжо плыве, як плывуць травы зялёным патокам...

І раптам дзікі перадсмяротны роў каровы выкідвае яго са сну. Што? Дзе? Пастух як стаяў, абапёршыся трамбітай на зямлю, так і застыў. Рыжы бугай стукнуў нагамі аб зямлю, выгнуў валасатую шыю і падняў хвост. Ён ужо імчыць на той роў, высока скача і рве нагамі траву. Рэжа нагамі паветра. Пастух схамянуўся і гоніцца за ім да лесу. Бахнуў у лесе стрэл. Бах-бах-бах... — загрымелі са стрэльбаў вяршыні. Бах-бах-бах... — адазваліся далейшыя, і ўсё нямее. Цішыня.

«Пэўна, «вуйка» задраў карову», — думае Іван і пільней прыглядаецца да сваёй атары.

— Да гурту! Да гурту!.. — Сонца нібы заснула, вецер заціх і перанёсся з зямлі на неба. Ён ужо грувасціць там хмары, такое ж мора хрыбтоў, якое бачыў вакол паланіны. У бясконцых прасторах загінуў час, і невядома, ці дзень стаіць ці мінае...

Раптам да вуха далятае даўно чаканы покліч трамбіты. Ён прыносіць ад стаі пах кулешы і дыму ды доўгім меладычным трымценнем апавядае, што кашары чакаюць авечак...

— Ашкір-ашкір!.. — Гойсаюць сабакі, бляюць авечкі і льюцца стракатым патокам у даліну, трасучы вымем, ацяжэлым ад малака...

***

Ужо трэці дзень сыпле на паланіну дожджык-макасей. Закурыліся вяршыні, ухуталася неба, і ў шэрым змроку зніклі горы. Авечкі ледзьве валакліся, цяжкія, набрынялыя вадою, як губка; апратка на аўчарах стала халодная і цупкая. Толькі і спачынку было, што пад стрэшкай у струнцы [14] Струнка — паветка, дзе дояць авечак ( аўт ..). ў часе даення.

Іван сядзіць, упёршыся плячыма ў дошку, а нагамі сціскае даёнку. Каля яго — чорны калматы козар [15] Козар — казіны пастух ( аўт .). што за кожным словам кляне, а там яшчэ аўчары. Нецярплівыя авечкі, у якіх прыбывае малако, пруцца з загарадкі ў струнку, каб іх скарэй падаілі. Аднак жа пачакайце, няўструі, бо так не пойдзе!.. Толькі па адной...

— Шкір! — злосна кідае ззаду паганяч у авечы натоўп ды пляскае мокрай пугай. — Шкір! Шкір!.. — падбадзёрваюць аўчары і адхіляюць калені ад дзіркі, кудою скача ў струнку авечка. — А! Каб цябе чорт... — кляне козар і не канчае: скажы толькі ў такую часіну!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x