Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей ішла каронная арыя дона Джавані. Гэты нумар Грынкевіч рабіў з салістам вельмі доўга і вельмі старанна. Яны нават былі пасварыліся, і дырыгент перажыў гучную спявацкую істэрыку. Саліст адстойваў сваё права на рамантычныя запавольванні і адцяжкі, а дырыгент прымушаў яго да сухога і дакладнага штрыха, да таго ж арыю належала выконваць у шалёным тэмпе. Калі дон Джавані праспяваў яе і сарваў выгук «брава», дырыгент зірнуў на яго: маўляў, а вы яшчэ супраціўляліся. Спявак злёгку кіўнуў яму са сцэны.

Музыканты граюць трэцюю песугэта тэма з «Вяселля Фігара» самога Моцарта. Дон Джавані ў захапленні, а Лепарэла спрабуе як мага хутчэй пражаваць кавалак. Тут гаспадар яго і ловіць. «А ну, праспявай мне, Лепарэла, пад гэту музыку!»

Далей была сцэна з Дзэрлінай і Мазэта, выкананая даволі міла і з густам. І ўжо ў фінале першага акта Грынкевіч стаў адчуваць, што цела зноў не слухаецца яго. Ён рабіўся млявым, майка пад кашуляй непрыемна ліпла да спіны, а боль у грудзях не адступаў. Між тым далей было суцэльнае скразное дзеянне, і нават у апошняй сцэне першага акта, дзе грае сцэнічны аркестр, ён павінен быў паказваць сетку. Тут ён у невялікай паўзе дастаў з кішэні хустку і выцер лоб, з якога пот бег ручаямі. Адчуванне было такое, быццам ён правёў сама меней палову якойсьці «Аіды» ці, што яшчэ дакладней, «Валькірыі».

Лепарэла з набітым ротам спявае, якія цудоўныя стравы стаяць на стале ў ягонага гаспадара. Дон Джавані рагоча. Ніколі раней яму не было так весела. Зноў забракла паветра, зрабілася цёмна ўваччу. У апошнім ансамблі ён ледзь не згубіў радок у партытуры, выратавала толькі тое, што ён яе паспеў добра вывучыць на памяць. Дый увогуле рэакцыі рабіліся запаволенымі. Хацелася спыніцца і перачакаць, пакуль галава зноў стане свежай, а сэрца супакоіцца. Фінальную коду ён з сябе літаральна выціснуў. З яміны ён ішоў, быццам па хісткім масточку над бурнай ракой. Ён ведаў, што ў калідорчыку будзе халаднавата і там яму адразу стане лягчэй.

Аднак лягчэй не рабілася. Ён ужо амаль дайшоў да дырыгенцкай, калі зразумеў: яшчэ крок — і ён паваліцца. Грынкевіч абапёрся рукой аб сцен­ку. У калідоры была мітусня і на яго, на шчасце, ніхто не звярнуў увагі.

Сцэна XV

Тыя самыя і донна Эльвіра.

— Што з табой? Блага?

Жаночая рука дакранулася да яго пляча. Ён пазнаў Таню, сённяшнюю донну Эльвіру, якая ішла гэтым калідорам да сваёй грымёркі.

— Ды ты белы, як засланка! Сэрца?..

— Цішэй ты. — адказаў ён і скеміў, што залішні розгалас будзе недарэчным. — Зараз пасяджу — і адпусціць.

Донна Эльвіра ўрываецца ў залу, дзе дон Джавані чакае Каменнага Госця, і адразу з парога выгукае: «Апошняя просьба! Сваім каханнем заклінаю! Я ўсё даравала, ніякай злосці не трымаю на цябе, але малю цябеспыні свавольствы!».

— Лёша, гэта не жарцікі! — ціха, але настойліва прамовіла Таццяна. — Давай я зараз Сяргеіча прывяду?

— Не трэба. Мяне зараз адпусціць, а так увесь тэатр будзе ведаць.

— Я абяцаю, што нікому нічога не скажу. Няхай хоць укол які зробіць. Ты разумееш, што гэта небяспечна?!

Ён хацеў спрачацца, бо яму, здаецца, сапраўды стала крыху лягчэй дыхаць. Але боль у грудзях раптам стаў невыносна рэзкім, у разы мацнейшым, чым сёння ўначы. Схапіла і адразу адпусціла. Ці надоўга?..

— Давай, Таня, вядзі. Толькі я цябе вельмі пра­шу: не падымай панікі. Людзі ў настроі, працуюць спектакль, у іх амаль свята.

Донна Эльвіра падае перад Джавані на калені і працягвае благаць. Ён успрымае гэта як дадатковы кур'ёз вечара, як цырк, але ўздымае жанчыну з каленяў і сам укленчвае перад ёй. «Вы мне, спадарыня, скажыце, малю вас, што здарылася?пытаецца ён і рагоча.Я за вашай хадой думак ніколі не мог усачыць, то заклікаю вас, скажыце, што такое адбываецца?»

Таццяна пахістала галавой і пабегла да медпун­кта. А Грынкевіч дабраўся да дырыгенцкай і з цяжкасцю апусціўся ў фатэль. Было настолькі нядобра, што ён нават не мог набрацца моцы, каб сцягнуць з сябе мокрую майку. Да адчування каменьчыка ў грудзях дадалося нешта новае, як быццам хтосьці біў яго тупым нажом у спіну, недзе пад лапатку. І цяпер ужо Грынкевіч разумеў, што справа сур'ёзнейшая, чым ён меркаваў.

— Аёй-аёй. — толькі і сказаў лекар Сяргеіч, калі ўвайшоў у дырыгенцкую. — Хуткую трэба, і неадкладна.

— Якую хуткую?! У мяне яшчэ другі акт!

Грынкевіч гаркнуў гэта так зычна, што атры-

маў яшчэ адзін нябачны ўдар у спіну. Але на Сяргеіча гэта падзейнічала. Медык моўчкі дастаў танометр, памераў ціск і загадаў распрануцца да пояса. З дапамогай Таццяны Грынкевіч нарэшце скінуў мокрую вопратку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x