Міхась Андрасюк - Белы конь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Андрасюк - Белы конь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы конь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы конь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс — “аповесць”, які сам Міхась спачатку абвяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітывізм, маю на ўвазе не майстэрства пісьменніка, толькі думкі, пачуцці герояў аповесці. Чаму “сага”? Бо пачынаецца ад першых, ад раданачальнікаў (у іх асабістай інтэрпрэтацыі) і заканчваецца апошнімі, якія не далі парасткаў. І не важна, што паміж “першымі” і “апошнімі” толькі адно “калена”, важна, што ад пачатку да канца. Калі пачынаеш чытаць аповесць — “уцягвае”, што сведчыць аб мастацкасці. Андрасюк “расце”. Піша пра жыццё так рэалістычна, што маю адчуванне як бы мне хто палец між рэбры ўпіхаў. Чытаю, і быццам, абапёршыся на плот, назіраю з тым, што адбываецца на суседскім панадворку. Балюча, горка, а дапамагчы, змяніць — не ў змозе... Што ж такога ў творчасці Міхася, што і “пальцам між рэбры” і “балюча, горка”? Магчыма, здольнасць зазірнуць углыб, у самы таямнічы і прыхаваны ад самога сябе закамарак душы, убачыць і паказаць свет вачамі героя і пачуць тое, што чуе ён, што чуем мы, што баліць, і чаго змяніць — не ў змозе.

Белы конь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы конь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трындзіш дурніцу, — зза другой бутэлькі адазвалася Маруся. — Усё ў цябе нейкія сны, прымхі, прадчуванні. А свет цяпер просты, як салдацкая песня.

— Але такога не можа быць — дзве веры на адной падушцы. І ніколі ў нашай сям’і не было. Дрэнна ўсё закончыцца.

Аднак Валодзя і Стэфанія жылі так нармальна, як і астатнія ў Мястэчку.

Шэраг гадоў бабка Сонька насіла гэты сон у сабе. З ім прачыналася, падступала да акна, шукаючы злавесныя знакі ў новым досвітку. Здольнасць чытаць будучыню ў снах, у канфігурацыі вясновага лісця на дрэвах, у палёце птушак лічыла справай самай натуральнай у свеце. Узяла яе спадчынай ад сваёй бабкі, міжвольна і беспраблемна, як пераймаюцца пакаленнямі позірк, жэст, інтанацыя голасу, маршчыны наўкол вачэй. Напярэдадні вяселля дзядзькі Антона ёй не сасніўся ні адзін дрэнны знак.

Пасля шлюбу жыццё Антона і Гандзі пайшло ранейшымі рэйкамі — паралельна, перасякаючыся адно ў неабходныя моманты. Яна хадзіла ў “Сонейка”, ён з раніцы да вечара займаўся ў майстэрні. Габляваў дошкі. Збіваў іх, фарбаваў і лакіраваў. Высцілаў белым палатном.

Незаўважальна ён пачаў у сваю працу ўкладаць асаблівую пяшчоту. Тым болей яе было, чым болей яго думкі займала Гандзя. Закаханыя паэты складаюць надчасовыя паэмы, кампазітары пішуць сімфоніі, мастакі малююць абразы, а дзядзька Антон услаўляў каханне праз тое, што ўмеў рабіць найлепш. Дамавіны — раней смутныя і халодныя — пацяплелі, папрыгажэлі. Фантазійнымі барэльефамі ўсміхнуліся векі, высцілка памякчэла квяцістымі карункамі, нават цвікі забіваліся асцярожна, каб не хваляваць цішыню, што раней ці пазней знойдзе тут сваю прыстань.

— Ах, як прыгожа! — захаплялася бабка Сонька, заглядаючы ў майстэрню. — Аж хочацца прылегчы.

А потым, вяртаючыся да зямных спраў, пытала:

— І як табе, Антоську, жывецца?

— Добра, мама. Нармальна, — адказваў дзядзька Антон.

— Пачакаю ўнукаў, і можна паміраць. А будзе дзяўчынка, назаві Сонькай, — вачыма ўяўлення яна бачыла маленькую дзяўчынку, што, пераймаючы яе імя, паходку, здольнасць чытаць знакі, запісаныя ў хмарах і лісцях дрэў, на яшчэ адно пакаленне выратуе ад небыцця ўсіх жанчын гэтага роду.

Напрадвесні справы пачалі ўскладняцца.

На пытанне: “І як табе, Антоську, жывецца?” — дзядзька Антон нязменна адказваў: “Добра, мама. Нармальна”. Але ягоныя вочы адводзіліся ўбок, уцякалі ў толькі яму вядомыя думкі. Гандзя вярталася з працы ўсё пазней і ўсё менш слоў прыносіла з сабой дадому.

— Які ж сёння стамляльны дзень! — і, раздзеўшыся, адмяжоўвалася ад мужавых пяшчотаў і ўсяго свету сном.

Вясна ўсё вышэй падымала сонца і траву, для радасці людзей з зямлі высыпаліся кветкі. Аднак з кожнай кветкай, рассыпанай на сцежцы між домам і барам “Сонейка”, з твару цёткі Гандзі сціралася чарговая ўсмешка.

Ёй прыпаміналіся ружы першага кахання. Сотні іх раслі калісьці ў местачковым скверыку. Жоўтыя, чырвоныя, белыя. Калісьці... Два гады таму. Даўней за вечнасць — і як бы ўчора! На працягу аднае кароткай летняй ночы ўсе чырвоныя ружы былі сарваныя ўвішнымі рукамі. Памятала гэтыя рукі — закрываўленыя, акалечаныя вострымі калючкамі, яны засыпалі чырвонымі пялёсткамі яе валасы, вочы, вусны. Пацалункамі згартала кроў з ягонай далоні, з пальцаў, што зведалі кожны, найбольш сакрэтны куточак яе цела. А потым ён з’ехаў у афіцэрскую школу ў Познань, ажаніўся з прыстарэлай і непрыгожай дачкой нейкага палкоўніка, каб у будучыні таксама стаць палкоўнікам, а можа нават генералам. Ружы... Пялёсткі апалі, калючкі засталіся.

У першы вечар лета Гандзя не вярнулася зусім. Антон чакаў яе да поўначы, да світання, і цёплая, самая кароткая ноч года выдаўжалася ў бязмежную, халодную вечнасць. Наступнага дня ён не пайшоў у майстэрню. Сядзеў на кухні, глядзеў у вакно і чакаў. Вуліцай ішлі людзі — знаёмыя, суседзі. Ведаў іх імёны, але цяпер, як ніколі раней, усе яны здаваліся яму чужымі, ананімнымі і лішнімі. Натоўп толькі тады мае твар і імя, калі ёсць у ім блізкі нам чалавек.

Антон ведаў, што будзе чакаць Гандзю ўсё жыццё. Днямі ён сядзеў ля вакна, а адвячоркамі заходзіў у “Сонейка”. Пустое месца за буфетам забівалася ў сэрца балючым цвіком, а штодзённыя наведвальнікі, калі пытаў іх пра Гандзю, разводзілі рукамі і сумна ўсміхаліся.

Праз тыдзень асірочаны буфет узяла ў свае рукі новая буфетчыца Лёдзя, а з першым снегам Антону прыйшоў ліст. Некалькі слоў, запісаных на паперы: “Прабач і не чакай, я ніколі не вярнуся”. На паштовай пячатцы спрабаваў адчытаць назву мясцовасці, але чорныя літары складваліся ў незразумелае слова “ніколі”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы конь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы конь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Белы конь»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы конь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x