Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Весткай гэтай быў усцешан цар, нібы гульнёй ў нарды,
Перамозе выхаванца ад душы быў рады ён,
Бо любіў яго, як ружу салавей у час прынадны;
І з вачэй нядаўні смутак ён развеяў, быццам сон.

Злезлі з коней, селі ў засень, дзе шапталі ціха травы,
Пачало збірацца войска, быццам безліч каласоў,
І прыйшлі дванаццаць лоўчых, самых спрытных, самых жвавых,
І ўглядаліся на рэчку і на сіні цень лясоў.

ЯК АРАБСКІ ЦАР УБАЧЫЎ ВІЦЯЗЯ Ў ТЫГРАВАЙ ШКУРЫ

Раптам глянулі: паблізу віцязь плакаў каля рэчкі,
Быў адзін той леў-асілак з вараным канём сваім,
Белы жэмчуг упрыгожваў і даспехі і вуздэчку,
Слёзы шэранню застылі на абліччы маладым.

Шкурай тыгравай стракатай стан прыгожы быў убраны,
З той жа самай шкуры шапка прыкрывала галаву,
У руцэ трымаў нагайку з рукаяткаю чаканнай.
Цар здзівіўся: што за дзіва, скуль ён, віцязь, чым славут?

І паслаў слугу дазнацца, ў чым прычына горкай долі,
Ды з паніклай галавою віцязь вочы не падняў,—
З-пад агатаў веек чорных дождж крыштальны падаў долу.
Падышоў слуга — ні слова той яму не адказаў.

Забаяўся раб спытацца, ад чаго ў гароце віцязь,
Доўга моўчкі ён вагаўся, покуль страх не перамог,—
Падышоў, сказаў нясмела: «Цар загадвае з'явіцца!»
Ды не бачыў яго віцязь і пачуць яго не мог.

Так ні слова не пачуў ён, безуважны і пануры,
Нават гоман тлумны войска, што было непадалёк.
У агні смылела сэрца, у грудзях кіпелі буры,
І з крывёй зліліся слёзы, нібы гаць прарваў паток.

Ён лунаў крылатай марай дзесь далёка ў іншым краі,
І калі, царом пасланы, паўтарыў слуга загад,
Віцязь нават не азваўся, ўвесь ахоплены адчаем,
Ружы вуснаў пабялелі, нібы іх крануўся град.

І, адказу не пачуўшы, ў царскі стан слуга вярнуўся
І сказаў: «Відаць, не хоча з вамі знацца ён зусім.
Хараством, як сонца бляскам, страціць зрок мяне ён змусіў;
Ты даруй, што не ўдалося мне вярнуцца разам з ім!»

Цар здзівіўся з той нагоды, закіпела сэрца гневам,
Клікнуў ён дванаццаць лоўчых — лепшых воінаў і слуг,—
Загадаў: «Бярыце зброю і сілком дастаўце мне вы
Непакорнага чужынца, што да царскай волі глух!»

Людзі рушылі. Пачуўшы нечаканы бразгат зброі,
Ачуняў на момант віцязь, слёзы горкія суняў,
Азірнуўся і заўважыў войска шмат перад сабою.
«Гора мне!» — прамовіў толькі, больш нічога не сказаў.

Выцер ён рукою слёзы з воч пакутлівых і горных,
Меч на поясе паправіў, за плячо закінуў лук,
Моўчкі сеў на варанога — што там слухаць косці чорнай?!
І спакойна прэч паехаў ад назолы і дакук.

Затрымаць яго хацелі слугі спрытныя царовы.
Жах, што іх спаткала — вораг нават ім бы спагадаў:
Забіваў ён іх няшчадна, біў галовы аб галовы.
Некаторых жа па грудзі рассякаў нагайкі ўдар.

Цар, да рэшты раззлаваны, наўздагон паслаў дружыну.
Віцязь ехаў задуменны, не аглядваўся назад,
Хто ж яго схапіць імкнуўся — ад рукі асілка гінуў.
Ён людзьмі ў людзей кідаўся. Пацямнеў цара пагляд.

І тады на коней селі цар з адважным Аўтандзілам.
Той жа ехаў горда, толькі ў сядле гайдаўся стан,
Конь яго, як сам Мерані, слаўся віхрам буйнай сілы.
Тут цара заўважыў віцязь і варожай раці стан.

Пазбягаючы сустрэчы, сцебануў каня нагайкай
І, нібыта прывід дзіўны, знік з вачэй, растаў, як дым,—
Ці то ў бездань праваліўся, ці то ў неба ўспырхнуў чайкай.
Марна гойсала пагоня — пыл замёў яго сляды.

Доўгі час сляды шукалі, ўсіх здзіўленне ахапіла:
Толькі дэвы-злыдні могуць гэтак знікнуць на вачах.
Па забітых галасілі, хто паранен быў — лячылі.
Цар сказаў: «Мінае радасць, калі сэрца цісне жах.

Я жыццём сваім шчаслівым, пэўна, богу надакучыў,
Што пазбавіў весялосці, надарыў душу тугой.
Дзе, паранены смяротна, я знайду бальзам гаючы?
Што ж, хай будзе гэтак! Божа, згодзен, з воляю тваёй!

І, сказаўшы гэта, рушыў спахмурнелы цар дадому,
На рысталішча не клікаў, ехаў моўчкі, уздыхаў.
Паляваць не давялося з той прычыны анікому.
Той казаў: «Цар праўду кажа», той маліўся ад граха.

Спахмурнелы і пануры, цар падыбаў у пакоі,
Аўтандзіла ўзяў з сабою, бо як сын лічыўся ён.
Людзі х выйшлі, і змяніла ціша гоман неспакою,
Гукі арфы мілагучнай і кімвалаў перазвон.

Пра бяду і гора бацькі Цінацін вядома стала.
Падышла да спачывальні, тварам сонца прыгажэй.
«Спіць мой бацька,— запытала,— ці бяссонніца напала?»
Адказаў візір: «Смуткуе, нават з твару паблажэў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк
Анка Упала - Дрэва энталіпт
Анка Упала
Анка Упала
Ніл Гілевіч - Незалежнасьць
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x