Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Знайшлі. Быў такі медаль. А чаго яго было куды выкідаць? Ляжаў і ўсё. Сяльвестру ім узнагародзілі, калі ён скончыў адзінаццацімесячныя курсы ротных фельчараў у пятнаццатым годзе ў Сімбірску і служыў у царскай арміі. А з васемнаццатага года па дваццаць першы ён служыў у РККА лекпомам. Дамоў і вярнуўся ў дваццаць першым годзе.

— Угу. А фашысцкі значок? Свастыку? Вы не пацвердзіце?

— Які фашысцкі значок... Смеху варта.

— А вы ведаеце свастыку?

— Ведаю. Нямецкую, з вайны, — яна падняла з калень руку і сагнула свае сухія старыя пальцы.

— Та-ак... — Ён зноў стаў перакладаць жоўтыя лісты на стале. — Пры вобыску знайшлі жоўтага колеру гузік, на якім была и-зо-бра-же-на, — ён прачытаў гэта слова па складах, — свастыка. І ляжаў той гузік разам з дзіцячымі лялькамі. У кашолцы. Было?

— Было. У чатырнаццатым годзе ў Амерыцы Сяльвестра выступаў на спаборніцтве. Дужаліся. І я была там. Сяльвестра і перамог некага. Паклаў на лапаткі. Той і даў яму гузік ад свайго пінжака на памяць. І Сяльвестра даваў нешта яму на памяць. Мы і прывязлі той гузік з Амерыкі. На ім была нейкая літара. Толькі не свастыка. Смеху варта. Той гузік забралі пры вобыску пагранічнікі...

— А вялікую амерыканскую хустку? Знайшлі пры вобыску?

— А што, дамоў з Амерыкі я павінна была голая ехаць? Я не толькі хустку прывязла...

— А чаму вы вярнуліся з Амерыкі?

— Скажу вам праўду. Я ўжо нічога не баюся. З Амерыкі сама я не вярнулася б. Нізашто... Але я выйшла замуж. А Сяльвестру праз год дамоў пацягнула. Толькі дамоў... Пацягнула на згуб галавы. Як чуў сваю пагібель і шукаў яе. Не паехалі б адтуль — дык і жылі б дагэтуль, як усе людзі. А што я павінна была рабіць? Кінуць Сяльвестру? Я за яго была на два гады старэйшая... Я і вярнулася разам з ім.

— Аляксандра Раманаўна... А ці чулі вы тады, да арышту Сяльвестры, што-небудзь пра антысавецкую паўстанцкую арганізацыю, якая была створана на тэрыторыі СССР разведкай адной прыгранічнай замежнай дзяржавы, у якой быў ваш муж, Сяльвестра, з 1934 года і па заданню якой праводзіў арганізавана контррэвалюцыйную работу, займаўся шпіянажам, а таксама праводзіў дыверсійныя акты і падрыхтоўку да іх?

— Не. Не чула. Што, сам сазнаўся? У вас так і запісана? Сяльвестра? Сам? Бо-ожа мо-ой...

— А з начальнікам заставы «Жоўты бераг» Кашырыным Сяльвестра сустракаўся?

— Начальнік заставы Кашырын з Сяльвестрам у нас піў гарэлку. І самагонку. І не адзін раз. І не ён адзін. Начальства і тады піло, як і цяпер. Не саромелася...

— А ці прыходзіў да вашага мужа Каўзановіч з Крайска? А пра групу Жарскага не чулі?

— Не.

— І не ведалі ні аднаго, ні другога?

— Не.

— Ці паяўлялася ў вашага мужа ў 1936 годзе вялікая сума грошай і ці ведама вам, дзе ён іх зарабіў?

— Не. Не паяўлялася. Грошы з мужам мы палучалі толькі з калгаса на працадні.

— Ці хадзіў ваш муж у 1936 годзе за граніцу? У Польшчу. Ці насіў у Караліна і Жызнаву воўну і другую кантрабанду і ці прыносіў адтуль спірт, сахарын і падэшву?

— Не.

— Ці быў у маі 1936-га на калгаснай кармакухні пажар, калі муж быў даглядчыкам скаціны?

— Не.

— А ў свінарніку?

— Не. Пажараў у Задроздзі на ферме ніколі не было.

— А ці дохла на ферме ў 1936 годзе скаціна?

— Скаціна дохне на любой ферме, у любы год. Як і людзі паміраюць у любой вёсцы ў любы час. Дазволу на гэта ў нас ніхто не пытаецца...

Ён змоўк, доўга сядзеў на крэсле, гледзячы на жоўтыя рассованыя лісты паперы, пасля ёй, Александрыне, у вочы, тады, як і ўпачатку, устаў і захадзіў па хаце, адной сваёй дарогай — ад стала да грубкі — і цёр рукі даланёю аб даланю. І яна пачула, як і ў яе, лежачы на каленях, пачалі мярцвець рукі і па іх забегалі мурашкі — ад пальцаў да лакцей.

Пачуўшы, што сталі хадзіць па хаце, дзверы з прыхожай адчыніла Юстына. Нехта яшчэ прыехаў на допыт, але кагэбіст паказаў ёй аж дзвюма рукамі: заняты. Юстына ціха зачыніла дзверы, а ён спытаўся ў яе, Александрыны, аж ад грубкі:

— Вы першыя ўступілі ў калгас?

— Першыя. Усё ён, Сяльвестра. Ён першы і ў Амерыку, першы і з Амерыкі. Першы і ў калгас, першага і ў «варанок» пацягнулі пагранічнікі.

— А за што арыштоўвалі Сяльвестру ў 1933 годзе? Не помніце?

— Арыштоўвалі пагранатрадам на месяц. Ні ён, ні я не ведалі — за што. Нават не падазравалі.

— А ў 1935 годзе?

— У трыццаць пятым судзілі за тое, што згніла ў парніку бульба, трапіўшы пад мароз. Адседзеў тры месяцы. За пяць мяшкоў...

— Што вы хочаце, Аляксандра Раманаўна, дапоўніць да сваіх паказанняў? — спытаўся ён неяк адразу, сядаючы за сталом на крэсла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x