Сергей Балахонов - Сьнег капітана Мантгомэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Сьнег капітана Мантгомэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2006, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сьнег капітана Мантгомэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сьнег капітана Мантгомэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сьнег капітана Мантгомэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сьнег капітана Мантгомэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пахіснуцца ў апошнім уражаньні Мантгомэры не пасьпеў. У браму загрукаў ягоны пахолак. Па ўзрушаным выглядзе льга было дапяць, што здарылася нешта надзвычайнае.

– Пане, – задыхана прамовіў ён да гаспадара, – казакі набліжаюцца да Гомея. Варта зьмянялася… І адзін спрыкмеціў іх. Пад харугвай ідуць… Харугва чырвоная зь белым крыжам… І белай аблямоўкай…

– Твае казакі, харошыя юнакі, – сьцюдзёна кінуў капітан Алюце.

– Што хутчэй, ня толькі казакі, – спакойным ручайком пражурчэў ейны недасканалы адказ.

– Мне няма вярэмя на загадкі, – Ёган зьбіраўся выходзіць.

– Ніякіх загадак. Белы крыж на чырвоным полі – герб места Гомейскага.

– Мяшчан спакушаюць. Разьвялі Гельвецыю [2]… – чмыхнуў іншаземец і сьпехам пакінуў дом.

На вуліцах Гомея панавала неймавернае ажыўленьне. Нямецкія ды вугорскія жаўнеры-найміты і мясцовыя апалчэнцы зь ліку шляхты ды мяшчан подбегам кіраваліся да паркану – плоту з дубовых кольляў, якім быў абнесены горад. Упэўненыя рухі і адсутнасьць якой-хаця намінкі на зьбянтэжанасьць сьведчылі пра тое, што абодвух гатункаў ваякі добра ведалі, куды ім трэба рухацца. Гэтую зграбную, амаль што карцінную, мітусьню дратавалі толькі дзьве рэчы: сабачы брэх і крыкі гарадзкога юродзіўца Такешы. Калі сабакі ў сваім “гаў-гаў” былі нешматслоўнымі, дык бажаволак так і сыпаў словамі, абяцаючы надыйсьцё апошніх дзён. “Пакайцеся брацьця і сестры! – гарланіў ён. – Іржавыя дні градуць, не ўсядзеце маўчком. Ледзь бялее палоса дарогі ў зыркім мігценьні зор. Се канец сьвету. Кожды мовіць прад тронам нябесным будзе. За ўчынкі свая адвячаць станеце. Пакайцеся. І наліце ўрэшце, будзь ласка, мне куфаль піва…”

Мантгомэры, дасягнуўшы вартавой вежы, якой сканчалася Спаская вуліца, вомільгам падняўся на другі паверх. Вартавы пачаў быў рапартаваць, але капітан астудзіў яго палкасьць крэпкім галяндзкім слаўцом і ўзяўся самавочна назіраць адбыванае за парканам. Апрача памянёнай пахолкам чырвонай харугвы, з-за яблыняў зьявілася яшчэ адна такая ж самая. А разам зь ёй завіднеліся тры белыя, дзьве чорныя і дзьве цёмнажоўтыя. Ёган наструніўся. Раздаржнялі, як колеры палотнішчаў, так і колькасьць казакоў пад імі. “Вы б яшчэ колер яблыка кітайскага [3] скарысталі, дзікуны”, – лаяўся ён. Лаянка была ціхой і маладзейснай. На вельшае капітанава здранцьвеньне за ўсімі гэтымі харугвамі на ўскрайку садоў аб’явілася значна большая маса конных і пешых супраціўнікаў. Іншаземец аблізаў перасохлыя губы. “Тысяч восем”, – падказвала яго ваярскае вока. Найміцкая залога і гарадзкое апалчэньне стаялі пры паркане напагатове. З-пад аднае харугвы выімчала колькідзесят вершнікаў і паскакала праз жыта паперад усёй коньніцы.

– Чаго Вашаць марудзіш? – азваў капітана камандзір апалчэньня пан Аляксандар Жураўскі. – Мо’ досі ўжо вадзіць вала? Час іх пашчупаць за вымя. А там глядзіш, ім жаба такой цыцкі дасьць, што і кокашы задзяруць, як цуцыкі валачашчыя.

Ён гаварыў вельмі хутка, з характэрным прысьвістам і міжвольнымі плевунцамі. Нагрувашчваньне тутэйшых прастамоўных канструкцыяў, малавядомых іншаземцу, далося ў знакі. Мантгомэры, заткнуўшы калодкай ваканіцу, павярнуўся да нечаканага дарадцы:

– Хай за скаціну адказваюць тыя, каму трэба. Але правізію мусім расходваць рацыянальна. Невядома, колькі часу давядзецца трымаць аблогу. Жабы, як апошні варыянт. Мы ўсё ж не французы.

– Ды якая к чортавай матары скаціна?! Якія французы? – нібыта не разумеючы прычынаў аблуды, вар’яваўся пан Аляксандар. – За дзела [4] трэба брацца.

– А мы хіба бязь дзела?

– Ды я пра зброю, боўдзіліна ты нярускае, цьвержу! Арматы нам на які ляд? Вераб’ёў з вожыкамі пужаць?

– Пану вядома легенда аб пасербу [5] Фрыдрыка Рудабародага? – зьдзівіўся капітан. – І да вашых краёў гэтая лухта дакацілася? Я ня веру, што Баўдэліна сапраўды калі-кольвек жыў. Гэта ўсё прыдумкі італійскіх лухтароў.

Тое, што капітан пераключыў сваю ўвагу з поля поўнага ворагаў, на пустое балаканьне супярэчыла самой прыродзе яго паводзін. Што і казаць, на яго працягвала ўзьдзейнічаць якімсьці сваім трыста дваццаць пятым эфэктам учорашняе зельле, запраўленае ў халаднік. У вачох на колькі імгненьняў памутнела. Пан Жураўскі несамавіта чмыхаў і паўтараў, як для чыстага дурня, слоўную мяшанку:

– Арматы. Арматы. Нах казакен. Страляць. Пук-пук! Коньнікі Забелы скачуць.

Згадка пра коньнікаў страпянула капітана, вярнуўшы звычайную развагу:

– Ніякіх “пук-пук”. Вашаць хоча ўсе запасы ядраў на тлум спусьціць? Хай бліжэй падступаюць. Паглянем, што чыніць будуць. Перадаем па ланцугу, – зьвярнуўся ён да вартавога. – З мушкетаў, ручніц і гакаўніц страляць па неабходнасьці. Падпускаць супастата на лёт кулі. Арматы ўжываці толькі з майго аблічняга дазволу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сьнег капітана Мантгомэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сьнег капітана Мантгомэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сьнег капітана Мантгомэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Сьнег капітана Мантгомэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x