Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вугальнік сціх і расшпіляў кажух — выцягваў з пецель біркі, па адной: угрэўся. Падышоў да печы да Варкі, папрасіў вады.

На двары зарыпелі вароты і заскрыпеў снег у некага пад нагамі. Нехта яшчэ ішоў да іх на двор — у хаце добра было чуваць.

Ён, Ратушняк, адвярнуўшыся, глянуў у акно. Убачыў, як на ўсходзе над лесам бялела чорнае неба, — бралася зара.

Калі ён зірнуў пасля на хату, у парог, дзе стаяў Вугальнік, згледзеў вядро, тое, што Варка несла з фермы на руцэ. У вядры былі агаркі — ад лучыны — і шырокае, чорнае, пакручанае вуголле, — ляжала на дне...

1965

Сцяпан Жыхар са Сцешыц

1

Чалавек заўсёды смялейшы на тых сцежках, якія ён шмат таптаў...

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

2

Тут паварочваў трамвай, тут канчаўся і горад. Ад павароту Пецю Гурбану трэба было прайсці яшчэ шашой, каб падняцца на пагорак, дзе пачынаўся стары Лагойскі тракт. З пагорка добра быў відаць горад — паўночная ўскраіна, — з бурымі, як дзёгаць, дымамі над комінамі, з белымі і жоўтымі клеткамі невысокіх дамоў у новым раёне; з пераплеценымі, што павуціна, радыёмачтамі над чырвонымі цаглянымі домікамі, што стаялі недалёка ад дарогі.

Сонца, схіліўшыся на захад, пякло яшчэ і плавіла асфальт — ён, здавалася, аж пырскаў з-пад машын. Пахла яловай смалой, і дзёрла ў горле. Заліваў пот, хацелася піць.

На пагорку, адышоўшыся ад дарогі і саставіўшы клункі ля тэлефоннага слупа, галасавалі «пасажыры» — усе разам: жанчыны з вёскі, пассоўваўшы хусткі з галоў на плечы; няголены інвалід — з палачкай у руцэ і на мыліцы — быў ён у клятчастай новай жоўтай сарочцы, усё выціраў рукавом твар; маладая, таўставатая дзяўчына ў шырокай чорнай спадніцы і з касой на малінавай кофтачцы. Пасля Пеця Гурбан падумаў, што яна, мусіць, маці, бо ўсё падыходзіла да слупа і, закідваючы за плечы тоўстую касу, якая спадала ёй на грудзі, кратала дзіцячую новую калясачку — недзе купіла і везла дамоў. Воддаль ад іх, падаставаўшы насавыя хустачкі, махалі адна перад адной дзве дзяўчынкі з рамеснага, у чорных картовых сукенках з белымі каўнерыкамі, ля ног у іх стаялі два маленькія чамаданчыкі.

Гэта былі людзі, якія не хацелі ехаць некуды на вакзал, таўчыся там ля касы ды чакаць аўтобуса, — яны падаліся, спадзеючыся на спадарожныя машыны і на «добрых» шафёраў, якія на колькі там ужо, а на дзесяць капеек, лаячыся, саступяць. Было тут некалькі «кабецін на Маладэчына», тыя, што з «ванзэлкамі», з імі галасаваў і інвалід; былі і «на Бегамля» — гэтыя з «хатулькамі» і «шклуначкамі», — да іх далучыліся і дзяўчаткі з рамеснага.

Пеця Гурбан доўга стаяў воддаль, старонячыся кампаніі, пасля да яго, адлучыўшыся ад «цётак на Бегамля», падышлі дзяўчаткі з рамеснага, пазіралі коса спадылба, але не зачапілі, — і ён маўчаў.

«Дзе воз мудрасці, там і тры дурасці. Трэба было ісці на вакзал...»

Ён падышоў бліжэй да тэлефоннага слупа. Ля клункаў на зямлі ў ямцы на выгаралай рудой траве валялася рваная камера ад зісаўскага кола, прысыпаная жарствой і прыціснутая кавалкам белай цэглы; былі рассыпаны запалкі; папрыліпалі да пяску акуркі і пачкі ад папярос. Усюды былі сляды ад гумовых ботаў, — відаць, тапталіся тут усю вясну і лета людзі з вёскі.

Смажыла, хацелася курыць, але не было чаго.

Ужо даўно падабрала новенькая машына-будка «кабецін ва Маладэчына» і тоўстую жанчыну з каляскай; сеў у кабіну «аж да хаты» няголены інвалід; «бегамскія» цёткі ўкуліліся ў кузаў да маладзенькага лысага шафёра і закапаліся ў мяшках, як мышы, — шафёр страшыў інспекцыяй, — а на Сцешыцы ці хоць бы ў той бок машыны не ішлі.

Пеця Гурбан застаўся адзін ля слупа: ад яго пасля адышліся і дзяўчаткі — селі пад дашчаты частакол у цень.

Было горача і сумна. У горадзе гулі машыны, на кальцы званілі трамваі, і Гурбан, павярнуўшыся ад сонца, прыпёрся плячыма да слупа.

Стаяў ён, мусіць, доўга, бо пачалі балець ногі. Не згледзеў, як з'ехала з шашы машына, пачуў толькі, як скрыгатнулі, як хто зубамі, ззаду за ім тармазы і бразнулі аб кузаў дзверцы. Ускочылі з-пад частаколу, што спалоханыя, дзяўчаткі.

— А-а-а... Пятух... Здароў. А што гэта за канарэйкі з табой? Твае? Не? Ну здароў. А я не пазнаў. Пацісні маю руку... Куды? Дамоў? А ў кішэні — вецер? Знаю, раз выйшаў на дарогу. Студзент. Нічога. Гора тваё не гора — а толькі пілюля. Глытаў сам, знаю. Марш у кабіну, а канарэек садзі ў кузаў, і з іх не вазьму, толькі хай прыкарэюць там, як камар да карыны. Ды ім, відаць, не прывыкаць. А бабак няма? Былі? Гм-дэ... Сплылі далары...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.