Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта быў слуга з пасланнем ад Асмат. Яна пісала,
Што мяне чакае тая, нож чый сэрца мне працяў.
Радасць цемру з воч сагнала, смутку путы разарвала;
Я ішоў, маўчаў, скаваны паўнатою пачуцця.

Увайшоў я ў засень саду. Там Асмат мяне чакала;
Усміхнуўшыся, сказала, як насустрач падышла:
«Я адважна з твайго сэрца дзіду вострую дастала,—
Увайдзі, зірні на ружу, што не звяла — расцвіла».

Адхінуўшы цяжкі полаг, прапусціла мяне ў залу,
Дзе ў рубінах бадахшанскіх узвышаўся балдахін;
Там пад ім сядзела тая, што наўкол праменне слала,—
З воч-азёраў бліснуў позірк, як з агатавых глыбінь.

Доўга я стаяў маўклівы. Не сказала мне ні слова,
Толькі ветліва глядзела з цёплай ласкай на мяне.
«Ты ідзі,— Асмат шапнула,— не чакай дарма размовы».
І ад слоў тых нечаканых я ізноў запалымнеў.

Сумны я пакінуў залу, ўслед Асмат пайшла за мною.
Я падумаў: «Свет імклівы, толькі што ты даў бальзам,—
Ты надзеяй сэрца ўсцешыў, дык нашто разбіў журбою?
Дзве душы злучыў — навошта ж зноў рассек іх папалам?»

Мы ішлі праз сад. Сказала мне Асмат спагады словы:
«Расчыні для шчасця дзверы, гора стогны заглушы;
Ты не муч сябе дакорам, што была яна суровай,—
Сарамлівасць прыкрывае гордасць юнае душы!»

Я сказаў: «Бальзам для сэрца маеш толькі ты, сястрыца,
Дык не дай з душой расстацца, весткі шлі штодзённа мне;
Боль душы яны суцішаць, як гаючая крыніца.
Што пачуеш — вестка тая хай мяне не абміне».

Ехаў верхам я дадому, слёзы беглі, як расінкі.
Увайшоў у спачывальню ды не мог заплюшчыць воч.
Спахмурнеў крышталь аблічча — стаў сіней, чым колер сінькі;
Стаў нямілы мне заранак, стала мне ратункам — ноч».

ПІСЬМО, НАПІСАНАЕ ЦАРОМ ХАТАЙЦАЎ У АДКАЗ ТАРЫЭЛЮ

«Пасланец вярнуўся ў тэрмін, ён прывёз адказ хатайцаў.
З ганарыстаю пагардай перадаў хатайскі цар:
«Мы зусім не баязліўцы, крэпасць наша вам не здасца,
Мы не хочам нават ведаць, хто такі ваш гаспадар».

Ён пісаў: «Шле Тарыэлю свой адказ Рамаз Вялікі:
Я чытаў пісьмо, здзіўляўся з непачцівасці тваёй,—
Як пасмеў ты слаць загады мне, цару дзяржаў шматлікіх?
Не жадаю болей бачыць пісьмаў, пісаных табой!»

Я намеснікаў адданых разаслаў сабраць дружыны.
Раць індыйская сышлася — неба мае меней зор! —
З месцаў блізкіх і далёкіх войскі йшлі ды йшлі няспынна:
Занялі палі, даліны і цясніны дзікіх гор.

Без затрымкі, без дакору пакідалі сем'і, хаты;
Я агледзеў на парадзе строй атрадаў баявых,
Пахваліў байцоў бадзёрых, выгляд смелы, зухаваты,
Зброю сталі харазмійскай, шпарканогіх коней іх.

Я высока ўзняў над плошчай царскі сцяг чырвона-чорны,
Загадаўшы войску рушыць, як пачне займацца ўсход.
Сам жа месца не знаходзіў — так было на сэрцы горна:
«Калі сонца не пабачу, як змагу ісці ў паход?»

А прыйшоў дамоў — заныла сэрца, сціснутае скрухай,
Пацяклі струменнем слёзы, быццам хваля змыла гаць.
«Што ты робіш, доля злая? — паўтараў я, паўшы духам.-
Што ўздыхаць таму па ружы, хто не змог яе сарваць?»

СУСТРЭЧА ТАРЫЭЛЯ З НЕСТАН-ДАРАДЖАН

«У пакой слуга з пасланнем увайшоў неспадзявана,
Мне, ахопленаму смуткам, ад Асмат пісьмо ўручыў.
«Ты прыходзь,— яна пісала,— кліча месяц твой жаданы,—
Гэта лепш, чым горка плакаць, лёс няўдалы кленучы».

Быў я рады так, як можа гэта толькі закаханы,
Зноў пайшоў у сад знаёмы, хваляванне ледзь трываў;
І Асмат на тое ж месца падышла ў час чаканы
І з усмешкаю сказала: «Месяц там чакае льва!»

Павяла мяне па ўсходах, дзе ўзвышаліся тэрасы;
Глянуў: выйшаў месяц ясны, ўсё наўкол заліў святлом;
Шоўк зялёны ўбораў пышных ахінаў дзівос акрасай
Стан дзявочы непаўторны. Быў узрушан я суздром.

На дыван ступіў нясмела. Пачала згасаць трывога,
Знік сумнення морак; радасць узышла, як слуп святла:
Там сядзела дзіва-дзева, сонца хто ярчэй намнога,
Твар схавала, толькі ў бок мой мелькам вокам павяла.

І прыслужніцы сказала: «Дай прысесці амірбару».
Мне Асмат дала падушку, сеў я побач каля той,
Хто магла быць сонцу парай, перад кім знікалі хмары.
Я дзіўлюся, як дагэтуль не расстаўся я з душой.

«Ты даруй,— яна сказала,— мне за гонар мой дзявочы,
Што прымусіла маўчаннем стрэчы шчасны міг забыць,
Што лілі ад крыўды гэтай слёз паток нарцысы-вочы,—
Але ж дзеве з амірбарам вельмі сціплай трэба быць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.