Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ратушняк не ведаў, калі давядзецца вярнуцца з Выгараў...

Мароз даняў знянацку, яшчэ на гарушцы, за мастом, перад лесам, — праехаў, можа, толькі вярсты з чатыры, паганяючы каня: трушком. Стала холадна адразу ўсяму, і здавалася, што цела толькі пад адным кажухом, што на ім няма больш ніякай апраткі, — яно рабілася шорсткае, як яловая карына. Тады здалося, што за плечы насыпалі настылага сухога жарсцвяку-каменьчыкаў, — таго, якім пасыпаюць па лёдзе дарогу, каб машыны з дрэвам маглі ўз'ехаць на гару, калі каторыя шафёры не маюць ланцугоў акруціцца па колах — падперазацца.

Ратушняк пачуў, што мерзне. Саскочыў і бег у кажусе за санкамі-вазком, пакуль не задыхаўся, змарыўшыся, і не аб'інеў.

Калі конь пайшоў паціху, Ратушняк, аблажыўшы на плечы вялікі, белы ад інею каўнер, пачуў, як цяжка зарыпелі сані без седака па настылым грудаватым снезе — на ўвесь лес.

Нанач яшчэ больш паціснуў мароз.

Сцямнела яму ўжо ў лесе — стала адразу шэра, аж замітусілася ўваччу. Цёмная, слізкая смуга павісла і вісела над дарогай, не дастаючы снегу. У небе выразаўся маладзік — вузкі зжаты серп, — наліўся агнём і ярка блішчаў злева ўгары, над самым лесам, аж балелі ад яго вочы. Ля маладзіка скакала маленькая зорка, востранькая, як іголачка, а воддаль стаяў вялікі — даставаў аж да самай зямлі, — шырокі ў дзве паласы — жоўтую і сінюю — круг: на вецер.

Лес за абочынамі быў цёмны, а ўперадзе, воддаль ад дарогі — дарога паварочвала ўправа — чорны, як сажа. Аб'інеў конь — спачатку пабялела грыва, пасля ён збялеў увесь, бы хто ўзяў ускінуў яму на спіну абрус. Было відаць, як абраслі інеем аглобні, загнутыя спераду палазы ў вазку і сена, што збітае ляжала ў перадку, забялелася, стала, як вата. Конь дыхаў парай, — шырокая белая паласа паўзла з-пад аглабень аж на абочыну, слалася на снег. З дарогі цягнула настылай вільгаццю; аднекуль пахла сырым дрэвам — сасной — і распаранай кастрыцай, як з лазні, дзе сушаць перад мяццём лён.

Ратушняк сядзеў цяпер у вазку, уціснуўшыся ў куток у разгоенае сена, і, намораны, дыхаў з сябе, не могучы адсапнуцца. Сорак пяць гадоў, прастрэленыя наскрозь лёгкія: уцякаў, папаўшыся ў пачатку вайны ў палон.

На каўняры растаў іней, і аўчына мокрымі доўгімі пасмамі ліпла да шчок. У плячах, там, дзе ён цяпер прыціснуўся ў вазку да сена, стала цёпла, нібыта прыхінуўся ў канторы спінай да напаленай грубкі. Адчуў, як вянуць рукі, — хацелася спаць. Тады ён, пакінуўшы на каленях на кажусе рукавіцы, — вялікія, байкавыя на ваце, з двума пальцамі — салдацкія, — цёр далонямі вочы, доўга, аж пакуль яны не забалелі і ў іх не пайшлі чырвоныя кругі. Пасля зрабілася ўсяму цёпла, і павяла ўніз галава. Ён пачуў, што спіць. Падняўшыся тады і стаўшы на калені, ён адвязаў у перадку ад загнутага полаза лейцы і стаў тузаць за іх, паганяючы каня. Калі конь на роўным цвёрдым снезе пабег трушком, ён нагнуўся, чуць не выкуліўшыся з вазка, і, ухапіўшы друзалак халоднага збітага снегу — у каня з-пад капыта, — расцёр яго ў далонях і стаў мачыць вочы. Падумаў, што на марозе гэта не паможа, што так можна толькі памарозіць шчокі. Успомніў тады: не спіць другую ноч, возьме і зваліцца на марозе з ног...

Паехаў жа адзін — папёрла нялёгкая, — на ноч гледзячы. Ну прыедзе за цямном яшчэ, ну знойдзе ў каго ў Выгарах у запечку соннага і п'янага Петражыцкага... Машына ў гурбе на ўчастку, фаркоп той нікому не дасць, калі не згубіў яшчэ. Сілай не возьмеш.

Трэба было ехаць разам з Вугальнікам, начальнікам Выгарскага ўчастка.

Той адразу, выйшаўшы ад дырэктара, уваліўся ў сані, накрыў сябе поламі доўгага чорнага кажуха, павярнуўся на бок і пагнаў каня трушком ад самых варот.

«Быць у раёне, прыгнаўшы з сабой без дзела каня? Прывязаць да плота? Калі гарыць план? Калі людзі жылы рвуць? — Усю раніцу — ехаў цэлую ноч — ён, высокі, удвая вышэй за Сямёна Калінавіча, і шырокі ў плячах — у сажань, — быў хмуры і злосны: — Нашто пазвалі? У такую даль? Сам знаю, што план, — кату пад хвост... І чорт з ім, калі наша галава з плеч далоў паляціць. Грош ёй цана, калі мы нічым не можам памагчы людзям. Сеў я ўчора ў Выгарах вячэраць. Пастаяльцы клікнулі, рэзчыкі. Сеў за адзін стол... Булёнчык прысквараны... І бабы ядуць і мужчыны. Пацягні на гэтым булёне пілу... Без акрайца хлеба... Ды на такім марозе... ды пры такой норме... Ды ў лапцях. Ногі марозяць. Калечацца людзі... А мы адзін аднаму гразімся «дзве строчкі» ў картачку запісаць... Скуру катораму б нам спісаць... Свінні мы. Склікаемся... Адчытваемся ў цёплых сценах адзін перад адным. А яно — адгэтуль трэба ехаць. Да людзей... У дзялянку. На мароз. У снег па пояс... Калі адубеюць ад марозу рукі, не напішаш тады «дзве строчкі» ў картачку... Не-е... Пяро вываліцца. Пацягай за пілу — пяро з рук вываліцца. Не да яго будзе...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.