Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І, на строму ўзышоўшы, стаў лічыць ён дні, гадзіны:
Трэці год ужо канчаўся, працінала боль суздром,
Страх шаптаў: «Загад не здзейсню — што скажу сваёй адзінай?
Двойчы ж нельга нарадзіцца, а са зла стварыць дабро!»

Беглі думкі чарадою ў трывозе, ў неспакоі:
«Як вярнуцца зноў дадому, праблукаўшы тры гады?
Што сказаць мне зорцы яснай? Што спаткаўся я з бядою?
Што завеяны вятрамі невядомага сляды?

Вандраваць далей па свеце — вынік быць той самы можа,
Бо дагэтуль не сустрэўся невядомы віцязь мне.
Не вярнуся ў тэрмін — з горам Шармадзін цару даложыць,
Што загінуў, верны клятве, я ў далёкай старане.

Вестку гэтую пачуўшы, цар нахмурыць з жалем бровы,
Плач жалобны ўсё навокал нечакана скалане.
Як жа мне тады вярнуцца ў палац жывым, здаровым?» —
Разважаў скрозь слёзы; думкай, як маланкай, палымнеў.

Гаварыў ён: «Божа мілы, будзь хоць трошкі справядлівы.
Паслухмяны тваёй волі, я бадзяўся марна скрозь.
Сэрца шчасця ты пазбавіў, каб застаўся нешчаслівы
Я, твой пасынак гаротны, кленучы свой цяжкі лёс».

Суцяшаў ён сэрца: «Сціхні, я адолею пакуты,
Грэх загінуць не па часе, зброю склаўшы ў барацьбе.
Не памогуць плач і слёзы, ўсе мы воляй божай скуты,
Што прызначыць лёсу воля — не мінуць таго табе!»

Гаварыў: «Чым жыць у ганьбе, лепш няхай жыццё загіне!
Як на вочы пакажуся яснатварай дзеве той?
Што пра віцязя скажу я, як спытае Цінаціна?»
Так, згрызотай апантаны, ехаў ён травой густой.

«Марна я, відаць, аб'ездзіў ледзь не ўсе зямныя далі,
Бо пра віцязя дазнацца не ўдалося мне нідзе.
Каджам хцівым і падступным нездарма яго назвалі;
Так ці йначай плач і слёзы не памогуць у бядзе!»

Аўтандзіл пакінуў горы, прамінуў лясы і рэкі,
Ехаў долам, ехаў логам; грудзі чорны жаль сціскаў,
Пацямнеў яскравы позірк, зморы цень лёг на павекі,
На крыштальны твар агаты чорны зараснік паклаў.

Ён у родныя мясціны ўжо вярнуцца быў гатовы,
Аглядаў бязлюддзе пусткі, што наперадзе лягла;
Месяц ён не чуў, не бачыў ні жывой душы, ні слова,
Нават звера не кранула быстралётная страла.

І хоць сам здзічэлым зверам ён блукаў адзін, без дому,—
Як звычайны сын Адамаў, жыць без ежы ўсё ж не мог.
Дзіка ён забіў стралою, што даўжэй рукі Растома,
Злез з каня; агонь расклаўшы, сеў спачыць на свежы мох.

Адпусціў каня на пашу, покуль смажылася страва,
Раптам бачыць ён: шасцёра конных скачуць на дымок.
«То зладзеі,— ён падумаў,— хто ж па іншай будзе справе?
Бо ніколі чалавечы не ступаў тут, пэўна, крок».

Лук і стрэлы падхапіўшы, зрыхтаваўся ён для ўдара.
Бачыць: юны пасяродку, двое сталых па баках;
Ледзь жывы сярэдні едзе, запяклася кроў на твары,
Па чалу збялелым бачна — смерць пільнуе юнака.

Аўтандзіл гукнуў: «Гэй, хто вы? Ці шукаеце разбою?»
Адказалі тыя: «Віцязь, ты ў бядзе нам памажы.
А калі не можаш — частку смутку нашага з сабою
Ты вазьмі; і мох на шчоках не галі, а зберажы!»

І на роспыт Аўтандзілаў з сумам тыя адказалі
(Слёз няпрошаных расінкі прабягалі паміж слоў):
«Мы — браты, з нас кожны мае ратных подзвігаў нямала,
Нашы замкі ў Хатаэці — ад варожых зграй заслон.

Край, дзічынаю багаты, дух узрушыў паляўнічы,
З войскам мы прыйшлі. Наш лагер каля рэчкі быў разбіт.
Трыццаць дзён мы палявалі. І багатая здабыча
Нам была ўзнагародай за адвагу і за спрыт.

Спрытам тым мы ўсіх пабілі і ад гонару пустога
Між сабою спрэчку-сварку завялі зусім дарма:
«Я палюю лепш!», «Ты хлусіш!» — абражаць адзін другога
Пачалі, хоць ведаў кожны: праўды ў спрэчках тых няма!

Парашылі мы, што войска павязе дамоў здабычу,
Мы ж без лоўчых застанёмся самі спрэчку вырашаць;
Паасобку будзе кожны і стралок, і паляўнічы,
Хто з нас лепшы — скажа вынік, а не сварак марны шал.

Адаслалі ўсіх дадому са здабычаю багатай,
Трох жа верных збраяносцаў мы пакінулі з сабой.
Доўгі час мы палявалі і адважна, і заўзята:
Падаў звер ці птах, падбіты ў лёце трапнаю стралой.

Раптам нам насустрач едзе віцязь сумны і пануры,
Нецярпліва капытамі б'е зямлю гарачы конь.
Галава і стан спавіты дзіўнай тыграваю шкурай,
Твар дзівоснай прыгажосці. Ён збянтэжыў наш спакой.

Быў ярчэй маланкі зыркай, гарачэй праменяў сонца
Позірк смелы і рашучы ў даль устромленых вачэй.
Паланіць мы захацелі маладога незнаёмца,
І таму за дзёрзкасць нашу кроў юнацкая цячэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x