Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зайчо-о. Мылася нанач, во зайчо. — Ірка глядзела, як устае ля пня прымяты мох, як поўзаюць па чырвоных карчах жукі-разакі і мурашкі, хаваючыся ў паточаных дзірках. — Мяне, мусіць, пачула.

Угледзеўшы раптам аленяў, Ірка выпусціла з рук кошык. Мусіць, спалохалася: аленяў яна ніколі не бачыла. Яны ішлі якраз на яе і грукалі нагамі па карэнні. Іх было чацвёра, і ішлі яны адзін за адным. Пярэдні быў сівы і ў чорныя латы. Вялікі і прыгожы, ён дыбаў, задзёршы галаву. Рогі ў яго ляжалі аж на спіне, як загнуты абруч на вялікі кошык. За ім ішла бязрогая, мусіць, аленіха, азіраючыся на сваіх, такіх жа бязрогіх, цялят. Яны ішлі да ракі і не баяліся Іркі. Толькі, калі пабліжэлі, зафорскалі насамі і схаваліся ў бярэзніку.

— Гэ-гэй!.. — пачула Ірка, як крычыць тата; прыйшоў ужо з Высокага Берага і, мусіць, шукае яе.

Вечарэла. У тым баку, дзе вёска, заходзіла сонца — і здавалася, загарэўся лес. Над ракой, дзе Старыя Вольхі, засінеўся туман, як дымок. Над пасекай нізка праляцелі дзікія качкі — цяжкія, чуць неслі сябе, — падаліся ў далёкі кут Бярэзаўца, дзе пачынала цямнець.

— Гэ-гэй!.. — неслася па лесе рэха.

Ірка прыклала да шчакі далонь, як рабіў яе тата, закрычала:

— Гэ-гэй! І-ду-у-у...

Высокі Бераг — застава, і туды да вайны не пускалі. Ды Ірка была тады малая, не дайшла б: да заставы далей, чым да вёскі.

Тут самае высокае месца. Стаіш, як узлезшы на хату, на страху. Недзе ўнізе жнуць жанчыны ў белых хустках і зносяць у кучкі снапы. Некалі там, за ракой, жыла Ксеня — Ірчына цётка, і перад вайной прыходзіла да іх.

Ксеню забілі немцы.

На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам; па маладым сосніку на пасецы плыве на белых нітках, як на павуціне, насенне высокай чырвонай травы рабінкі, што расце ля пнёў.

Пахне сасной, зямлёй і мокрай глінай. Гэта з пажарышча.

Заставу спалілі паліцэйскія ў сорак першым годзе. Нехта «падаткнуў», што ў ёй хаваецца стары шавец з Даўгынава — Шлёма. Забралі тады і Шлёму — павезлі на машыне.

Цяпер на тым месцы, дзе некалі была вялікая будыніна, парос густы сасняк. Ён вышэйшы за той, што на пасецы, вышэйшы за Ірку.

На пагарэлішчы ляжыць вялікае чырвонае каменне, патрэскалася, парасло чорным і сівым мохам: валяецца чыстае бітае шкло, паленая цэгла; далей на былым падворку, дзе цяпер узаралі зямлю, блішчыць вялікі кубак, што быў на тэлефонным слупе, — беленькі, ачышчаны ад пяску. Ірка помніць, што некалі на заставу вялі тэлефонныя слупы; адзін слуп з белымі кубачкамі стаяў ля іхняй хаты і звінеў зімой, усё адно як дзе на Паліку вылі ваўкі.

На ўзараным двары і пасецы пасаджаны маленькія сасонкі. Яны яшчэ ў дзве галінкі і здалёку — як елка-трава, што на балоце. Над імі стракочуць конікі. У баразне слупок з надпісам:

«КВ. 29 ПОС. СОС. ПЛ. 2,40 г. 194...г.»

Ірка помніць, што такія слупкі рабіў і надпісваў яе тата, калі жылі яшчэ ў вёсцы.

На беразе — старыя дубы, разгатыя, сучча ў іх аж да зямлі. Пад дубамі — партызанскія акопы. Яны глядзяць на вёску, што за ракой, на луг, дзе буслы і скаціна, на поле, дзе дымок ад трактара, але ўжо засыпаліся, параслі мохам, бруснічнікам, верасам і сіўцом; зацерушыліся іголлем і сасновымі шышкамі. Тут у апошнюю блакаду вялі бой кутузаўцы, не падпускаючы немцаў да Віліі.

Прыгожыя лозы ля ракі ўвосень. Яны — чырвоныя, зялёныя, бурыя, жоўтыя, аж блішчаць на сонцы і цягнуцца лугам далёка-далёка, пакуль не хаваецца за лесам рака. Ірцы хочацца ісці і ісці туды, куды схаваліся лозы, дзе далёка яшчэ большыя, чым у іхнім Бярэзаўцы, лясы, дзе зусім невядомы свет. І тады яна ўздыхае, папраўляе свае доўгія і тоўстыя чорныя косы, што распляліся на грудзях, выцірае з ілба пот — горача як! — і расшпільвае раскошную матчыну старую нажутку.

Як хочацца паплыць туды, дзе Палік, ракою. Не. Ірка не хоча плыць ракою, яна хоча ісці дзень і ноч, і ўсё лесам. Яна пойдзе туды некалі з татам.

На Высокі Бераг вядзе пясчаная дарога цераз усю пасеку. На дарозе сляды ад леспрамгасаўскіх машын: яны яшчэ ўчора вазілі на бераг лес, цяпер іх не чуваць. Сёння Ірка, калі ішла на бераг, бачыла на пяску вялікія воўчыя сляды. Воўк перайшоў дарогу. Ваўкоў Ірка, можа, і баіцца, але ж днём воўк не стаіць на адным месцы.

На беразе за дарогай вялікія шліхты бярвення. Адтуль, калі павее вецер, пахне свежай смалой, як з падсочкі.

«Гэтулькі выразалі... Пасека недзе адна асталася».

Ірка не любіць ні леспрамгасаўцаў з піламі, ні іхніх машын з прычэпамі і печамі, куды шафёры засыпаюць бярозавыя чуркі і перамешваюць іх жалезнымі качэргамі. Не было б машын — не рэзалі б гэтулькі лесу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.