Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ледзь развіднела, з'явіўся чалавек, царом пасланы:
«Ўжо тры месяцы мінула, як ты знік з маіх вачэй,
Я не еў даўно дзічыны, я не быў на паляванні,—
Хоць і стомлены ты, пэўна, аль ўсё ж прыходзь хутчэй!»

Я ў палац з'явіўся хутка. Бачыў там гепардаў зграю,
Хоць і стомлены ты, пэўна, але ўсё ж прыходзь хутчэй!»
Цар чакаў, калі на выйсце ў трубы лоўчыя зайграюць,
Рады быў майму з'яўленню, пахваліў мой сціплы ўбор.

Ціха, так, каб не пачуў я, ён шапнуў на вуха жонцы:
«Бачыць люба Тарыэля, цешыць вока ён сабой,
Цемру скрухі і журботы разганяе, нібы сонца,
Дык, прабач, дакучу просьбай неадкладнаю сваёй.

Расказаць хачу: задумаў без цябе адну я справу.
Як вядома ўсім, царыцай быць прызначана дачка;
Хай жа ўбачаць дрэва раю і красу ўсяе дзяржавы,—
Палявалі мы з ахвотай у даліне і міжгор'і,—
Ды нядоўга йшлі забавы, пачалі трубіць да збору,—
Гульні ўсе спыніць, вяртацца — быў загад цара такі.

Каб мяне пабачыць, людзі ўсё запоўнілі сабою,
Быў на мне, як пераможцу, шыты золатам каптан;
Тварам бледны быў, як ружа, што абмыты рос слязою;
Захапляў сабою ўсіх я — гэта праўда, а не зман.

З дарагой тканіны ўборам, што здабыў я ў хатайцаў,
Я чало сваё ўпрыгожыў. Скрозь грымела мне хвала.
Цар з каня сышоў, і разам мы пайшлі ў яго палацы;
Раптам я абмёр: на троне ясназорая была!

Зіхацела, быццам сонца, у аранжавым адзенні,
Цэлы рой прыслужніц юных дагаджаць быў дзеве рад;
Ад яе святло лілося, прэч збягалі з вуліц цені;
Між каралаў губ свяціўся белых перлаў роўны рад.

Быў паранены ў руку я і прыйшоў на баль з павязкай;
Гэта ўбачыўшы, царыца ўстала з трона, падышла,
Абняла, пацалавала і сказала з цёплай ласкай:
«Не пасмее болей вораг ні вайны ўчыніць, ні зла!»

Пасадзілі мяне побач цар з царыцаю прыветна,
А насупраць ззяла сонца, апаляла пачуццё.
Пераглядваліся з ёю мы ўзаемна непрыкметна;
Ад яе адводзіў позірк — меркла ўраз маё жыццё.

Быў багаты пачастунак, як вялося ў той краіне;
Балю гэткага раскошу дзе і хто пабачыць мог?
Кожны келіх быў аздоблен бірузою ці рубінам.
Баль ніхто не мог пакінуць, хоць бы п'яны падаў з ног.

Быў вясёлы і шчаслівы між гасцей тых гаманлівых,
Паглядаў я на красуню і згасаў сардэчны жар.
Пачуццё сваё хаваў я ад старонніх палахліва.
Даражэй за ўсё на свеце — сузіраць каханай твар!

«Ціха!» — цар сказаў, і змоўклі гукі музыкі і спеваў.
«Тарыэль,— працягваў,— сын мой, ты ўсцешыў вельмі нас:
Мы спраўляем урачыстасць — вораг чэзне ў ганьбе й гневе.
Ганарыцца слушна кожны, хто цябе ўбачыў раз.
Як вяртацца будзем, выйдзі разам з ёю сустракаць!»

Мы цябе адзець павінны ў адзенне дарагое,
Толькі больш да твару тое, што авеяна ў баях;
Дык прымі сто поўных скарбніц, што заслужаны табою,—
Сам пашый, чаго захоча пажадаць душа твая!»

Сто ключоў ад сотні скарбніц мне паднеслі ўрачыста;
Я з пашанаю ўславіў і царыцу і цара.
Абнялі мяне абое — сонцы сонцаў прамяністых,
Раздарылі шчодра войску безліч рознага дабра.

Цар, ізноў за стол засеўшы, стаў смяяцца, весяліцца,
Загучалі лютні, ліры, песень гукі паплылі;
А як дзень сустрэўся з цемрай, нас пакінула царыца.
Да паўночы мы ў бяседзе заліхвацкі рэй вялі.

Разышліся, калі рукі не маглі ўтрымаць бакалы.
Я ўвайшоў у спачывальню, зноў мой розум памутнеў.
Пачуцця свайго нявольнік, я не мог стрымаць запалу
Да тае, чый позірк ясны ўспамінам пёк мяне».

ПІСЬМО НЕСТАН-ДАРАДЖАН ДА СВАЙГО КАХАНАГА

«Да мяне слуга з'явіўся і сказаў неспадзявана:
«Вас пытаецца жанчына, шалем твар прыкрыўшы свой».
Здагадаўся я адразу, хто прыйшоў і кім пасланы,—
Усхапіўся і ўбачыў, як Асмат ішла ў пакой.

Рад я быў сустрэць вястунку ад тае, па кім згараю,
Пацалункамі прывеціў твару мілага абрыс,
Пасадзіў з сабою поплеч, запытаў: «Ці дома тая,
З кім раўняцца не пасмее самы стройны кіпарыс?

Пра яе мне ўсё расказвай, а пра іншае не трэба».
Адказала: «Толькі праўдзе я заўжды служу адной:
Так запаў ты дзеве ў сэрца, што была на сёмым небе;
Загадала зараз вестку аб табе прынесці зноў».

І пісьмо дала; зірнуў я, і заззяла ўсё навокал,—
Мне пісала дзева: «У сэрцы я схавала вобраз твой,
Калі ехаў ты з паходу, ратаборац яснавокі,—
Не шкада мне слёз прычыны, што наклікана табой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x