Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што гэта Сцяпан Жыхар, Пеця пазнаў толькі тады, калі той, падняўшы сядзенне, вылез з кабіны і стаяў, — адна нага долках, другая на падножцы, — закрываючы сваімі метровымі плячыма ў чорнай сарочцы ўсю кабіну. Вочы яго глядзелі ўніз, недзе пад ногі, пасма русых валасоў змокла ад поту і прыліпла да лба, — падстрыжаны ён быў высока, і адтаго адтапырваліся чырвоныя, што з бурака, вушы і рабіўся доўгі, як гладыш, буры ад загару твар. Тонкі доўгі нос у яго хадзіў ходырам, — чалавек, разамлелы і распараны ў кабіне, дыхаў цяпер, што рыба на пяску.

...Стары ЗІС-5, відаць, быў пасля капіталкі, бо на ім стаяла новая драўляная кабіна і на пярэднім шкле быў падняты новы «дворнік». Матор гудзеў гусценька і роўна, пастукваў, як хто дзе палкай па частаколе, тады Сцяпан кратаў сваімі вялікімі нагамі ў новых жоўтых паўбацінках, клаў на рычаг руку, як сасновую лапату, на якой носяць у печ буханкі хлеба: мяняў хуткасць.

У кабіну дыхала цёплым ветрам, здавалася, што сядзіш на парозе ў натопленай лазні; свяціла ў вочы сонца, і Сцяпан моршчыўся, лаячыся.

Пеця Гурбан глядзеў на абочыну дарогі, дзе за канавай стаялі маладыя, пажаўцелыя ўжо ў сярэдзіне лета ясені, тырчалі састаўленыя стрэшкамі шэрыя шчыты, якія расстаўляюць зімой ад снегу; далей, дзе на павароце беглі насустрач белыя слупы, скошаную лагчыну ўсыпалі вароны: раскрывалі раты, нагіналіся, каркалі, але іх не было чуваць. Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром.

— Дык што, Пятух, не хвалішся, — Пеця Гурбан успомніў, што так яго дражнілі пасля вайны ў вёсцы, даўно тое было, — што не хвалішся, кажу. У інжынеры не вылез яшчэ? Доўга ты нешта вучышся. А ў салдаты цябе не заграбуць? — Сцяпан Жыхар глядзеў пяпер толькі на яго. Здавалася, ён зусім забыўся, што сядзіць у кабіне, і вось-вось выпусціць з рук руль.

— Возьмуць, а што?

— А як вучоба? Не выгадна ж. Забудзешся.

— Вярнуся і кончу. Я ўжо на трэцім курсе.

— А на каго выйдзеш? Думаеш, я ўсё помню.

— Тэхнікам-ліцейшчыкам. На практыцы быў і астаўся на ўсё лета на работу. У мяне майстар добры. Дамоў еду да цёткі. Першы раз за ўсё лета...

— Н-тэк... Бацька з маткай прадалі хату і на цаліну з калгаса драпнулі. Думаеш, не вернуцца? Вернуцца. Дамоў, яно, цягне... Будзеш яшчэ на старасці іх карміць, не выкруцішся. Панкі, чуў, скора вернуцца, натуральна. Хату гэтыя нябось не загналі. Забілі вокны і дзверы, стаіць вунь, гніе будыніна, але ў запасе ёсць, нічога не скажаш. Панкі за жызню ўмеюць трымацца. Абедзвюма рукамі яны... Манька Панкова дык і дудку і вяршнікі з сабой павезла. Х-хе... Самагонку на цаліну гнаць паехала. Рабіць дык яна, ведаю, як рабіла. Гультай. Злодзі. А дом, ён цягне. У мяне там цяпер толькі мачыха. А вось, як падвярнулася машына на базе, — выпрасіў на нядзелю. Парожны не прыеду. Ты ж ведаеш, раней там і ў мяне цётка жыла, а цяпер і яе ў горад пацягнула. Але пакуль на работу не стане, я ёй не дам прадаваць хаты. Без работы — няма і кватэры, я-то знаю. А прадаваць сваю яна масціцца. Ды ну іх к чортавай мацеры... З бабамі ваяваць... — Сцяпан Жыхар паволі кратаў языком, як і нагамі, і яго нудна было слухаць.

— Яно і так можна, і так можна... — толькі і адказаў Пеця Гурбан.

Маўчалі. Азіраліся праз акенца ў кузаў на дзяўчатак. Тыя сядзелі на каленечках упобачкі ля барта, склалі галоўкі, як птушкі ў гняздзе, і глядзелі ўперад на дарогу. Вецер растрасаў і блэціў іхнія кароткія валасы. Дзяўчаткі жмурыліся і ўсміхаліся адна адной.

— А ты, Пятух, не прападзеш. Дзе б ні быў: у арміі ці за арміяй. Цяпер яно, брат, проста. Дзяржава, яна, брат, што квактуха. Глядзіць вас, курчатак. Кожнае курчо пад сваё крыло. А там ты ўжо і металург. У нашых Сцешыцах такіх яшчэ не было. Металург. Пралетарый... Рэвалюцыя... Вучыў. А там і Дзень металурга святкаваць будзеш. Ёсць такое свята, у календары відзіў. А вось ты мне скажы, а чаму няма Дня шафёра? Што, шафёраў менш, ці што?

— Шафёры часта п'юць. Самі сабе свята робяць.

— Іш ты!

Сцяпан раптам змяніўся — не ўсміхаўся, супакоіўся, глядзеў на дарогу, налягаў на газ, пасля закратаў сваімі шырокімі, на ўсю кабіну, плячыма:

— Я шафёр яшчэ той. — Пеця Гурбан успомніў, калі Сцяпан прыязджаў дамоў з арміі і гаварыў: «Я салдат яшчэ той». — У салдатах злажыўся і правы цяпер маю. Думаю на базе з пад'ёмнага крана за руль сесці. І табе трэба ў салдатах пабыць. Занадта ты ціхі. Там, брат, разварушаць і язык падвесяць. — Сцяпан пляваў на пальцы і выціраў паўбацінак: пацелі ногі і на паўбацінку выступалі белыя плямы. Рабіў ён гэта часта, відаць, прывык. — Але пра сябе трэба, брат, і самому падумаць. Бог, пакуль Адама стварыць, адпусціў сабе бараду. І ты дзеля таго вучыцца падаўся, і я еду, брат, у вёску, хоць там мяне, можа, ніхто і не чакае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.