Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па полі пабеглі зялёныя алені.

Ірка ўпала на снег.

Ноччу, калі ўжо ўзышоў злізаны месяц, Ірку знайшоў тата. Ён прыйшоў у Старыя Вольхі па следзе, пазнаў лыжы. Ірка была жывая. Прынёсшы дамоў перад сабой, ён доўга адціраў яе снегам.

Усю ноч Ірка кідалася спрасоння, блузніла — гарачая, не падступіцца, — і клікала сваіх аленяў.

Назаўтра, чуць святок, Андрэй пабег у вёску, каб паехаць па доктара.

У Іркі было запаленне лёгкіх.

1962

Бежанка

Іх звалі бежанцамі. Паявіліся яны ў нас перад канцом вайны, у сорак трэцім годзе ўвосень. Шапталі ў вёсцы, што гэта паліцэйскія сем'і, якія баяцца нашых і ратуюцца, падаючыся на захад, далей ад фронту; гаварылі, што немцы проста эвакуіравалі іх з Браншчыны, адступаючы і гонячы ўсіх перад сабой; казалі яшчэ, што гэта толькі голыя, галодныя і бяздомныя людзі, якіх багата было вайной і якія, бадзяючыся па свеце, прыблукалі нарэшце ў наш кут.

Аселі яны ў Сушняках, можа, не дабраўшыся да нашай вёскі праз гразь на грэблі. Было іх тры сям'і. Дзве пасля нешта незалюбілі Сушнякоў і зімой падаліся шашою далей на захад са сваімі хатулькамі.

Асталіся толькі Барабанавы, дзве пажылыя, змардаваныя жанчыны — сёстры. Адна з іх была з дачкою Валяй.

Валю я за вайну бачыў толькі адзін раз, калі немцы бамбілі Сушнякі і нашы Ельнікі і калі абедзве вёскі, не чакаючы такога ліха, сыпанулі да ракі ў альшэўнік. Валя з маці не пабеглі, як усе, яны ўпалі нічком на дзядзінцы недалёка ад могілак за вёскай, дзе іх засталі самалёты, і калі мы вярталіся назад, яны сядзелі ўпобачкі і пра нешта ціха гаварылі. Прыйшоўшы з-пад фронту, яны не баяліся бамбёжкі.

Валю я тады бачыў здалёку, не разгледзеў і не запомніў.

Жылі Барабанавы спачатку ў адзінокай старой Сымоніхі, пасля перайшлі да Жардэцкіх — на самы канец вёскі пад нашы Ельнікі. Сымоніха не магла адна пракарміць трох чалавек, а ў Барабанавых з сабой толькі таго і было, што лахманы на плячах ды рукі. Жанчыны, каб пражыць, не стыкаліся ніколі дома — шылі ў каго, мялі лён, а то і пралі кудзелю: людзі ў вайну жылі, як хто ўмеў і як хто мог.

Жардэцкія ж раптам разбагацелі, калі з немцамі вярнуўся сам гаспадар, якога судзілі за кражу.

Вярнуўшыся, Жардэцкі не пайшоў ні ў паліцыю, ні ў партызаны, а з сынам пачаў карчаваць пасеку. Яму трэба былі рукі, і ён узяў у хату Барабанавых.

Так і жылі ў Сушняках у Жардэцкіх Барабанавы, аж пакуль не прыйшлі нашы.

Ніхто не ведаў чаму, але да сябе дамоў яны не спяшаліся. Зноў у вёсцы пра іх пачалі гаварыць благое («Дурная тая птушка, якой сваё гняздо няміла»), не даючы веры, што ад іхняга сяла нават вуголля не асталося. Але Барабанавы ні на кога не злавалі, з усімі былі ветлівыя і заўсёды віталіся, чаго ні ў Сушняках, ні ў нашых Ельніках не было ў модзе.

Я неўзлюбіў Пецю Жардэцкага яшчэ да вайны, калі мы хадзілі ў школу і ён загадваў насіць яго кнігі. Можа б, мы з ім ніколі і не спаткаліся больш на дарозе, калі б яму, васемнаццацігадоваму бамбізе, не захацелася вучыцца і ён разам з малымі не пайшоў у шосты клас. Школу ён быў ужо кінуў — за два гады перад вайной, калі пасадзілі бацьку. Яго ні на якім ланцугу тады не змаглі зацягнуць у Грыневічы, дзе была школа, — ні старшыня сельсавета, ні настаўнікі. Не бацькава віна была прычына — гультай знайшоў зачэпку, каб закінуць «арыхмеціку»: быў тупы.

— М-муха, мазгі сушыць. Кароста ад яе на лбе выступіць...

«Мухай» ён зваў не толькі арыфметыку: гэта слова было ў яго заўсёды напаяўку.

Ён быў на тры гады старэй за Валю, але яны пасля вайны пайшлі ў адзін клас.

За Валяй ён поўзаў усюды, не спускаючы з яе вачэй: відаць, дзеля гэтага пайшоў зноў і вучыцца. Спачатку ён на ўсіх, хто быў бліжэй да Валі, глядзеў здаля, пасля стаў адпіхаць і нарэшце перасеў ад грубкі з задняй парты ледзь не наперад — да Валі.

Але толькі на адзін дзень: яго назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім на ўроках аж скура гарэла.

Валя была невысокая, чорнавалосая, свае дзве тоўстыя касы яна заўсёды перакідала на грудзі. Вочы ў яе былі чорныя і блішчалі. Яны ў яе, мусіць, балелі і слязіліся. Яна яшчэ смяялася, ціха, нясмела, але доўга. Закіне галаву, як маладое бусляня на гняздзе, і смяецца, аж пакуль яе хто не пачне тузаць за косы. Смяялася яна і на перапынках, і на ўроках, — забывалася. Але яе ўсе любілі. Яна, як і яе маці, была прыветная з усімі, з кожным дружыла і добра вучылася. Толькі Пеці Жардэцкага яна ніколі не кратала. Невядома, як яны былі між сабой дома, Валя ж пражыла ў Жардэцкіх цэлы год, але пра тое ніхто не ведаў, бо нідзе не гаварылі. Калі Пеця браў яе кнігі ці сшыткі, яна давала яму адразу: няважна — перапісаць ці толькі паглядзець. Яна не шкадавала, але ніколі з ім не гаварыла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.