Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даволі цяжка паддаюцца з’ясненню пэўныя падзеі 1905–1906 гг. Традыцыйна лічыцца, што ў адпомсту за загад расстраляць мірную маніфестацыю ля Віленскага вакзала ў Менску (17 кастрычніка 1905 г.) эсэр Іван Пуліхаў ажыццявіў замах на губернатара Курлова, быў схоплены і неўзабаве павешаны на варотах Пішчалаўскага замка. Ягоны труп чатыры дні вісеў, нібыта для застрашэння гараджан. Як высвятляецца, насамрэч улады ніяк не маглі знайсці смеляка, каторы б наважыўся зняць цела з бэлькі. Іван Пуліхаў быў не зусім чалавекам. Знойдзеныя нядаўна Ахрэмам Шыбтымавым фрагменты апісання патолагаанатамічнага агляду цела знакамітага эсэра сведчаць пра мноства дзіўнотаў: «элементы чешуи по всему телу», «строение глаз выразительно птичье», «шестипалость обеих рук», «странные уплотнения на предплечьях». «Провести должным образом вскрытие не удалось. После первого надреза по неизвестной причине тело воспламенилось», – занатаваў патолагаанатам Ёсель Цынгель. [34]Магчыма, Пуліхаў быў феніксам-пярэваратнем – апрычоным адгалінаваннем ад галоўнага віду? Такія, як Пуліхаў, адрозніваліся меншымі памерамі і дзівоснай здатнасцю выглядаць як homo sapiens. Пра іх нам гавораць і беларускія легенды: часцяком у іх прыгадваецца, як вогненны змей або цмок здатны абяртацца ў чалавека. [35]А беларускаму народу мы можам цалкам давяраць, бо ён мудрэйшы за ўсе акадэміі навук.

Феніксы ахвотна супрацоўнічалі з дзеячамі навукі і культуры Беларусі XIX ст. Філаматам, што надта любілі праводзіць доследы з электрычнасцю, даводзілася камунікаваць з такім перастарым феніксам, што жыхарыў у ваколіцах Вільні. Да нас дайшлі чарнавыя запісы для спавешчання «Апісанне доследу для высвятлення наступстваў уздзеяння электрыкі птушкі-фенікса на малако і мёд» (каля 1817 г.). Аўтарам спавешчання быў адзін з філамацкіх фізікаў Аляксандр Карнэліюс Дзядэцкі. Вынікі эксперыментаў былі сенсацыйнымі: што з малака, што з мёду пасля электраўдару ўтваралася гарэлка. [36] Dziedecki A. K. Lustracja sproby… [Рукапіс Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы (Варшава). Інв. № 68958.] С. 9. Як ведама, удзельнікі тайных студэнцкіх таварыстваў у бальшыні сваёй гэты напой не паважалі, стараліся піць слабейшае. Апошняе і тлумачыць, чаму адкрыццё не стала ведамае для шырэйшага навуковага і грамадскага кола.

У 1880-я гг. нейкі фенікс жыў на Ўздзеншчыне ў маёнтку Над-Нёман, які належаў прыродазнаўцу Якубу Наркевічу-Ёдку. Маёнтак быў ператвораны ў эксперыментальную лабараторыю, у якой даследаваўся шырокі спектр фізічных з’яваў улучна з электрычнасцю. Дзякуючы феніксу ставіліся доследы і з радыёхвалямі. Паводле сведчання юрыста Януар’я Плескачэўскага, 29 кастрычніка 1887 г. Наркевіч-Ёдка, «выкарыстоўваючы электраздатнасць фенікса, без дроту перадаў гук з Над-Нёмну ва Ўзду. З адмысловай скрынкі ў маіх уздзенскіх апартаментах я пачуў у хрыпенні і шоргаце знаёмы голас навукоўцы: «Літва! – родна зямелька, – ты маўляў здароўе!». Радасць мая крэсаў не знала». [37]Запатэнтаваць вынаходку, на жаль, не ўдалося – у навуковых колах Расійскай імперыі вельмі моцнымі былі прапапоўскія настроі (але ці праводзіў тады Папоў свае вышуканні, невядома). Дый сам літвін-беларус не жадаў лішні раз нагадваць расійцам пра дзівоснага птаха, які так моцна ад іх цярпеў.

Асобна варта адцеміць заслугу беларускага фенікса ў нашай Нацыянальнай Рэвалюцыі 1918 г. (паводле выразу Антона Луцкевіча). Калі Беларусь рэзалі лініяй фронту, калі ейны лёс, як і лёс усёй Сярэдняй Еўропы, здаваўся вельмі няпэўным, найлепшыя сыны нашае Бацькаўшчыны гучна абвясцілі свету пра незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. Было гэта, як ведама, 25 сакавіка 1918 г. Вырашальную ролю ў прыняцці Вялікага Сакавіковага Акту – Трэцяй Устаўной Граматы БНР – адыгралі віленскія дзеячы, якія 23 сакавіка далучыліся да працы Рады БНР. А маглі б і не далучыцца, бо падарожжа па віленска-менскім адцінку Лібава-Роменскай чыгункі ледзьве не скончылася трагедыяй. Недалёка ад вёскі Турэц-Баяры банда маладзечанскіх разбойнікаў на чале з Антонам Шадрыным (мянушкі – Ангел, Белы, Сняжок) рыхтавалі напад на цягнік. Атаман меркаваў, нібыта ў адным з вагонаў тайна перавозіцца каштоўны груз: золата і дыяменты. Разбойнікі зазвычай нікога з пасажыраў жывым не пакідалі. Нездарма ж на сваім чорным сцягу з выяваю белага чэрапа і костак атаман змясціў покліч: «Без царя во главе». Віленчукоў чакала б немінучая расправа. Аднак у бандыцкія планы ўмяшаўся злы фатум. Калі бандыты ўжо сядлалі коняў, над лесам, дзе яны таіліся, праляцеў незвычайна вялізны фенікс. І хоць цемра агарнула хеўру на зусім кароткі прамежак часу, яна (гэтая цемра) падалася бясконцаю. Атаман Шадрын, які ўперад быў настаўнікам расійскае славеснасці, адразу прыгадаў «Слова пра паход Ігараў» і спехам адмяніў выправу. [38]

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x