Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мільгалі слупы на абочынах з дарожнымі знакамі, пачынаўся лес, і ў вочы кінуліся падвешаныя на павароце між дзвюх сосен вялікія квадратныя літары, якія былі збіты з аскобленых сасновых палак. «Лес — наше богатство» — можна было прачытаць зблізку. Насустрач пранесліся два матацыклы з каляскамі, адзін за адным; чырвоненькі трактар цягнуў два прычэпы з зялёным сенам.

Блізка быў вечар, сонца стала густое і мяккае, пачырванела на захадзе чыстае неба.

Пеця Гурбан не чуў, як стукае і гудзе матор, як распінаецца, балбочучы, Сцяпан Жыхар, як смяюцца ў кузаве дзяўчаты. Ён будзе скора дома, дзе вось гэтак, як цяпер, сонца заходзіць спачатку за горку ў канцы вёскі, і яшчэ доўга не цямнее, цягнецца вечар. У такі час ціха на дварэ, і, павячэраўшы, высыпаюць на лаўкі і прызбы ўсе ў Сцешыцах — гамоняць на ўсю вёску, забыўшыся, што сцямнела і што заўтра трэба рана ўставаць, да дня яшчэ, каб падаіць і выгнаць кароў на адранак. Звіняць вечарам над вухам камары, лезуць плоймай у вочы, аблепліваюць ногі, і тады ломіш у гародчыку адцвілы бэз, каб бараніцца... Гудзяць жукі, крычаць на балоце за ракой узагнаныя пад вечар пастухамі кнігаўкі, ды далёка за лесам на полі ціха ракоча трактар. Пасля змаўкае і ён. Тады чуваць у тым канцы вёскі дзявочая песня. Яна спачатку ціхая, нясмелая, бо на вуліцы шмат яшчэ старых мужчын. Але хай яны разыдуцца ў пуні спаць на сена, тады песня паплыве над вёскай далёка-далёка за лясы... Пасля сціхае кнігаўка, узыходзіць з-за лесу поўны месяц, белы, як снег; паўзе ў вёску з-за рэчкі з выгану туман, хаваючы ад вачэй платы і гароды; у небе, як ва ўчарашнім прыску на вогнішчы, пырскаюць зоркі... І тады не чуеш, як мерзнуць ад зямлі босыя ногі...

Машыну было кінула ўбок, нешта стукнула ў кузаў, зазвінела; заківаўся руль у руках у Сцяпана, справа мігнулася грузавая машына, — і зноў яны былі адны на шашы. Пеця Гурбан помніў толькі, што ў машыны былі адкінуты дзверцы і шафёр у майцы, стоячы на падножцы, калупаўся пад капотам. Сцяпан не згледзеў добра, ці што; зачапіў бортам дзверцы, і яны ўдарылі па шафёру.

— Эх... тваю... чорт!.. Глядзі, Пятух, ці будуць даганяць. Праваронілі... А той... зад падставіў. З'ехаць паляніўся... Я мог бы і пацалаваць. Але ж мой ЗІС пасля капіталкі. Такія штучкі ў капейку... Не гоняцца? Хаця, чаго... Сам разява. А дзевачкі што прыціхлі?.. Сцюцюрыліся, як канарэйкі. Дзеці яшчэ, а тут шыбіна дзынкнула. Магло быць і горш. Відаць, руль, яно, трэба кожны дзень у руках трымаць, тады, можа, імпэт і нажывеш. А так... апомнішся па часе. Сваю машыну і лепш глядзеў бы... Сваё, яно, Пятух, беражэш. Мой напарнік, Жэнька з базы... На тым тыдні палучыў кватэру. Засяляўся. Шафу вёз, столікі, зэдлікі і ўсякія там «цэтлікі». Па бруку трэба было яму з кіламетр прапхнуцца... Памагаў я. Сяджу ў кабіне і гляджу, што гэта з чалавекам робіцца. Ён ледзь ківаецца. Нагу з тормаза не спускае, упіўся рукамі ў руль, плячмі ўпёрся ў сядзенне, расчырванеўся, што ля агню, аж пот з яго вядром. Гэта ж, каб менш машына дрыжала. Чалавек сваё вёз. Яно-то сваё ёсць сваё, але каб так напіцца, не... Паглядзі, не гоніцца? Не? Ну і чорт з ім.

Уязджалі ў мястэчка. У кабіну пастукалі. Сцяпан з'ехаў з дарогі і затармазіў.

— А вы гэта куды, канарэйкі? Не з маім Петухом?

— Мы ў Жардзяжжа. А Петуха вашага не знаем.

— Не знаеце? Усё адно не вазьму з вас. Не бразгайце там сваімі гузічкамі. Цукерак купіце.

— Спасіба, дзядзечка. Давайце пацалуем вас...

— Гм... Канарэйкі. Ты відзіў. Пасмялелі ля дому... Мог бы кінуць вам Петуха, нацалаваліся б, але ён мне самому патрэбен.

Дзяўчаткі зарагаталі і, размахваючы чамаданчыкамі, пераскочылі цераз канаву на жоўты пясок — на дарожку.

Зайшло сонца. Пахаладнела. У мястэчку на ўсю вуліцу крычала радыё.

Да Сцешыц было яшчэ далёка.

— Ацямнеем, Пятух. А на грэблі недзе блішчыць, добра ведаю. Дажджы ішлі. Ну, стукні дзверцамі, а то тут такі асфальт пачнецца, што...

Праз паўгадзіны сцямнела, і яны ўключылі святло. Але дарога была ў густым тумане, і ехалі як вобмацкам.

3

Вечарынку спраўлялі ў Панковай хаце. У Панка была вялікая сям'я; вялікая — на дзве палавіны — і хата. Стаяла яна цяпер — з забітымі вокнамі — уся абвешаная з гародаў і ад вуліцы чырвонымі рабінамі. У гародчыку буялі парэчкі і дзікая ружа з агрэстам. Сёння ўсё тут было абложана і здратавана за адзін вечар. Частакол у гародчык быў паабрываны, і дзеці з усёй вёскі выерзалі дзве градкі, на якіх Панкова суседка, што жыла цераз вуліцу, пасеяла вясной агуркі. У Сцешыцах так: калі вечарынка — гароды не ўпільнуеш. Думай на каго хочаш, не злавіўшы, — была вечарынка, яна вінавата. Затое пасля цэлы дзень бабы клялі на вёсцы ўсіх дзяцей: і сваіх, і чужых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.