Міхась Андрасюк - Белы конь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Андрасюк - Белы конь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы конь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы конь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс — “аповесць”, які сам Міхась спачатку абвяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітывізм, маю на ўвазе не майстэрства пісьменніка, толькі думкі, пачуцці герояў аповесці. Чаму “сага”? Бо пачынаецца ад першых, ад раданачальнікаў (у іх асабістай інтэрпрэтацыі) і заканчваецца апошнімі, якія не далі парасткаў. І не важна, што паміж “першымі” і “апошнімі” толькі адно “калена”, важна, што ад пачатку да канца. Калі пачынаеш чытаць аповесць — “уцягвае”, што сведчыць аб мастацкасці. Андрасюк “расце”. Піша пра жыццё так рэалістычна, што маю адчуванне як бы мне хто палец між рэбры ўпіхаў. Чытаю, і быццам, абапёршыся на плот, назіраю з тым, што адбываецца на суседскім панадворку. Балюча, горка, а дапамагчы, змяніць — не ў змозе... Што ж такога ў творчасці Міхася, што і “пальцам між рэбры” і “балюча, горка”? Магчыма, здольнасць зазірнуць углыб, у самы таямнічы і прыхаваны ад самога сябе закамарак душы, убачыць і паказаць свет вачамі героя і пачуць тое, што чуе ён, што чуем мы, што баліць, і чаго змяніць — не ў змозе.

Белы конь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы конь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На такі крык з канторкі, прытоенай па правы бок побач з буфетам, высоўвалася галава пана Метэка. Быў гэта элегантны мужчына неакрэсленага ўзросту, абліччам — заўсёды абыякавым і спакойным — прыпамінаў гульца ў покер. Але той, каму да пана Метэка было бліжэй, ведаў значна больш. За занавесам абыякавасці і спакою таіўся смутак. Можна б сказаць — пан Метэк смуткаваў заўсёды, незалежна ад пары дня і года. Калі верыць чуткам, у даваенны час ён працаваў у сталіцы як сапраўдны афіцыянт і ў сапраўдным рэстаране абслугоўваў часам сапраўднага прэзідэнта Другой Рэчыпаспалітай. І толькі кпінай лёсу або рашэннем невядомых начальнікаў трапіў у нашае Мястэчка, каб несці тут службу на пасадзе кіраўніка бару “Сонейка”.

— Пані Лёдзя, прыбярыце, калі ласка, разбітае шкло і зрабіце падлік, — у голасе пана Метэка адлюстроўваліся спакой і элегантнасць ягонага твару. Пані Лёдзя падлічвала страты, да разбітай бутэлькі дадавала раней выпітае піва, падводзіла рыску, запісвала ўсё на паперы і перадавала яе пану Метэку. Лічбы бывалі розныя, у залежнасці ад таго, у якую бутэльку пацэліў капялюш — у армянскі каньяк, польскую “чыстую звыклую” ці савецкае шампанскае.

— Калі ласка, панове. Сёння вы згулялі ў футбол за трыста трыццаць два злотых. А заўтра запрашаем таксама, — пан Метэк клаў паперку дакладна ў тое месца, з якога хвіліну раней капялюш падымаўся ў апошні злашчасны палёт, смутнай службовай усмешкай згартаў належнае і знікаў у канторцы. Абмінаючы прылавак, паспяваў кінуць слоўца буфетчыцы: “Пані Лёдзя, кліент — наш пан. Не забывайце, калі ласка”.

— Ясна! — размаляваныя вусны, націскаючы на літару “я”, пульсавалі вялікім чырвоным сэрцам. — Паныкліенты, пся маць! Разгарні полы і хвост голы.

— Ой, пані Лёдзя! Ой, бо другі раз не прыйдзем, — крыўдаваў Була.

— Ах, як жа я спалохалася! — пырхала буфетчыца.

Што ні скажы, праўда і сіла стаялі за паняй Лёдзяй. За ўсю сваю гісторыю Мястэчка паспела абжыцца толькі адным барам. Як далёка ні вяртаешся памяццю, яго бачыш заўсёды. Сёння ён такі, як учора і як год раней, і як у першы поранак, калі разам з бліжэйшым светам вылузаўся з небыцця. Бар "Сонейка" быў вартавым і гарантам стабільнасці Мястэчка. Нават твары сталых наведвальнікаў кружыліся добра знаёмай калодай.

Але аднае раніцы, калі мы зайшлі ў “Сонейка” і адразу з дзвярэй улезлі ў ільдзяныя абдымкі пані Лёдзі, аказалася, што ў свеце няма ніякай стабільнасці і ўсё мяняецца.

— Чатыры піва, можна? — папрасіў Була.

— Не можна, — холадна ўсміхнулася пані Лёдзя. — Прыходзьце з трынаццатай.

— А зараз, што? — не зразумеў Була.

— А зараз без дваццаці адзінаццаць.

— Ладна, пані Лёдзя, пажартавалі і досыць. Дайце чатыры піва.

— Неа!.. Сухі закон. А, панове, не чулі? — буфетчыца разышлася ў радаснай усмешцы і, не зводзячы вачэй з акна, дзе панад галовамі кліентаў разглядала прыгажосць поранка, махнула рукой у бок буфетных паліц. Паміж звыклымі вачам бутэлькамі стаяла ніколі тут раней не бачаная шыльдачка: “Алкаголь прадаецца з трынаццатай гадзіны”. Гэтай шыльдачкай перадаваўся першы знак, што вялікі свет, а яго следам і нашая маленькая айчына ідуць у дрэнным і незразумелым напрамку.

З гэтага дня мы пачалі часцей забягаць у аднапакаёўку малога Сашкі. Месца было зручнае па дзвюх прычынах: кватэра змяшчалася ў цэнтры і — паколькі Сашка ішоў праз жыццё адзінока — ніякі жаночы голас не ўрываўся нахабным дысанансам у доўгія мужчынскія размовы. Была і адна невыгода. Сашка пачынаў часам працу з шостай раніцы і тады забягаць на кватэру было дарма. Але часам ён хадзіў на фабрыку з чатырнаццатай.

Сашкіна кватэра рабіла ўражанне дзіцячага садка. Маленькі столік быў абстаўлены маленькімі крэсламі, у маленькай шафе — маленькі пінжак і такія ж кашулі. На сцяне ў калідоры вісела таксама люстэрка, сантыметраў трыццаць над падлогай, зірыла шкляным вокам за нашымі сцёгнамі, лыткамі, каленямі. Але часцей за ўсё ў люстэрка глядзеўся чырвоны дзіцячы ровар. На гэтым ровары Сашка ездзіў на фабрыку. Націскаючы на мініяцюрныя педалі, каціўся тратуарам да скрыжавання вуліцы Першага мая і Вызвалення, перасякаў асфальтавую стужку дарогі і фабрычную браму, дзе, прыкладваючы два пальцы да брыля, вахцёры аддавалі яму чэсць. Пунктуальна а шостай або а чатырнаццатай самы маленькі ў Мястэчку сталяр ставаў насупраць вялікай машыны, як іншыя чалавечыя давіды штодзень паўстаюць супраць сваіх асабістых галіяфаў. Паўстаюць так доўга, як доўга выходзяць пераможцамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы конь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы конь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Белы конь»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы конь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x