Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

на што Даніла Прусак сказаў вяла

за вас старасць гаворыць, адзінота

але стары толькі ўсміхнуўся

хіба не ў гэтым краі больш за ўсіх любяць здраду і здраднікаў? а стукачоў колькі тут на квадратны метр? ды я воляй клянуся, нідзе ў свеце іх столькі няма, як тут, па гэтых кватэрках затруханых, з прусакамі, у гэтых хатах, за гэтымі гнілымі парканамі

дадаў злосна і змрочна

у мяне зямлі кавалачак, дрэўцы пасаджаны: яблынькі, вішні, а каму ўсё дастанецца? тым прыхадням ці гаўнаедам тутэйшым? ёсць нагода, каб думаць, праўда?

мужчына сказаў

я вось таксама думаю, можа, варта альтэрнатыву пашукаць, калі міліцыянты не даюць рады?

стары злосна бліснуў жалезам зубоў

да блатных звярнуцца карціць, ці як?

Даніла Прусак пацвердзіў, крыху і не без іроніі

тут зараз адзін аўтарытэт быццам кіруе, па мянушцы Эмір, у рэстаране ў яго ніколі за вячэру грошай не патрабуюць

але стары ахалодзіў

памятайце — блатныя не людзі

і пачаў з цяжкасцю хадзіць па пакойчыку ўзад-уперад

чуў я пра таго Эміра, горад невялікі, днём у більярднай быццам, а вечарам — у рэстаране; мяркую — гэта так званы «смотрящий», але што цікава — і тут сабе на шыю нашы дурыкі чужынца пасадзілі, нават адпаведнага блатнога свайго не знайшлося

звыкла бурчэў

… я гэтых аўтарытэтаў тэлеграфным слупам праз памыйную яму

папрасіў на развітанне, усміхаючыся ўсімі сваімі штучнымі зэкаўскімі зубамі

заходзьце, а то пагаварыць няма з кім, далібог, здзічэў

пасля чаго мужчына ішоў па вуліцы, дзе раз-пораз яго ахутвалі аблокі пылу — ад грузавікоў, што праязджалі, грукочучы і бразгаючы жалеззем у напаўпустых кузавах

гахтрахбахцвынь

і адначасова

рррррррррррррр

і зноў

рррррррррррррр

а даўнёнак цягнуўся следам і канькаў

піцьпіцьпіць

і мужчына зайшоў у краму і купіў пластыкавую бутэльку газіраванай вады, і хлопчык адразу ажывіўся і, заціснуўшы яе ў руках, пайшоў шпарчэй, але Даніла Прусак не павёў яго дадому, а скіраваў у гарадскі парк, і па дарозе туды, на вуліцах, ля крамаў — паўсюдна ён бачыў па два-тры такіх жа самых, як з панадворку фралоўскага дома, «бежанцаў» — жанчын і мужчын: яны вылучаліся сярод мясцовых жыхароў і знешнасцю і паводзінамі, але, як адзначыў Даніла Прусак, мала хто звяртаў на іх увагу, быццам не адчуваў нахабнай пагардлівасці чужынцаў, а калі і адчуваў, то спяшаўся хутчэй прайсці далей і не чуць іх гучна-крыклівых галасоў

будулагашаматага!

нахалабараманаза!

ралатабазаладулаба!

і ў парку, на лаўках, ля часовых драўляных павільёнаў, якія нагадвалі сабачыя будкі, іх было яшчэ больш, але ў асноўным маладых, узросту яго сына Ігната, сярод іх былі і дзве-тры іх дзяўчыны, адна з якіх праз кароткія паўзы віскліва выкрыквала расейскі мат

бляхубаматага!

але мясцовых дзяўчат усё гэта быццам толькі прыцягвала, бо яны віравалі сярод чужынцаў, рэзка і ненатуральна выгінаючы постаці і хіхікаючы

хігіхігіхагахехі

а тыя хапалі іх за голыя рукі і спіны сальнымі ад тлушчу пальцамі, бо тут жа куплялі і елі смажаныя шашлыкі і мяса і выкрыквалі

будугалашаратама!

І гергеталі па-свойму, і Даніла Прусак адчуў, як устрывожыўся хлопчык, і ўзяў яго руку ў сваю і пачаў шукаць тое, што яму было патрэбна, і сапраўды, сярод дрэваў, у зацені, па памяці знайшоў більярдную — прасторную драўляную пабудову, пафарбаваную ў сіні колер, там-сям фарба аблупілася, але шкло на вокнах было цэлае і вымытае, дзверы расчынены, і з памяшкання даносіліся галасы і мяккі грукат шароў

тахтахтрахтах

і нехта казаў

стоп, двойку ў лузу, так, гатова

і, адкаркаваўшы даўнёнку бутэльку, Даніла Прусак пасадзіў таго на прыступкі, а сам зайшоў у дзверы і акінуў позіркам залу, дзе за сталом ляніва ганялі шары двое коратка стрыжаных маладых людзей у спартыўных шараварах, тэнісках і пляжных тапачках на нагах, побач, на століку, стаялі дзве пачатыя бутэлькі шампанскага і ляжалі некалькі бананаў, а збоку, у канцы залы, ля бачка з вадой, сядзела сталага веку жанчына-білецёрка і чытала кнігу, і на яго таксама зіркнулі — хутка і ацэньваюча: адзін з гульцоў быў гадоў пад трыццаць, смуглява-чорны з драпежна выцягнутымі наперад, як у пацука, сківіцамі і цяжкім позіркам цёмных вачэй, а другі гадоў на пяць-шэсць маладзейшы, з кірпатым азіяцкім носам і накачанымі біцэпсамі, ніжэй ад якіх сінела цалкам традыцыйня старамодная татуіроўка з кінжаламі і змеямі — усё гэта Даніла адзначыў, пакуль стаяў, і хацеў загаварыць, але кірпаносы апусціў кій і апярэдзіў

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x