Андрасюк Міхась - Фірма

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрасюк Міхась - Фірма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фірма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фірма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя — усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару.

Фірма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фірма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Такія моцныя далоні, такія мужчынскія. Мне здаецца, — тут пані Ліза раптоўна падняла маю далонь і прытуліла яе да сваёй шчакі, — мне здаецца, вы маглі б гэтымі рукамі паваліць самага вялікага быка! А для жанчын — якія яны?

Я не паспеў праверыць спраўнасць сваіх рук у адносінах да жанчын: увайшоў якраз інжынер Стручук, а пані Ліза, спалоханая, кінулася ўбок, адкрыла халадзільнік і руплівым вокам гаспадыні пачала разглядаць яго змесціва.

— Ах, вы тут, пане Владку. Ліза, — звярнуўся да жонкі інжынер Стручук, — ты забрала нам самага вясёлага кампаньёна. Давай, пане Владку, пайшлі. Без вас нам зусім нецікава.

2

У пятніцу, з самай раніцы інжынер Кашалюк спытаў:

— Пане Владку, калі добра ведаю, вы жывяце на кватэры адзін?

Я адказаў, што гэта праўда, жыву пакуль што адзін, аднак у недалёкай перспектыве планую заснаваць сям’ю. Такія словы ўсцешылі інжынера і ён пытаў далей:

— А што вы думаеце рабіць у суботу вечарам?

Нічога асаблівага ў суботні вечар я не планаваў, так вось і сказаў:

— От, пачытаю кніжку, пагляджу тэлевізар, вядома, калі пакажуць нешта вартаснае. Хаця, самі ведаеце, у гэтых адносінах наша тэлебачанне...

У інжынера Кашалюка была, аднак , свая праблема і ён, не ступаючы на тэлевізійную сцежку, пачаў мяне з гэтай праблемай знаёміць.

— А не думалі вы паехаць у вёску, бацькоў наведаць, знаёмых паглядзець?

Я, праўду сказаўшы, не думаў пра такую магчымасць. Па-першае, дадатковыя выдаткі, а гэта абазначае затрымку ў рэалізацыі пункта н р 4. Па-другое, пачаў якраз, ідучы за падказкамі інжынера Стручука, засвойваць Фройда. Аўтар складаны і я прымушаны ўвесь свабодны час і ўвесь у тэхнікуме набыты інтэлектуальны патэнцыял накіраваць вось у той бок.

— Бо, ведаеце, ёсць такая справа, — інжынер Кашалюк з прыемнай усмешкай рэкамендуе свае бел-белыя зубы, а далікатнымі пальцамі гладзіць мой плячук, быццам стрэсваў з пінжака нейкі ўяўны там пылок. Я так і падумаў, што мой халасцяцкі гардэроб не адпавядае неабходнай норме і мне зрабілася ніякавата.

— У мяне вельмі-вельмі пільная праца. Такія там, хімічныя вылічэнні, дыяграмы. Вы, зрэшты, як работнік разумовай працы, самі ведаеце. А дома, разумееце, жонка, дзеці, безупынная мітусня і куламеса. Проста — галава не варыць.

У суботу я паехаў праведаць бацькоў, а інжынер Кашалюк у маёй кватэры да белай раніцы рысаваў дыяграмы і рабіў складаныя хімічныя падрахункі.

Мой план далёкага дзеяння спыніўся ў пункце н р 4. З матарызацыяй нават дзяржава мае небанальныя праблемы, хаця ж ніхто яе не прымушае па ўсіх суботах каціць у глухія вёскі і мантачыць капітал на непатрэбныя білеты. А калі яшчэ і інжынер Стручук атрымаў таксама ж пільныя і патрабуючыя як унутранага, так і вонкавага спакою навукова-даследчыя працы, здаралася мне пабываць у бацькоў нават пасярод тыдня. Калі будуць прысвойваць ордэны за ўклад у развіццё дзяржаўнага транспарту, я спадзяюся на нейкую салідную, прынамсі сярэбраную бляшку.

Тым часам маім аўто карыстаўся ўжо праўдападобна хтосьці іншы, хтось — у каго не было такіх адказных, адначасова абцяжараных працай сяброў.

Я пачаў задумвацца, ці не пераскочыць адразу да пункта н р 5, рэалізацыю чацвёртага адтэрмінаваўшы на бліжэй неакрэсленую будучыню. Час уцякае, а ў чарзе яшчэ і дзеці, пра ўнукаў не згадваючы.

Кажуць — жаніцьба без кахання, як селядцы без солі.

Я не спрактыкаваны ў сямейным жыцці чалавек, ніколі яшчэ не жаніўся, аднак на ўсякі выпадак рашыў закахацца. Дзеля павелічэння эфектыўнасці ў пошуках адпаведнай для сябе нарачонай, падрыхтаваў я нават кароткі спісак. Памясціў там, вядома, пасля бязлітаснай з самім сабою кваліфікацыйнай размовы, ўсіх патэнцыяльных кандыдатак, а пані Ірэнка заваявала ў гэтым матрыманіяльным спаборніцтве вельмі адказнае, першае месца. Мо таму, што яна суседка з трэцяга паверха, а мо проста таму, што ў апошні час пачала на маю асобу спаглядаць дзіўна ласкавым і прыязным вокам. Калі раней праходзіла побач мяне так, як праходзіцца побач паветра, то цяпер першая дае “дзень добры” і нават усміхаецца і глядзіць услед мне. А сёння пані Ірэнка сказала:

— О-го-го, пане Владку! Учора ноччу такія водгаласы даходзілі з вашай кватэры, што ўвесь блёк аж калыхаўся! Па самыя фундаменты. А сёння, чуць свет і ўжо на нагах! Ну-ну, хто мог падумаць...

Вочы пані Ірэнкі цаля за цаляй абмацвалі маю постаць, стараючыся адшукаць той орган, які такім экстазам напаўняе ўвесь шматпавярховы блёк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фірма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фірма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Джон Гришэм - Фірма
Джон Гришэм
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Фірма»

Обсуждение, отзывы о книге «Фірма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x