Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Справа добрая падзякі заслугоўвае звычайна,—
З тых паслоў адзін употай у шацёр пракраўся мой:
«За дабро,— сказаў, і ласку я табе адкрыю тайну,—
Хай яна цябе ўратуе ад пагібелі ліхой.

Выхаванцам твайго бацькі быў калісь я паслухмяным.
Зараз я пачуў пра змову і сказаць табе прыбег.
Ці ж магу цябе, як ружу, бачыць мёртвым, растаптаным?
Ты паслухай — падрабязна раскажу я ўсё табе:

Ведай, віцязь, хан хатайскі для цябе рыхтуе здраду,—
Ён схаваў у лесе дзесьці свой стотысячны атрад,
Трыццаць тысяч жа схавана ў іншым месцы ў засаду,—
Калі ты не будзеш пільным, дык не вернешся назад.

Цар цябе сустрэне з ласкай — ты прыемны для пагляду,—
Будзе сыпаць лёсткі; сам жа з войска вылучыць свайго
Лепшых воінаў. Па знаку тыя рынуць для нападу,—
Калі тысяча насядзе — перамогуць аднаго!»

Я сказаў, удзячны вельмі за такую засцярогу:
«Азалочаны ты будзеш, калі смерць мяне міне.
Каб не выклікаць здагадак, ты сваіх трымайся строга.
Калі ж я цябе забуду — пракляні тады мяне!»

Не даверыў я нікому той сакрэтнае размовы:
Што павінна быць, дык будзе, ўсе парады тут дарма!
Толькі ўсё ж ганца паслаў я: войску быць напагатове
І кірунак свой адразу мне на выручку трымаць.

Склікаў я ганцоў хатайскіх і паслаў адказ Рамазу:
«Выязджай насустрач госцю — да цябе, як брат, іду!»
Зноў паўдня ішоў паходам, страху не адчуў ні разу:
Дзе падзецца, калі доля на цябе нашле бяду?

На пагорак стаў: за пылам войска ўбачыў я адразу
І падумаў: «Хан падступны расстаўляе мне сіло;
Дык няхай кап'ё і меч мой знішчаць здрадніка Рамаза!»
І пра ўсё сказаў я войску, што вядома мне было.

Я сказаў: «Браты, адолець хоча вораг нас падманам!
Хай не слабнуць вашы рукі лютых здраднікаў сячы!
За цара хто смерць сустрэне, той святым на небе стане!
Дык у бой! Хіба дарэмна носім мы з сабой мячы?!

Гучна даў загад я строгі: ўсім надзець кальчугі, латы;
Хутка ўзброенай стаяла ўся шматтысячная раць.
Шчыльным строем я павёў іх на пачвару-супастата,—
Давялося яму ў дзень той сілы нашай паспытаць.

Як заўважылі хатайцы, што да бою мы гатовы,
Дык ганца прыслалі ў момант. Перадаў з ім хан Рамаз:
«Мы да вас з адкрытым сэрцам, вы ж на нас пайшлі вайною,—
Вельмі прыкра і балюча, што маной сустрэлі нас!»

Я паслаў адказ: «Вядомы мне намер твой таямнічы;
Толькі збыцца змове чорнай не дазволю аніяк.
Лепш ідзі ў бой адкрыта, як гаворыць даўні звычай,
Я ж падняў свой меч, каб знішчыць вас, раз'ятраных ваяк!»

Пасланец да іх вярнуўся, а другіх не слалі болей.
Дым падняўся ў іхнім стане, як сігнал ісці на бой.
Тут з засады выйшла войска, хваляй хлынула на поле,
З двух бакоў на нас населі, ды ўстаў наш мужны строй.

Я кап'ё узняў высока і надзеў шалом ваяцкі;
Як зацяты, я заўзята распачаць імкнуўся бой,
Каб шалёна ў іх калоны лавай ўрэзацца знянацку,—
Ды стаяла іх навала непарушнаю сцяной.

Уварваўся я ў шарэнгі іх атрада галаўнога.
«Ён вар'ят!» — крычалі людзі, і ў вачах іх жах застыў.
Я кап'ё зламаў, пратнуўшы і каня і верхавога,
Меч схапіў. Я слаўлю майстра, што цябе, мой меч, вастрыў!

Я зваліўся на хатайцаў, як каршун на курапатак,
Клаў людзей і коней горы, на адных кідаў другіх;
Той круцёлкаю круціўся, калаціўся той да пятак,—
Знішчыў цалкам два атрады войскаў іх перадавых.

Толькі вораг не здаваўся, зноў трапляў я ў гушчу кодла,
Хоць і сек няшчадна злыдняў, аж плыла крыві рака;
Недабітыя хатайцы, як мяхі, звісалі з сёдлаў;
Дзе я толькі не з'яўляўся — ўсюды вораг уцякаў.

Надвячоркам дзесь з узвышша закрычаў дазор варожы:
«Уцякайце, не марудзьце,— бог, відаць, нас пакараў;
Пыл курыцца скрозь — пагібель ён напэўна наварожыць;
Безліч войска падыходзіць — ратавацца нам пара!»

Гэта йшлі мае атрады, што надоечы пакінуў,
Што, загад мой атрымаўшы, спехам рушылі ўначы.
Не ўмяшчала іх даліна, занялі між гор цясніну;
Пераможна трубы йгралі, грозна бразгалі мячы.

Іх пабачыўшы, ад страху вораг кінуўся наўцёкі,
Па скрываўленым абшары мы ляцелі наўздагон.
Скінуў я з каня Рамаза, апусціўшы меч звысоку.
Хто не знішчан быў, той трапіў войску нашаму ў палон.

Даганялі верхавыя тых, што беглі, нібы зайцы,
На хаду скідалі з коней, каб ніхто ад нас не ўцёк.
За бяссонне ночы цалкам атрымалі доўг хатайцы,—
Далятаў шалёны лямант ад пабоішча здалёк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.