Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Падгіналіся ад слабасці калені, Даніла, задыханы і ўспацелы, папраставаў на дарогу і прыпаў грудзьмі да прыдарожнага каменя

Гэта быў валун.

Семнаццатае стагоддзе

1649 год.

Эміля ўжо сабралася ў Мір, у замак да сваіх суседзяў, і перад дарогаю, чакаючы, калі ў пакой зойдзе сын і аб'явіць ехаць, прысела ў крэсла. Пяць гадзін хуткай язды з начлегам на паўдарозе трэба было нейк перагораць. Узяць ці не ўзяць з сабою любі мую кошку? Яна б, Эміля, нізавошта не думала б пра паездку, але сын дзён пяць таму як вярнуўся з войска Януша Радзівіла, і яна не асмелілася сапсаваць яму святочны настрой. Не асмелілася, хоць ездзіць зараз небяспечна.

З люстра, апраўленага ў пазалочаную раму, Эмілі падміргвае яе авальна-падпухлы твар, якому масаж яшчэ вяртае маладосць. Ах, як хутка ідуць гады! А ўсяго ж трыццаць гадоў таму яна была цвёрда ўпэўнена, што не будзе пудрыцца. Здаецца ж, зусім нядаўна гарэлі ў бронзавых кандэлябрах свечкі, блішчаў паркет, плавалі рознакаляровыя шары, і яна, успацелая пасля мазуркі, выплывала на тэрасу і нырала ў свежы вецер. Ёй была даспадобы тая цвёрдасць, з якой пад гукі музыкі ў белай пальчатцы далонь Юзэфа — сябра яе мужа — лажылася ёй на плечы. Трыццаць гадоў таму чыста падмеценая алея з вязаў вывела Змілю і Юзэфа да альтанкі, і яна, помні цца, тады падумала, што муж заўсёды ў такі час з паляўнічым рогам, падвешаным да пояса, з гайнёю сабак вяртаецца дадому паўз гэтую альтанку, і таму, калі Юзэф прапанаваў ёй зайсці і пасядзець у альтанцы, яна адчула, што між імі нешта павінна здарыцца, спалохалася і адмоўна заківала галавою. Як сутаргавата сціснуў Юзэф галінку акацыі, аж з пальца яго, падрапанага вострым шыпам, капнула кроў. Перад развітаннем яна, Эміля, не вытрымала, падняла тую галінку і тым жа шыпам драпанула і свой палец.

«Навошта вы так?» — папытаўся ён.

«Хай не толькі вам баліць»,— адказала яна і, адчуваючы, як чырвань залівае ёй шчокі, запрасіла прыехаць яго паслязаўтра...

Паслязаўтра! О, якое гэта было страшнае слова!

Раней, калі муж са стрэльбаю і ў чобатах, скураныя халявы якіх ледзь не абцягвалі сцёгны, звесіўшыся з сядла, даваў перад ад'ездам ёй строгі наказ незабываць пра яго любімага сабаку, які нешта прыхворваў, яна, Эміля, толькі кусала вусны і выцірала вочы.

Але зараз, думаючы пра тое паслязаўтра і адчуваючы ў цёплай пасцелі ля мужа зябкі халадок, яна сказала яму:

«Нешта ты на паляванні даўно не быў».

«Чаму, мая Эмілька, я ж толькі што вярнуўся з лесу»,— здзівіўся муж.

«Ты знаеш, я хачу, каб у нас замест вешалак усюды былі ласіныя рогі»,— падахвоцілася Эміля.

«Так і быць! Паслязаўтра па ласёў!» — ускрыкнуў радасны муж.

Сталася так, што муж неўзабаве памёр, а Эміля нарадзіла сына. Праз дваццаць гадоў, сустракаючы спасцярожлівы сынаў позірк, яна палахліва хавала ад яго партрэт Юзэфа, але сын прысачыў партрэт, пазнаў сябе ў ім, і здагадаўся пра ўсё, і папытаўся ў яе пра тое, што змусіла яе пачырванець...

Ах, як хутка ідуць гады!

Эміля яшчэ раз зірнула ў люстра. Так бы, здаецца, усю сябе абкалола тымі шыпамі акацый, каб толькі на міг вярнуць Юзэфа і альтанку.

— Кіса, Кісанька мая,— паклікала Эміля.

Шэрая кошачка паднялася з аксамітнай падушачкі, скокнула гаспадыні на калені, потым на плячо.

Эміля заплакала, нават пусціла слязу.

Кошачка жалобна мяўкнула, пачала суцяшаць сваю карміцельку — лапай гладзіць яе па валасах, па шчацэ...

— Ах ты, суцяшальніца мая! — засмяялася Эміля.— Вазьму цябе з сабою, а?

— Мама, едзем! — у пакой зазірнуў яе сын, падпаясаны залатым слуцкім поясам з падвешанай на перавязі левай рукою. «Выліты Юзэф,— падумала яна.— Недзе там, у Міры, у замку, панначка Ядзя чакае не дачакаецца яго... Так, так, гады ідуць... Трэба ехаць...»

Эміля паднялася.

Праз хвілін дваццаць па дарозе мякка кацілася каляска, і жоўтае бярозавае галлё плыло ёй насустрач.

— Сынок, ты ж мне так і не расказаў, як было ў цябе з рукою? — папытала Эміля.

— Ударыў адзін паўстанец,— адказаў сын.

На міг Юзэф-малодшы ўспомніў, як пасля бітвы пад Лоевым яны рассядлалі ўзмыленых коней і ён зачыніўся ў пуні з маладой сялянкаю, і трэба ж такому здарыцца: яна не ўшанавала яго мужчынскае ласкі, пачала кусацца, крычаць, а потым узмахнула цэпам— і давялося пасля таго ўзмаху ўзяць на перавязь руку...

— Чым ударыў?

— Мячом,— нейк нясмела адказаў сын.

— Гэта ж болей года як цябе не было,— успомніла Эміля.

Каляска праскочыла па дрогкім мастку, трое мужыкоў агалілі кудлатыя галовы, і Эміля прызадумалася, ці змагла б яна з'есці, як ядуць яны, хлеб з сушанай гнілой дубовай кары і з мякіны...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x