Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аўтандзіл у дзень той шчасны ўладаром сядзеў на троне,
Тарыэль прыгожы побач быў расчулены да слёз,
Цінацін з Нестан сядзелі. І здавалася, што сёння
На зямлю чатыры сонцы апусціліся з нябёс.

Каб гасцей як след улашчыць, шмат было там страў і трункаў;
Больш, чым моху ў лесе, быдла пераколата было.
Там падносілі няспынна ўсім прысутным падарункі,
Там на тварах зіхацела шчырай радасці святло.

Кубкі яхантам гарэлі, ззялі келіхі рубінам,
Незвычайнае чаканкі быў замежны посуд там;
Быў бы ў славе той, хто ўславіць змог вяселле тое гімнам.
«Не спяшайся, тут застанься!» — ты сказаў бы сэрцу сам.

Папрыходзілі музыкі, гром рассыпалі кімвалы;
Горы золата ляжалі, пунсавеў дзівосны лал;
Як з крыніц віно лілося, уздымала хмелю хвалі,
Ад змяркання да світання пагулянка там ішла.

Ні кульгавы, ні ўбогі не застаўся там забыты,
Шчодра кожны быў адоран, жэмчуг сыпаўся, як град;
Пад завязку там каліты былі золатам набіты.
Быў за шафера ў друга Тарыэль — названы брат.

Дзень, другі ішла бяседа, быў вясёлы цар арабаў.
Тарыэлю ён прамовіў: «Я сказаць магу адно:
Цар цароў з царыцай разам — вы аздоба свету. Рады
Мы насіць, як завушніцу, след — адбітак вашых ног!

Цар, сядзець з табой, як з роўным, мы яшчэ не маем права!»
Так сказаўшы, ён паставіў трон сабе ў ніжэйшы рад.
Цінацін і Аўтандзіла пасадзіў ён злева й справа.
Падарункі Тарыэлю вырасталі, як гара.

Частаваў іх цар арабскі, ўсім быў сябрам і раднёю
І, пра сан забыўшы царскі, сыпаў жарты ў людны круг.
Паланіў усім ён сэрца шчодрай шчырасцю сваёю.
З Цінацін і Аўтандзілам цар Прыдон сядзеў, як друг.

Тарыэля з мілай жонкай — маладых, высакародных,
Нібы зяця і нявестку, адарыў багата ён;
Тых дароў ніхто не змог бы падлічыць і часткі дробнай;
Тут былі: парфіра, скіпетр, дыяменты дзвюх карон.

Тут былі яшчэ: каменняў дарагіх сто сот, не меней,
Тых, што казачныя куры знеслі ў казачных краях;
З галубінае яечка перлаў тысяча адменных,
Коней тысяча гарачых — рослых, нібы гораў гмах.

Ён Прыдону дзесяць кубкаў даў жамчужын нечуваных,
Дзесяць коней асядланых, самых лепшых скакуноў.
Цар індыйскі ў знак падзякі пакланіўся Растэвану,—
Быў цвярозы ён, хоць многа выпіў келіхаў з віном.

Слоў дарма губляць не варта: дні за днямі праміналі,
У банкетах, гульнях розных роўна месяц праляцеў.
Тарыэль прымаў няспынна самацветы, дзівы-лалы;
Кожны з іх, нібы вясёлка, ў бляску сонца зіхацеў.

Тарыэль зрабіўся ружай, што пялёсткі асыпала,
І паслаў ён Аўтандзіла з просьбай шчырай да цара:
«Госцем быў тваім — мне радасць заўжды сэрца суцяшала,—
Але вораг ненажэрны топча мой любімы край.

Трэба веды і ўмельства, каб каварства злое знішчыць,
Бо з мае бяды ты будзеш сам у смутку і журбе.
Мушу ехаць, каб радзіму не застаць у папялішчы,
З божай ласкай я вярнуся да шчаслівага цябе».

Адказаў той: «Нерашучасць не прыносіць людзям славы,
Так рабі, як лепш для справы,— з рук мяча не выпускай!
Аўтандзіл паедзе з войскам, ён паможа біць хатаваў,
Бараніць тваю радзіму ад варожых хцівых зграй».

Аўтандзіл сказаў сабрату пра цара старога згоду.
Адказаў той: «Сціхні, дружа, свой крышталь хавай ад воч.
Як ты, сонца, кінеш месяц, з ім пражыўшы дзень без года?»
Аўтандзіл сказаў: «Дарэмна ты ў падман мяне не ўводзь!

Ты мяне пакінуць хочаш, каб пасля ўпікнуць дакорам:
«Ён кахае моцна жонку — значыць, можа здрадзіць мне!»
Не, з табою разлучыцца — заставацца зноў у горы;
Хто ў бядзе пакіне друга, сам бяды не абміне!»

Смех вясёлы Тарыэля быў як россып крышталёвы:
«Разлучыўшыся з табою, я жыццю не буду рад.
Калі хочаш — едзем разам, і забудзь пра тыя словы!»
Войску быць напагатове Аўтандзіл аддаў загад.

З усяе зямлі арабскай войска дружна сабралося,
Конных восемдзесят тысяч — добра ўзброен кожны быў;
Звон даспехаў харазмійскіх заглушаў капытны лёскат;
Цар стары сагнуўся станам ад бацькоўскае журбы.

Да грудзей адна другую дзве красуні прыціскалі,—
Быццам сёстры, ў час разлукі слёзы горкія лілі.
Даўшы клятву ў дружбе вечнай, абняліся, зарыдалі.
Людзі, бачыўшыя гэта, ўсе разгублены былі.

Калі ў небе месяц срэбны сустракаецца з заранкай,
Дык абое свецяць разам; знік адзін, другой — пара.
Затрымаюцца — дык неба праганяе іх світанкам.
Калі хочаш іх пабачыць — будзь высокі, як гара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x