Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мясцовая гравітацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мясцовая гравітацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў вочы, а падтрымлівае і дапамагае. Але гэта зусім не азначае, што пісьменнік згуртоўвае вакол сябе чытачоў, ўжо аддаюць перавагу не правілам, а выключэнням з правіл. Свабодны і шырокі талент яго дае нам магчымасць самім выбіраць планку, якая будзе рэгуляваць нашы адносіны да герояў. У апавяданнях Міхася Андрасюка жыццё простага чалавека... рэалізуецца з пазіцыі ўдзельніка, добразычлівага назіральніка падзей і чалавечых лёсаў, а галоўным пафасам творчасці, вызначальнай унутранай пазіцыяй “белавежца” бачыцца любоў, павага да чалавека. Прозу Міхася Андрасюка можна чытаць запар па некалькі разоў. І кожны раз хмялець ад яе з новай сілай.

Мясцовая гравітацыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мясцовая гравітацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але крамы ў мяне няма. I таму, забiўшыся пад коўдру, назіраю за варонамі за акном. Чатыры чорныя пункты абсталявалiся з пачаткам снежня ў лiпавым галлi. Днём знiкаюць за сваiмi неадкладнымi справамi, з кухоннага акна бачу як сноўдаюць тратуарам, какетлiва зазiраюць у вочы пехацiнцам, а затым, прыдбаўшы згубленую крошку хлеба, вяртаюцца ў лiпавае прыпынiшча. А ранiцой, пакуль сонца вытыркнецца зза блёкаў, засунуўшы дзюбы ў цёплае пер’е, тырчаць на сваiм месцы. I вось пералiчваю iх кожную ранiцу. I калi ў рахунках атрымоўваецца недабор, дзiўная турбота выгартае мяне спад коўдры, запрашае на кухню i загадвае пiльна сачыць па блiжэйшым наваколлi. Калі аднак чатыры чорныя пункты, аксiяматычнай канфiгурацыяй стаялць на фоне шэрага неба, тады i выбiвацца спад коўдры патрэбы няма. З’ехаўшы з акна, я разглядаю сцяну. А там як i ўчора шлюбны партрэт дзеда i бабы, побач бацька i мацi, з такой жа нагоды запiсаныя на век вечны аб’ектывам невядомага фатаграфа, прыхарошаныя фантазiяй рэтушора. Чатыры пары вачэй глядзяць на мяне здзiўленым позіркам, нязменным ад чатырох дзесяткаў гадоў. I адно не магу зразумець, якiм чынам, мёртвае, на паперы адлюстраванае аблiчча бацькi, з дня ў дзень, непрыкметна напаўняецца дзедавай усмешкай, дзедавымi вачыма, дзедавымi вуснамi. I маршчынамi. I мiжвольна насоўваецца думка: калi б на сцяне замацаваць яшчэ адзiн партрэт, тады i мой твар насыцiцца пачаткова бацькавай, а затым i дзедавай усмешкай.

Часам разважаю яшчэ, чые аблічча, побач з маім, магло б запоўніць рамы шлюбнага партрэта.

Шмат якія вочы, і шмат якія імёны прыходзяць на думку.

Пані Валя, што прадае газеты ў кіёску віз — а ві базара. Яшчэ адна пані, якую сустракаю час ад часу на аўтобусным паўстанку — я не ведаю яе імя, але заўсёды, згодна з нормай даю для яе “дзень добры” і яна ветліва ўсміхаецца.

Але больш за ўсіх мне да спадобы чарнявая, невялічкая, далікатная бы шкляная фігурка пані Аня, што жыве ў суседнім падездзе. Яе спальня зараз за сцяной маёй спальні і часам, ноччу, калі спыняюцца на вуліцы ўсе аўтамашыны, і калі над мястэчкам разгартаецца абсалютная ціш, прыкладаючы вуха да сцяны, уяўляю яе соннае дыханне.

Часам яшчэ сніцца мне сон. Разгартаю сцяну звычайна, бы шоўкавую занавеску, пераступаю, прыпыняюся на паўзмрочнай спальні і гляджу ў спакойнае аблічча пані Ані.

Але ж — кожны ведае — і адзін сон складана пераліць у рэчаіснасць, а што гаварыць пра два.

Калі б твар пані Ані стаяў побач з маім на шлюбным партрэце...

Уцякаю ад гэтых партрэтаў. А затым вочы бягуць на супрацьлеглую сцяну.

Шафа....

Бывае, раскрыю дзверы, загляну ў драўлянае нутро. Злевага боку чатыры палiцы, зправага парожняе месца для доўгай вопраткi. Ну, шафа як шафа. Нiякiх там асаблiвасцяў. Восьмы месяц завяршаецца, як на маёй кватэры яна. А пачалося ўсё зараз пасля вялiкодных святаў.

Дзень быў гандлёвы, серада. У такiя днi мястэчковы базар запаўняецца як завязаць. Зараз была першая пасля Вялiкадня серада, людзi, адсвяткаваўшы тры днi, здаецца iшлi яшчэ па святочнай iнэрцыi, а мабыць прызапасiўшы раней тое-сёе, не было ў iх патрэбы хадзiць у гэтае месца. Словам пуставаты паказаўся базар у першую, паслясвяточную сераду. Мабыць таму i адразу я адсачыў чалавека ў доўгiм чорным плашчы. Доўгавалосы, з рукамi скрыжаванымi на грудзёх, прыпынiўся ля ўваходу на базарны пляц. Побач стаяла шафа на двое дзвярэй. Нешматлiкiя клiенты праходзiлi мiма, мiжвольна, зрокам абмацаўшы шафу i яе ўласнiка, уцякалi мiж ларкi. Нармальна, бо каму зараз трэба старую, абшастаную мэблю?

— Купi шафу. Добрая, не пашкадуеш.

— Ды навошта мне шафа?. У мяне нат i месца няма, паставiць такую мэблю само па сабе неяк адказалася.

— За тое ёсць у цябе мроi. А месца няшмат яна патрабуе. Дзе паставіш, там будзе стаяць.

Неяк незвычайна сказаў ён гэтыя словы. Упэўнена. Быццам чытаў мае думкi, слова за словам, як чытаецца добра вядомую кнiжку.

— А пры чым тут мроi?

Чалавек з шафай не адразу адказаў. Глядзеў на мяне, а яго вочы былі як цёплая летняя вада.

— Не бойся сказаў цёплы голас. Мроi не сорам, кожны чалавек мроiць.

— А пры чым тут мроi? нiякае разумнае слова не прыйшло мне на думку i я паўтарыў раней сказанае.

— Яна здзяйсняе iх паказаў на шафу.

— Як, здзяйсняе? Шафа мроi здзяйсняе? Значыць — рыбка яна залатая, ці як? мабыць прагучаў у маім голасе які іранічны фон, бо чалавек прыжмурыў вочы, напружыўся, здавалася — яшчэ глыбей нырнуў у мае вантробы.

— Перш за ўсё яна перайначвае людзей.

— Як перайначвае?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мясцовая гравітацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мясцовая гравітацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мясцовая гравітацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Мясцовая гравітацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x