Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзіўна Івану, што такія прыгожыя горы, такія вясёлыя, а стварыў іх чорт.

— Расказвай, братка, далей, — просіць Іван, а Мікола зноў пачынае:

— Нячысцік быў здатны да ўсяго, што надумае — зробіць. А Бог, калі што хацеў мець, мусіў выпрошваць у яго або красці. Нарабіў нячысцік авечак, змайстраваў сабе скрыпку і грае, а авечкі пасуцца. Пабачыў Бог ды і ўкраў усё гэта ў яго, і ўжо абодва пасуць. Што ёсць на свеце — хітрасці, штукенцыі ўсялякія, то ўсё ад яго, ад сатаны. Дзе што толькі ёсць — воз, конь, музыка, млын або хата, — усё прыдумаў ён... А Бог адно толькі краў ды даваў людзям. Вось як...

Раз нячысцік змёрз ды, каб пагрэцца, прыдумаў вогнішча. Прыйшоў Бог да вогнішча і глядзіць на агонь. А той ужо ведае, чаго ён. «Усё ты, кажа, у мяне пакраў, а гэтага не дам». Але глядзіць нячысцік, а Бог ужо вогнішча кладзе. Так яму стала прыкра, што ён узяў ды плюнуў у божае вогнішча. А з той сліны і падняўся над агнём дым. Першае вогнішча было без дыму, чыстае, а з таго часу курыць...

Доўга Мікола апавядае, а калі незнарок згадае чорта, Іван хрысціць грудзі пад кашуляй. Мікола ж тады плюе, каб нячысцік не меў над ім сілы...

***

Занядужаў Мікола, і Іван замест яго пільнуе вогнішча. Супраць агню, на лаве, спіць старшы аўчар, а там, у кутку, дзе неспакойна мітусяцца цені ад дзежак, стогне хворы. У чорным катле кіпіць вар, дым збіраецца ўгары пад дахам і вылятае праз гонту. Часам нячысцік дыхне ў дзірку, і тады дым з сілаю бухае ды грызе вочы, але гэта добра, бо няможна заснуць. А сон налягае. Каб адагнаць яго, Іван узіраецца ў жывы агонь. Ён павінен сцерагчы агонь, гэтую паланінскую душу, бо хто ведае, што б сталася, каб не збярог! Вясёлыя вугалі ўсміхаюцца Івану з-пад цяжару дроў і раптам чэзнуць. Перад вачыма ўжо плывуць зялёныя плямы, расплываюцца ў царынкі, у яловы лес. Па царынцы ступаюць белыя Марыччыны ногі. Яна кідае ў пракос граблі і выстаўляе яму рукі. І ў той момант, калі Іван вось-вось адчуе мяккае Марыччына цела на сваіх грудзях, з лесу выходзіць з ровам мядзведзь, а белыя авечкі кідаюцца ўбок і аддзяляюць яго ад Марычкі. «Ху, ліха з табой!.. Няўжо заснуў?» Жар з вогнішча лыпае вокам, аўчар храпе, а пад чорным покрывам рухлівых ценяў стогне Мікола.

Ці не пара варыць кулешу на сняданак аўчарам?

Іван выходзіць са стаі.

Цішыня і холад абнімаюць яго. Дзесьці ў загарадцы дыхае скацінка, збіліся воўнаю авечкі, ледзь пабліскваюць каля пастухоўскіх буданоў раскладзеныя звечара агні. Аўчаркі абступілі Івана, выцягваюць зляжалае цела, грабуцца і труцца каля ног. Чорныя горы запаланілі даліны, як вялізазная атара. Яны вякуюць у такой цішыні, што чуюць нават дыханне скаціны. А над імі разаслалася неба, гэтая нябесная паланіна, дзе пасуцца зоркі, быццам белыя авечкі. Ці ёсць яшчэ што на свеце, апрача гэтых дзвюх паланін? Адна паслалася долам, другая ўгары, а між імі, як маленькая кропка, чарнее пастух.

А можа, няма нічога? Можа, ноч затапіла ўжо горы, можа, ссунуліся горы, раздушылі ўсё жывое і толькі адно Іванава сэрца глуха стукоча пад кажушком у бясконца мёртвых прасторах? Самота, як зубны боль, пачынае смактаць яго сэрца. Штосьці вялікае, варожае душыць яго — гэта акамянелая цішыня, абыякавы спакой, гэты сон небыцця. Нецярпенне грукае яму ў галаву, горла перахоплівае неспакой — і, сцепануўшыся раптам, ён з крыкам, галёканнем і стогнам кідаецца на паланіну, каб сярод гвалту аўчарак дзіка гырклівам клубком паламаць цішыню, разбіць ноч на друзачкі, нібы каменем шыбу. Гоў-оў-оў! — адгукаюцца збуджаныя горы... Га-га-га... — паўтараюць трывожна далёкія вяршыні, і зноў замкнулася разбітая цішыня.

Аўчаркі вяртаюцца назад, скаляць зубы і віляюць хвастамі.

Але зрабілася яшчэ самотней. Захацелася сонца, вясёлага шуму ракі, цёплага хатняга духу, размовы. Жаль агарнуў сэрца, салодкая туга. Згадкі пачалі яго захлістваць і хвалявацца перад вачамі. І раптам пачуў ён ціхае: «Іва-ась!» Нехта яго клікаў. О! Зноў: «Іва-ась!..»

Марычка? Адкуль яна ўзялася? Прыйшла на паланіну? Уночы? Заблудзілася і кліча? Ці, можа, яму падалося? Не, яна тут. Сэрца калоціцца ў Іванавых грудзях, але ён яшчэ вагаецца. Куды ісці? І зноўку, трэці раз, далятае да яго аднекуль: «Іва-ась!..» Марычка... яна... напэўна... Ён бяжыць напрасткі, без сцежкі, туды, адкуль пачуўся голас, але апынуўся перад прорваю, якую не пераскочыш. Стаіць і заглядае ў чорны правал. І тады яму становіцца зразумела: гэта яго кліча маўка. І, хрысцячы грудзі ды спалохана азіраючыся, ён вяртаецца да жытла.

Пара варыць кулешу. У саган з варам ён сыпле муку, старанна размешвае, і скора водар пары зліваецца з пахам дыму. Старшы аўчар пацягваецца ўжо... пачынае днець. Але хто яго клікаў? А можа, гэта была ўсё-такі Марычка?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x