Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бачыў віцязя паблізу Аўтандзіл зачараваны,—
Той мільгнуў, як промень сонца, што заззяла ў імгле,—
Быццам ветры водар міртаў неслі з сонечнай паляны.
Думаў: «Гэткі льва задушыць, як казла драпежны леў».

Той жа ўчорашняй сцяжынкай ехаў некуды павольна,
Праз лагчыну, па ўзлессі, у нязмераны прастор.
Аўтандзіл глядзеў здалёку і шаптаў сабе міжвольна:
«Гэта, мабыць, бог ласкавы нада мной руку прасцёр!

Шчасце мне паслала неба, дык чаго ж яшчэ мне трэба?
Я прымушу дзеву гэту праўду ўсю мне расказаць;
Ёй сваю раскрыю тайну, і тады не будзе глебы
Пры сустрэчы шматчаканай зброю з ножан даставаць».

ГУТАРКА АЎТАНДЗІЛА З АСМАТ У ПЯЧОРЫ

Злез ён з дрэва і адразу, не марудзячы й хвіліны,
Верхам сеў і да пячоры скіраваў каня ўраз.
Стуль з заплаканым абліччам хутка выбегла дзяўчына,
Спадзявалася: вярнуўся той, хто быў красой акрас.

Але ўбачыўшы, што віцязь быў не той, каго чакала,
З крыкам кінулася дзева, не змагла адолець страх.
Ён схапіў яе, як птушку, што сіло не распазнала,
І дзявочы тонкі лямант слаўся рэхам у гарах.

Вырывалася дарэмна, трапятала ў лютым гневе,
Нібы кволая ахвяра ў арліных кіпцюрах,
І якогась Тарыэля ўсё на помач заклікала.
На калені стаўшы, віцязь упрашаў пакінуць страх.

«Не пужайся,— гаварыў ён,— чалавек я — не драпежнік,
Бачыў я таго, хто ружай адцвітае без пары,
Твар — як месяц, стан — таполя, у вачах — агонь мяцежны;
Хто ён? Гэту таямніцу я малю цябе адкрыць».

Адказала тая з плачам: «Звар'яцеў ты, пэўна, віцязь,—
Немагчымага ты просіш, шчыра я скажу табе,
Бо таму, аб чым ты марыш так упарта, век не збыцца,
І не вырваць гэтай тайны ні пагрозе, ні мальбе.

Апісаць пяро не зможа лёс ягоны і пакуты;
Ты ж пра гэта не пачуеш ані слова ад мяне.
Хоць смяяцца лепш, чым плакаць,— не змяню на радасць гора.
Просіш раз: Давер мне тайну»; сто разоў скажу я — «Не!»

Віцязь ёй: «Калі б ты знала, колькі выцерпеў я мукі,
Колькі гойсаў я па свеце, каб знайсці, каго хачу,
Ты б інакш мне адказала. Вось табе мая зарука:
Ад мяне не адкаснешся, покуль праўды не пачуў».

Запытала дзева: «Хто ты, і адкуль ты родам будзеш?
І за што мяне ты крыўдзіш? Бачыш — гіну без яго.
Ад шматслоўя мала толку, дык кароткі сказ мой будзе:
Не пачуеш ані слова ты пра віцязя майго!»

Ён маліў яе, упрошваў, ён укленчыў перад ёю.
Марна ўсё! Ні кроплі праўды не дазнаўся ўсё адно.
Наліліся ў лютым гневе вочы віцязя крывёю,
Ён схапіў яе за косы і паднёс да горла нож.

І сказаў: «За бездань гора, што прыпала мне на долю,
За патокі слёз пякучых, што прымусіла праліць,
Я адпомшчу. Праўду скажаш — не крану цябе ніколі.
А не скажаш — бог мне сведка — больш ні дня табе не жыць!»

Адказала: «Ты ў вар'яцтве дасягнуў мяжы астатняй.
Не заб'еш — я застануся ўсё такою ж, як была,—
Праўду сілаю не возьмеш, будзь ты ў бойцы самы здатны,—
А заб'еш — схавае праўду невядомасці імгла.

Я не ведаю ні мэты, ні агню тваіх жаданняў.
Ні аб чым табе дазнацца не ўдасца ад мяне.
Падуладны ўсе мы смерці, я гатова да сканання.
Што напісана мне лёсам — застанецца тое мне!

Не чакай, што, страхам скуты, розум мой баіцца смерці.
Ты мне зробіш лепш — пазбавіш ад пакуты і ад слёз.
Што мне свет жыцця? Салома. Ў пыл яе не цяжка сцерці.
Ты — чужы мне. Як на слова я даверу тайны лёс?»

Зразумеў нарэшце віцязь — не дабіцца так нічога.
Каб дабіцца праўды, трэба спосаб тут інакшы ўжыць.
З рук яе пусціў, укленчыў, слёзы ліць пачаў нябога:
«Я цябе пакрыўдзіў моцна, як цяпер на свеце жыць?»

І яна прысела моўчкі, хоць і крыўда не астыла.
Аўтандзіл рыдаў няўцешна — слова вымавіць не мог.
Шчок дзявочых сад ружовы слёз паводка затапіла,
Не ўтрымалася дзяўчына, бо спагада збіла з ног.

І хоць быў на мілым твары недаверу след адзначан,
Нахілілася спагадна — утрымацца не змагла.
Схамянуўся віцязь бедны, прадчуваючы ўдачу,
Зноў укленчыў перад ёю і сказаў, стрымаўшы плач:

«Я дарма цябе пакрыўдзіў, я згубіў тваю павагу.
Ты даруй, хоць быў да просьбы я і сам нібы глухі,
Будзь спагадлівай і добрай — прагані згрызоты смагу,—
Нават грэшніку даруюць сем разоў яго грахі!

І хоць, злосцю апантаны, ледзь не стаў я ліхадзеем,
Пашкадуй міджнура трошкі, спачуваннем супакой.
У каханні нешчаслівым можаш ты вярнуць надзею.
Я ж аддам душу за сэрца — гэта скарб апошні мой!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x