Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што, сорамна? Не хочаш, каб расказвала? Бачыш, сынок, калі табе за нейкі твой учынак сорамна, калі не хочаш, каб пра яго ведалі, значыцца, гэта кепскі ўчынак, добрых учынкаў не саромеюцца...

Саша нічога не адказаў.

Яна выправіла сына ў школу, прывычна, як рабіла кожны дзень, прыбрала пасцелі са сваёй канапкі, з Сашавай, трохі выцерла пыл — адкуль ён і бярэцца, кожны ж дзень выцірае — і сапраўды пабегла ў школу.

У калідорах было пуста і ціха, ішлі ўрокі, з класаў, каля якіх праходзіла, чуліся то голас настаўніка, то голас вучня, які адказваў урок, то неспакойны шумок дзятвы. Пахла крэйдаю, мокраю анучаю, пылам, які, мусіць, яшчэ не асеў з часу перапынку. Божа мой, які далёкі ад яе ўжо гэты свет, свет новага сшытка, незаструганага алоўка, чарніліцы-невылівайкі, якую насіла ў мяшэчку, зашморгнутым зверху шнурком. Саша піша шарыкаваю ручкаю і яшчэ ў трэцім класе рашаў задачкі, якія дай бог ёй развязаць. I ведаюць цяперашнія дзеці нашмат болей, чым ведалі яны ў іх узросце.

Раптам Таня спынілася — за дзвярыма хлапечы голас дэкламаваў:

Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны маёй убогай,
К табе я ў думках залятаю
I там душою спачываю...

Т нібы знікла тое, што аддаляла ад маленства, нібы прыбегла яно сюды, схавалася за тыя дзверы, варта адчыніць іх, і яна ўбачыць сябе за партаю, і свайго настаўніка — без рукі і з ордэнам на палінялай гімнасцёрцы.

Вучань чытаў упэўнена, з настроем, Таня слухала, і шчымела нечага ў грудзях. А потым падумала — ці ж разумее гэты хлопчык сэнс таго, што вывучыў на памяць? Яна па сабе ведала — некаторыя вершы, знаныя яшчэ з дзяцінства, сэнс адкрывалі з гадамі, а тады запамінала іх, як папугай. На ўвесь голас гарланіла:

Эх, полным-полна моя коробушка,
В ней и ситцы и парча.
Пожалей, душа моя, зазнобушка,
Молодецкого плеча!

А чаму тыя сітцы і парча ляжалі ў каробачцы, што такое зазнобушка і чаму яна павінна шкадаваць маладзецкае плячо — хто іх ведае. I толькі потым, калі дазналася, хто такія былі карабейнікі, зразумела і песню.

А пушкінскага «Прарока» зразумела наогул зусім нядаўна, неяк перачытала і жахнулася — магутнасці вобразаў, глыбіні сэнсу, зразумела, чаму Пушкін — геній, раней верыла на слова.

Дык ці могуць адчуць, зразумець сённяшнія гарадскія дзеці «Мой родны кут, як ты мне мілы...»? Дзе родны кут гэтых сённяшніх Косцікаў, Сашкаў — кватэры ў шматпавярховых дамах, пад’езды, двары, у якіх выбіваюць дываны і сушаць бялізну? Але хлопчык чытаў з натхненнем, калі і не разумеў як трэба сэнсу радкоў, то паддаваўся, мабыць, магіі паэзіі, яе чарам.

Зазвінеў званок, і пачалі, як лопацца, адчыняцца дзверы, выкідваючы ў калідор тупат ног, крык, смех, што стрымліваліся цэлых сорак пяць мінут. На Таню ніхто не звяртаў увагі, яе аббягалі, міналі, як бурны паток аббягае корч, што трапіў у яго цячэнне і толькі замінае.

Разумеючы, што перапынак кароткі і за гэты час трэба пагаварыць з класнаю, Таня пакіравалася да настаўніцкай, якая была ў канцы калідора і куды акурат сыходзіліся настаўнікі пасля скончанага ўрока.

Убачыла Таня і Сашаву класную — Зінаіду Паўлаўну. Яна ішла — невысокая, у цёмнай спадніцы і шарсцяной сіняй кофтачцы, з кіпаю сшыткаў пад пахаю і журналам у руцэ. Таня пакіравалася ёй насустрач.

— Дзень добры, выбачайце, што ў час перапынку, але, разумееце, потым я пайду на работу...

— Нічога,— супакоіла яе настаўніца.— Вы, здаецца, маці Сашы Каштанава?

— Ага, так, прабачце, можа, рэдка бываю, можа, сын...

Яны прыпыніліся каля настаўніцкай, тут было крышку зацішней, шум і крык заставаліся ўбаку, хаця траплялі і сюды, двое хлопчыкаў, па гадах як Саша, праляцелі паўз іх на злом галавы, даганяючы адзін аднаго, але Зінаіда Паўлаўна, здаецца, зусім не звярнула на іх увагі.

— Я вас слухаю,— сказала яна, убачыўшы, што Таня запнулася.

— Я...— Таня сама не ведала, што ёй сказаць, што спытаць, яна прыбегла сюды, бо адчувала і сваю віну перад сынам — мала за ім сачыла, не памятае, калі апошні раз была ў школе, здавалася, у сына ўсё нармальна, а бяда была ўжо на парозе.— Я зайшла спытаць, як тут Саша...

Рукою, запэцканаю ў крэйду, класная пачала папраўляць сшыткі пад пахаю, адзін ледзь не выслізнуў, Таня падхапіла яго, дапамагла пакласці на месца.

— Ведаеце...— настаўніца крышку падумала,— я, можна сказаць, не маю да Сашы вялікіх прэтэнзій... Ён такі, як усе хлопчыкі ў яго ўзросце... Бывае, што сваволіць, бывае на ўроках няўважлівы, але наогул... Вучыцца нядрэнна... Канечне, мог бы і лепей, мог бы і зусім без троек...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x