Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мне не хацелася слухаць, бо такое ад Пеці Жардэцкага я чуў ужо не адзін раз. Я падумаў быў пайсці адзін, але той дагнаў мяне, прыцягнуў назад і кінуў у снег ля тых лапак, дзе я быў сядзеў.

— Звяжу, муха! Што, мамка адлупцуе, калі дачуецца? Пара ўсё знаць. Што? Сам я нічога не знаю? А-а-а, смаркач. На вечарынку прыйдзі да Сымоніхі... Мне вось толькі гэта бежанка... Як дзічка якая. І цяпер рубцы во, не пагаіліся. Што? Варта было? Я табе зараз заткну рот. Думаеце, яна такая ціхая, як на дарозе і ў школе? Не-е... Дома яна горш за Сымоніху. Сымоніха, калі ўсходзіцца, — адна вечарынку з хаты выганіць. І гэта... Толькі... — Ён раптам паляпаў па кішэні ў кажусе; забразджэла, відаць, ударыўшыся аб шомпал, страшэйка. — Нічога, скора ўсё будзе ясна, на гэтым тыдні. Толькі вы, дзеці, замок на губы. Хаця, хто вам паверыць? Ты, малы? — чапіўся ён усё да мяне. — Думаеш, калі я не люблю гэтай алгебры, а плюс бэ, то ні на што не здатны?.. Ну, выдатнікі, марш на дарогу. Пасінелі, што курыныя пупы. Памерзнеце, праз вас тады яшчэ і па мяне прыедуць...

Мы зноў выйшлі на дарогу. Мне хацелася яму сказаць, што па яго трэба было прыехаць яшчэ тады, калі перад вайной па бацьку прыязджалі — разам жа хадзіў красці ў калгасны свіран, — але я маўчу. Маўчу, злосны на яго самога, на яго бацьку. Я не люблю яго цяпер больш за ўсё на свеце, больш за паліцэйскіх, якія ў вайну бегалі па вёсцы за Веркай Язэпкавай, я гатовы яго прасадзіць цяпер наскрозь, каб у мяне быў ражон. Але ў мяне няма ражна, і я са злосці раскідваю нагамі снег наперадзе ва ўсіх. За мной ззаду сапуць хлапчукі, за імі недзе цягнецца спацелы ў кажусе, абслімачаны Пеця Жардэцкі. Ён, мусіць, дурны, пачынае здавацца мне, і я пра нешта здагадваюся: «Ага, яго ж не ўзялі ў армію, значыць, ён і праўда дурны!..» Але я забыўся, што ў Пеці Жардэцкага змалены гады, што яму запісалі васемнаццаць... Пасля вайны гэта рабілі. Калі Пеця Жардэцкі і не дурны, то ён дэзерцір. Ён схаваўся, не пайшоў у армію. Ён думае, што я нікому не скажу, збаюся. Я сам пайду да старшыні сельсавета, людзі пацвердзяць, што ён стары бугай, хай толькі ён стане чапіцца да Валі.

Пецю Жардэцкага мы пакінулі на гарушцы, — ён пайшоў у Сушнякі не гародамі, як заўсёды да сваёй хаты, а яму нечага захацелася пайсці цераз усю вёску.

Мы яшчэ не сагрэліся пасля седні ў ельніку, і цяпер у нас ні ў кога не трапляў зуб на зуб.

Зноў паваліў снег і ўсхадзіўся вецер. Сухі, калючы. Адлігу, мусіць, скруціла. Пасля апагодзілася; далёка над галавой за белымі хмарамі зноў пабег месяц, ля яго блішчаў вялізны круг — на вецер; пад нагамі пачынаў шорхаць снег — падмарожвала.

У Сушняках ва ўсіх гарэлі агні. Вецер нёс дым: пахла падгарэлай бульбай і смаллю.

Брахаў не сціхаючы сабака, звінелі ў некага ля студні пустыя вёдры.

Ад Сушнякоў трэба было падымацца дарогай да могілак па чыстым полі. Замяло. Мы ішлі адзін за адным, як галодныя гусі, ледзь цягнучы свае палатняныя торбачкі з кнігамі. У мяне былі адталі ў ельніку чаравікі і цяпер зноў змярзаліся, стукаючы адзін аб адзін, як капыты, калі я спатыкаўся. Я не чуў на нагах пальцаў.

За нашымі Ельнікамі завылі ваўкі, — нам здалося, што ля могілак. Добра, што на горцы, дзе да вайны была школа, нас дагнаў начальнік леспрамгасаўскага ўчастка і забраў усіх на вазок. Начальнік быў у такім кажусе, як Пеця Жардэцкі. Мне ён даў у рукі лейцы і загадаў паганяць каня, каб я грэўся, бо, едучы, магу зусім акалець. Ён слухаў разам з намі воўчыя песні і расказваў, як учора ноччу конюх у іх на ўчастку з кладоўкі праз акно аблажыў аднаго старога канятніка. Цмокаў усё губамі і гаварыў, што звяры абнаглелі зусім і каб мы без агню не хадзілі больш поначы.

Я паганяў каня і не слухаў, як вылі ваўкі і як гаварыў не сціхаючы начальнік участка. Я думаў пра Валю. Яна стаяла ўвесь час перад вачыма: смуглая, у сваёй маленькай цюбецеечцы, якую насіла ў класе, з чорнымі доўгімі косамі на грудзях, вясёлая і ціхая...

Мы ўз'ехалі на грэблю. За кустамі паказаліся агні з нашых Ельнікаў.

За мастом начальнік участка сагнаў нас з саней, каб мы не «пакачанелі», і хлыснуў лейчыной каня. Нам не хацелася злазіць. У нас не гнуліся ногі, але вылі ваўкі — і мы пусціліся даганяць сані. Беглі аж праз усю грэблю.

Праз тыдзень пачаліся вялікія маразы, і нас распусцілі. Маразы пяклі тады цэлы тыдзень. На дварэ было ціха-ціха, трашчалі толькі зрубы ў студнях. Усё наўкола аб'інела — хаты, платы, дрэвы. З комінаў увесь дзень валілі дымы і ў нашых Ельніках і ў Сушняках; у такія маразы было холадна ў хатах. Мерзла ў хлявах жывёла і бульба ў выстопках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.