Міхась Андрасюк - Белы конь

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Андрасюк - Белы конь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы конь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы конь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс — “аповесць”, які сам Міхась спачатку абвяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітывізм, маю на ўвазе не майстэрства пісьменніка, толькі думкі, пачуцці герояў аповесці. Чаму “сага”? Бо пачынаецца ад першых, ад раданачальнікаў (у іх асабістай інтэрпрэтацыі) і заканчваецца апошнімі, якія не далі парасткаў. І не важна, што паміж “першымі” і “апошнімі” толькі адно “калена”, важна, што ад пачатку да канца. Калі пачынаеш чытаць аповесць — “уцягвае”, што сведчыць аб мастацкасці. Андрасюк “расце”. Піша пра жыццё так рэалістычна, што маю адчуванне як бы мне хто палец між рэбры ўпіхаў. Чытаю, і быццам, абапёршыся на плот, назіраю з тым, што адбываецца на суседскім панадворку. Балюча, горка, а дапамагчы, змяніць — не ў змозе... Што ж такога ў творчасці Міхася, што і “пальцам між рэбры” і “балюча, горка”? Магчыма, здольнасць зазірнуць углыб, у самы таямнічы і прыхаваны ад самога сябе закамарак душы, убачыць і паказаць свет вачамі героя і пачуць тое, што чуе ён, што чуем мы, што баліць, і чаго змяніць — не ў змозе.

Белы конь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы конь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І што цяпер будзе? Развод? — спытала бабка Сонька. — У нашай сям’і ніколі не здараліся разводы.

Перакінула ў памяці ўсіх жанчын, пачынаючы з той першай, што выйшла з расшчэпленага перуном дрэва. Каханыя або не каханыя, усе цярпліва пераадольвалі тунель стагоддзяў, падсвядома накіроўваючы жыццё да светлага выхаду ў нашыя дні.

— Свет ашалеў, — сказала бабка Сонька і замоўкла на бліжэйшы тыдзень.

У майстэрні, перанесенай у падвал новага дому, Антон моўчкі збіваў дошкі ў добра вядомую форму, а ў думках назойліва завіхаліся словы: “Прабач і не чакай...” І ў водгук кожнаму слову малаток забіваў цвікі. Мацней і мацней, не зважаючы ні на што.

На працягу наступных сямі дзён бабка Сонька вярталася памяццю да восеньскіх ранкаў і начэй, якія папярэджвалі вяселле дзядзькі Антона. Гартала іх каторы раз, шукаючы знак, што раней, зза неахайнасці, абмінуўся ўвагай. Але нічога там не знаходзіла. Не сасніўся ніякі сон, праз прыадчыненае акно не ўварвалася ў дом ашалелая птушка, люстра на сцяне не рассыпалася дробным макам. Пасмутнела. Бо адчула, што пакінула, адышла назаўжды ад яе моц прадчування будучыні, перачытвання сноў і рэальных знакаў. І прыйдзецца жыць вечна ў чужым і незразумелым свеце.

Сашка

У будзённыя дні пасля поўдня, калі ў бары “Сонейка” паветра было ўжо сіняе як папяросавы дым, а мармуровая крошка падлогі клеілася да чаравікаў астаткамі піва, доўгавалосыя маладзёны хапалі малога Сашку пад пахі і ўздымалі на столік, хвіліну раней акуратна прыбраны ад масіўных, жывататых куфляў.

— Ну, Сашка, пакажы, як Герд Мюлер забіў мяч у польскія вароты.

Чыесьці спрытныя пальцы згарталі капялюш з галавы неасцярожнага асобеня, які заблукаў сюды не як заўсёднік, а зусім выпадковы госць, таму і ставаўся бяспечнай ды лёгкай здабычай. Капялюш перадаваўся з рук у рукі, збіваючы са следу нямы позірк уласніка, пятляў налева, направа, наўскасяк, ажно спыняўся ў месцы прызначэння, на століку побач з карлікавай нагой.

— Давай, Сашка, давай!

Карлік шырока разводзіў плечы, левая нага моцна запіралася ў стальніцу, нязначна згіналася ў калене, тым часам правая ўцякала далёка назад. На адзін міг нерухомеў, бы тоўсценькая, кругленькая ластаўка. А затым правая нага, прыведзеная ў рух жывой пружынай, адпраўляла капялюш у найдалейшы закавулак бара.

Падачу пераймаў Була. Ён быў, праўдападобна, маім дваюрадным братам. Кажу праўдападобна, бо ў гэтай матэрыі меркаванні бабкі Сонькі і цёткі Любы рэзка разыходзіліся, а дзядзька Коля, які ўсё павінен ведаць найлепей, не ведаў нічога і толькі паціскаў плячыма.

— Разява ты! — казала цётка. — Знайшлі найвялікшага на фабрыцы прыдурка і падкінулі. А ты гадуеш. Ну, сам паглядзі, які ён Іванюк? Хто ў нас бачыў такіх, двухметровых даўгел!?

Дзядзька Коля маўчаў, паціскаючы плячыма, а ў размову ўключалася бабка Сонька.

— У нас — якіх захочаш. І найменшыя, і найбольшыя.

Так ці іначай, Була лічыўся найлепшым футбалістам у бліжэйшым наваколлі, а ў Мястэчку заставаўся толькі таму, што дзесьці трэба сустрэць свой лёс і прывітаць эмісараў сталічнай "Легіі" або познаньскага "Леха".

— А я і так пайду ў свет, — мармытаў, зграбаючы з падлогі стомлены капялюш. — А ўдар добры быў, класны. Бачыш, Сашка, калі б ты так сантыметраў на пяцьдзесят яшчэ падцягнуўся, я б узяў цябе з сабой. У Варшаву або Познань — пакуль сам не ведаю, куды мяне лёс закіне.

Ад страху, што можна правароніць варшаўскіх пасланцоў, ён нават адмовіўся ад фабрыкі і сталярскага станка, аддаўшы ўсяго сябе чаканню і бару “Сонейка”. Але лёс упарта трымаў Булу тут, як нябачная мытня трымала Сашку на мяжы маладосці і даросласці. Яго раўнагодкі, аблажыўшыся сем’ямі, заходзілі ў першую сівізну, а Сашка заставаўся на ранейшым месцы. Вітаў адну кампанію, праводзіў яе колькі крокаў, развітваўся, вяртаўся назад і сустракаў наступных. Народжаныя дзесяцігоддзямі раней, абганялі яго вокамгненна і без асаблівых намаганняў, як на шасэ вялікая машына абганяе малую, віншуючы яе сяброўскім рогатам клаксона. І пэўна таму Сашку, адзінага з бацькавых братоў, я ніколі не называў дзядзькам.

Часам Сашка рабіў грубую памылку, і капялюш спыняўся на паліцах з бутэлькамі, зараз за галавой пані Лёдзі, што вартавала буфетны прылавак. Фарбаваная ў золата завіўка наструньвалася львінай грывай, маляваныя вусны расшыраліся ў драпежны званец. Прыхапіўшы выпадковую анучку, пані Лёдзя зрывалася наводзіць парадак:

— Пайшлі вон! Я сказала — вон пайшлі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы конь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы конь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Белы конь»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы конь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x