Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ірка часта спыняецца ля ракі, прыкладае да шчакі руку і крычыць на ўвесь лес:

— Цяля-я... Цяля-я... Цяляты мае, цяляты...

«Я-я-я...» — дражніцца з Паліка рэха, глухое, далёкае.

Ірка баіцца крычаць — яшчэ пачуе тата. Але ціха. Нехта ля вёскі стукае сякерай; каркае ля стажка на калку варона, цылькае дзяцел над галавой, стукае ў гнілую сасну, як у сухую шчапу. Вунь ён, варочае галавой з боку на бок і дзяўбе, як усё адно высякае паз. На Высокім Беразе гудзе трактар, калі адтуль зойдзе вецер, і зноў робіцца ціха.

— Цяля... Цяля-я... — Ірка ідзе ля ракі, яна пойдзе аж туды, дзе старыя чорныя вольхі, пад Ліпнікі; не страх, калі і сцямнее. Яна ведала, што алені ходзяць да вады, яна ўгледзіць іх. Яна ведае яшчэ, што ў запаведніку іх няма, казаў тата, не мог жа іх хто злавіць і заперці ў загародку. А можа, яны маразамі сышлі ў Аўгустоўскія лясы?

Лес сіні, як ад дыму, і ціхі, натапыраны. Малады сасняк пажаўцеў і, здаецца, сухі — загарыцца ад сярнічкі. У сасняку — старая бяроза з абламаным верхам, у грыбах-губах.

Адламаны, відаць, перуном, верх вісіць, звесіўшыся; на голлі папрысыхала жоўтае лісце.

На балоце паабапал сенажаці — бярэзнік. Белы, як аблеплены снегам. Далёка над ім — вострыя цёмныя вярхі елак — гэта ў Ліпніках. У бярэзніку растуць і малыя сасонкі, дробныя, прыземістыя, з вярхамі, як парасончыкі, — што кроп у агародзе.

Чым далей ад дому, меней гілёў са сваімі чырвонымі грудкамі, — не пырхаюць з куста на куст. Затое пад зялёным пад'ялеўцам, дзе сухая трава сівец, і ў лазовых кустах — сляды зайцаў. Зайцы гойсалі па балоце і згрызалі галоўкі сухой травы, з якіх на снег высыпалася насенне.

Па рацэ — па лёдзе — бегла ліса: коўзалася — знаць па следзе.

На снезе ля куп'я — сляды дзікоў. Тыя падышлі да ракі, здрабяжылі снег і вярнуліся назад, у кут.

Цямнелася. Ёй хацелася плакаць, хацелася вярнуцца дамоў. Яна доўга стаяла, пачынаючы мерзці. Падгіналіся разамлелыя ногі, хацелася сесці, марыў сон. І тады яна знянацку ўбачыла аленяў. Глядзела на іх і не верыла сабе.

— Мае алені... Цяля, цяля-я... — паклікала яна.

Алені выйшлі з расцяробу, што вёў з пасекі ад Высокага Берага, і падаліся пад Старыя Вольхі. Іх было толькі трое. За бязрогай маці бегла двое малых.

«Дзе ж рагаты?»

Ірка стаяла і доўга клікала яго, пасля пусцілася следам за імі. Яны ўбачылі яе і сталі ўцякаць. Яна зноў пачала іх клікаць. Яны тады выбеглі на балота і пусціліся берагам ля ракі. Ёй было здалося, што яны спыніліся і чакаюць яе; яна тады забывалася, што цяжка дыхаць, бегучы, што баляць у каленях ногі, што трэба было адшпіліць ля шыі гузік — ён вунь як душыць, і бегла, бегла. У зашыйку, ля кустоў, трапіўся глыбокі снег, грузлі лыжы, правальваліся кійкі аж недзе на той свет — яна зноў узяла іх пад паху.

Алені беглі адзін за адным, як і кожны вечар. Яе алені. Дзе ж рагаты? Ён зараз выскачыць ім напярэймы, заверне і пагоніць назад, у самы кут Бярэзаўца, дзе стажок... Хутчэй бы ён выбег, Ірка не можа так спяшыць — задыхаецца.

Цямнелася хутка. У небе загарэліся зоркі, дрыготкія-дрыготкія і — зялёныя. Алені ўжо зліваліся ў адну цёмную пляму, стаялі на адным месцы, як куст, пасля разбягаліся і зноў беглі адзін за адным. Здавалася, што наперадзе бабы нясуць за плячыма вязкі з сенам, спыняюцца, кладуць іх на зямлю, каб адпачыць, пасля паддаюць адна адной і — бягуць. Бягуць па такім балоце...

Тады Ірка зноў паклікала. Яна баялася, каб не згубіць аленяў. Яны збягуць. Збягуць у Аўгустоўскія лясы. А можа, рагаты збег ужо туды, кінуўшы сваіх? Рагаты — добры, ён не збяжыць. Толькі чым яна цяпер пакорміць яго?

Ёй часам здавалася, што ён сам бяжыць наперадзе, уцякае ад яе. Яна тады спынялася і клікала — моцна, на ўсе грудзі.

Аленяў было толькі трое, і яны блізка былі ад яе. Яна дагоніць іх, ёй бы толькі дагнаць, а там яна заверне іх сама ў Бярэзавец.

Ірка хрыпла і не магла больш крычаць.

Горка стала ў роце. Неба пачало рабіцца зялёным-зялёным...

Вунь ужо Старыя Вольхі. Гэта ж далёка ад дому, думае яна.

Наперадзе ўжо згіналася і закідала на плечы вязку сена толькі адна баба і рабілася ўсё меншая і меншая. Пасля раптам вязка ўпала ў яе з плячэй і рассыпалася. Па белым балоце пабеглі маленькія алені. Многа-многа... Усё поле ўкрылі... І ўсе рагатыя, сівыя, у чорныя плямы...

Ірка пачула, як яе нешта душыць, сціскаючы горла. Пракляты гузік, не адшпіліла. Яна выпусціла кійкі і хацела зняць з галавы шапку, каб можна было адвязаць рагі ў хустцы. Але рукі не слухаліся. Падвярнула раптам пад грудзі і моцна-моцна стукнула ў галаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.