«Сраженье у Головчина обещало зело претруднейшим быти. Его императорское величество Петр Алексеич бдели деннонощно целую седмицу, радея об одержании виктории над супостатами шветскими, – згадвае невядомы расійскі мемуарыст пра падзеі 1708 г. – И всей времянный промежуток претерпели Они неединожды сильно от летающего урода литовскаго. Сие уродище прилетало к шатрам царским и корчило рожи, коих описать здеся никак нельзя, дабы не оскорбляти паметь об императоре руссийском. Белоруссцы полоумно рекут оного летягу «бацяном» (сиречь отцем) всего птичства. Средь буйной шляхты литовской сей выблюдок крилатый называется фениксом. Бывают в людех умопомрачения!». [27]
А вось што прыгадваў пра падзеі сярэдзіны 1708 г. шведскі жаўнер Ёхан Свенсан: «Сутоннела ў ваколіцах Магілёва (Mohuljew), i ў гэтую брыдкую шарую гадзіну, калі нам не дазвалялі запальваць агнёў, у небе з’явіліся велізманыя птушкі. Яны ціха ляцелі над намі і мелі ў сабе (у каго пазычыць глуздоў, каб зразумець, як гэта выйшла!) агні, што стваралі сабою асобныя літары і іх спалучэнні. Сэрца паўспаўнялася трывогай, шлунне пераварочвалася ад вусцішы. «Фіндос пад нос вам, шведы», – разабралі нашы знаўцы тутэйшых моваў усю фразу, але перакласці яе ў шведскую цалкам так і не змаглі. Гэта кепскі знак». [28]
У 1768 г., калі ў ваколіцах Рагачова ішлі ўпорыстыя баі паміж расійцамі і партызанамі барскай канфедэрацыі, фенікс засведчыў сябе іначай. Расейцы ўлетку таго году напалі на след атрада нейкага Іванькі Балахона. Аддзел быў тым болей для іх ненавідным, бо складаўся не са шляхты, а з мяшчан і сялян. Пасля кароткага, але дужа зацятага бою партызаны былі разбітыя і ўзятыя ў палон. Расійскае камандаванне лічыла супраціўленцаў «мятежниками» і рыхтавала жорсткае пакаранне. Пяць дзясяткаў паланёных па чарзе былі прывязаныя да гарматаў і расстраляныя ў спіну (праз якія 90 гадоў гэтакі спосаб пакарання пазычаць ангельцы для расправы над індыйскімі паўстанцамі-сіпаямі). Сведкам гвалту стаўся фенікс. Але ратаваць беларусінаў было запозна – на вачах птаха апошнім гарматным стрэлам быў разарваны Іванька Балахон.
«Сей воровской разбойник Ваня Болохонин пред смертию восклицал в небеси, взывая не к Богу, но к иному могуществу, – прыпамінае ў сваім тайным дзённіку расійскі афіцэр Павал Галаўнёў-Седаўласаў. – В очех солдат, кои приводили присуд в исполненье, замелькало сомненье, ибо над главами нашими воспарила преотвратительнейшая птица. Я приказал продолжать исполненье присуда, а остальным – начать стрельбу по страшилищу. Оное изронило истошный вопль, от коего средь многих наших кровь чрез уши проступить изволила. По сем же оно начяло в нас огнем, аки Змей Горыныч, рыгати. Огонь его, справедливости ради укажу, невидимым был, ибо обуглилися наши ребятушки прямо на месте, не воспламеняясь даже. Как спасенье обрел, предположить не смею, уповая токмо на Господа, восхваляя Его. Укрылся я на телеге в сундучке древляном, мысля, коль уж умереть суждено, так пускай хоть в подобии гроба лежащим». [29] Головнев-Седовласов П. Ю. Вспоминанья о ратных трудах. Нижний Новгород, 1832. С. 220.
Пасля гэтага інцыдэнту расійцы перасталі выкарыстоўваць у сваёй практыцы памянёны разнавід пакарання беларускіх партызанаў. Лавіць фенікса тады ніхто не рызыкнуў, хаця Галаўнёў-Седаўласаў «кровную обиду на белорусскаго финиста поимел».
І ўсё-ткі цяжка адказаць на пытанне: адкуль «усмирители» ды «освободители» назапасілі ў сабе столькі нянавісці да нашай чароўнай птушкі? 4 ліпеня 1796 г. злоўлены пад Лошыцай бацян-фенікс быў дастаўлены расійцамі ў Менск. Там на нейкім «низком месте», паводле сведчання Тадэя Булгарына, апавітай ланцугамі птушцы расейцы «пытались отсечь главу. Попытка превратилась в пытку как для яе, тако ж и для русских, – тлумачыць акалічнасці мемуарыст. – Мастерить гильотину местные высшие чины поленились, и десяток русских солдат был вынужден орудовать топорами». Кроў цэлымі патокамі хлынула з фенікса, і нягеглыя ваякі апынуліся «сначала по локоть, а затем и по горло в густой крови». Выбрацца з той гушчы не ўдалося нікому. [30] Булгарин Ф. Кое-что о птицах // Южная муха. 1827. Сентябрь.
У снежні 1812 г. на Віцебшчыне расійскія войскі без стратэгічнай мэтазгоднасці ўпалявалі фенікса і, звязанага канатамі, залілі на марозе халоднай вадой. [31]У красавіку 1831 г. пад Ашмянай казакі і чаркесы пасеклі на кавалкі хворага, з перабітым крылом, фенікса-бацяна. [32] Dodatek do pamiętników Ignacego Domeyki. Warszawa, 1901. S. 18.
У часе паўстання 1863–1864 гг. расійская карная група ў няведамы спосаб замардавала нашу чароўную птушку. Жаўнеры нават сфатаграфаваліся каля трупа. На зваротным баку здымку, што захаваўся да нашых дзён, цынічны надпіс: «Смотрите, милочка, с одним чудовищем справились. Осталось найти Калиновскаго. Эжен. 1 июня 1863 г., село Накрышки Гродненской губ.». [33] Фатаграфія з прыватнага збору гомельскага калекцыянера старасветчыны Стывенсана Я. П. У публікацыі адбітку адмоўлена.
Читать дальше