Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна спужалася, што ён праз тэлефон пачуе ўдары яе сэрца. Маўчала, ліхаманкава думаючы — згаджацца ці не? Ёй хацелася, вельмі хацелася згадзіцца, але яна не дзяўчынка, яна разумее, што такія прапановы робяцца нездарма, што згадзіцца на прагулку, значыцца, зрабіць яму нейкі аванс..

— Чаму вы маўчыце? Расцаніць ваша маўчанне як згоду?

— Ёсць лацінская прымаўка: кум тацэт — клямант, што азначае — калі маўчаць — крычаць... Так што маўчаць можна і ад абурэння.

— Вас абразіла мая прапанова? — голас не вінаваты, хутчэй упэўнены ў тым, што ён не мог яе гэтаю прапановаю абразіць.

— Ну, як вам сказаць... Яна нечаканая...

— Самае прыемнае ў жыццё прыходзіць нечакана... Як і самае благое, дарэчы... Цераз дзесяць хвілін я з машынаю буду стаяць каля вашага дома.

— Адкуль вы ведаеце мой дом?

— Я ўсё ведаю... Ведаю нават, што вы зараз гаворыце са мной па тэлефоне і захінаеце на грудзях халацік.

— Вы чараўнік! — амаль спалохалася Таня — яна і праўда леваю рукою захінала на грудзях халацік.

— Еду на вы! — сказаў ён і паклаў трубку.

Таня стаяла каля тэлефона, закусіўшы губу. Не, яна не хоча больш ніякіх раманаў, у яе было два, і абодва пакінулі ў душы толькі прыкрасць. Яна, як закахаецца, то траціць галаву, для яе каханне — як хвароба. Цяпер яна здаровая, і так ёй добра жыць у душэўным спакоі. Раман з жанатым мужчынам — бесперспектыўны, не трэба згаджацца на гэту прагулку.

Яна думала так, а сама ўжо вымала з шафы сукенку — тую самую, у якой была ў Веры. Апранулася, прычасалася, папудрыла твар, падмалявала губы. Падышла да акна, глянула ўніз. У двары стаяла сіняя «Волга», за ветравым шклом бялела сіваватая галава. Некалькі хвілін яна стаяла каля акна, пазірала ўніз і яшчэ стрымлівала сябе — не выходзь, ты яму не абяцала, не выходзь...

Машына стаяла ў двары, у яго ў руках апынулася газета, разгарнуў, пачаў чытаць. Відаць, збіраўся чакаць яе доўга. Адчула, як у душу зноў хлынула радасць, зрабілася лёгка і весела. Замкнула кватэру, пабегла ўніз па лесвіцы — да яго.

Яны ехалі спачатку вуліцамі горада, і калі спыняліся каля светафораў, ён паварочваў галаву і глядзеў на яе, яна не адводзіла позірку, яны нібы вывучалі адно аднаго ў новых для іх абставінах. Потым выехалі на шашу, ён прыбавіў хуткасці, у машыну ўварваўся свежы вецер з пахам травы, прыгрэтай на сонцы хвоі.

Яна сядзела побач, але ён, здаецца, не глядзеў на яе, глядзеў наперад, на дарогу.

— I што гэта вы такі вольны казак, дзе ваша мілая жонка? — спытала Таня.

— Жонка з дзецьмі купаецца ў моры,— адказаў ён.

— А колькі ў вас дзяцей?

— Двое... Два хлопцы... Старэйшаму пятнаццаць, а меншаму восем. Старэйшы сур’ёзны, добра вучыцца, шмат чытае, а меншы трохі спешчаны... Хварэе шмат, дык мы з жонкаю дзьмухаем на яго. Вось і цяпер жонка дзеля яго на поўдзень паехала, ну і старэйшага ўзяла з сабою.

Ён расказваў ёй, як сябру, а не жанчыне, што яму падабаецца і з якою хоча завесці раман, і гэта Тані крышку не спадабалася, хацелася, каб з ёю ён думаў і гаварыў толькі пра яе, хоць ёй і цікава было — як, чым жыве ён у тым, невядомым ёй свеце.

— А жонка ваша хто? — спытала, каб падтрымаць размову ў напрамку, у якім яна пацякла.

— Жонка таксама доктар, педыятр.

Яна нічога не адказала, толькі падумала: што ж гэта вы, два дактары, ды тым больш педыятр, сваё дзіця вылечыць не можаце...

Яны ад’ехалі ўжо далёка ад горада, Таня маўчала, адхілілася на спінку сядзення, любавалася прасторай, што расхіналася наперадзе — пакрытыя лесам узгоркі, шырокія палі з высокім зялёным жытам, лугі, на якіх пасвіліся чорна-белыя каровы. Прыемна было адчуваць мяккае пагойдванне, павевы пахучага ветру, што задуваў у акно.

— Цэлы дзень у бальніцы, у кіслых палатах, так добра вечарам выехаць за горад,— сказаў ён.

— I мяне, значыцца, за кампанію, каб аднаму сумна не было? — павяла на яго Таня позіркам.

Ён памаўчаў, пільна ўзіраючыся ў дарогу, па якой несліся ім насустрач і праляталі міма, як чмялі, легкавыя машыны, прапаўзалі з гулам цяжкія грузавікі.

— Не падумайце пра мяне блага... Я не донжуан, не валацуга, я прыстойны сем’янін... Цяпер я здраджваю не жонцы, а сабе...

— Пакуль яшчэ, па-мойму, нікому не здрадзілі...

— Здрадзіў... Вы заселі ў маёй галаве, як цвік, яшчэ з мінулага года. Я вельмі паважаю Веру Мікалаеўну, але гэты раз мог на яе дзень нараджэння не прыйсці, яна ведала, што ў той дзень я рабіў складаную аперацыю. Я прыйшоў дзеля вас, ведаў, што вы будзеце там.

Яна магла б сказаць яму, што і ён запомніўся ёй, і яна, ідучы да Веры, думала пра яго, але не сказала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x