Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце дырыгент паказаў аўфтакт — і нарадзілася музыка.

Сцэна XIV

Парадная зала з серваваным сталом. Там усё гатова для вячэры.

Дон Джавані, Лепарэла, музыканты і лёкаі.

№ 24: Фінал.

Ужо з першага акорда ён раптам адчуў аркестр адзіным жывым арганізмам, а сябе — яго сэрцам. І вельмі хутка прыйшло разуменне, што няма ніякай рызыкі ў тым, каб паказаць шмат новых нюансаў, пра якія не было гаворкі ні на прагоне, ні на ўчорашняй рэпетыцыі. Раней ён быў усяго толькі спрытным трыкстэрам, а цяпер ператварыўся ў чарадзея. Што чарадзею гэтыя стылёвыя рамкі і меркаванні цвярозага сэнсу? Гэтая лёгкасць і свабода, з якой музыка ішла з-пад ягоных рук, ап'яніла Грынкевіча. Сёння ён быў сапраўдным капельмайстрам.

І вось вячэра прыгатаваная. Дон Джавані ў ліхаманкава-вясёлым настроі. Ён загадвае музы­кантам, каб яны гралі. Сёння ён хоча забаўляцца.

Пайшла заслона, і на сцэне з'явіўся Лепарэла. А потым выбегла донна Анна, пераследуючы дона Джавані. Салісты спявалі сапраўды выдатна. І нават яго спрадвечны галаўны боль тэнар Басаў, які ў гэты вечар выйшаў на сцэну ў партыі дона Атавіа, як быццам падпарадкаваўся нейкай магіі і быў даволі годны ў дуэце з доннай Аннай. Пасля іх сцэны зала выбухнула апладысментамі. Спек­такль атрымліваўся жывым, публіка ўсё болей уцягвалася ў музыку і рэагавала на тое, што адбывалася на сцэне. Яна смяялася з камічных крыўлянняў і з тых манерных оперных жэстаў, якія паставіла рэжысёрка. Пацяшалася з таго, як салісты перад чарговым нумарам звярталіся да дырыгента з просьбай даць ім той ці іншы тэмп, як яны часам выходзілі ў залу. Гэта была вясёлая і забаўная гульня.

Недзе перад Лепарэлавай арыяй з каталогам Грынкевіч зразумеў, што больш не адчувае ніякага неспакою. Праўда, у яго сталі нясцерпна гарэць шчокі і ў скронях білася кроў. Можа, зноў тэмпература? Яго папярэджвалі, што можа вылезці. Але тэмпературу ён як-небудзь ператрывае.

Джавані загадвае Лепарэла, каб той хутчэй збіраў на стол. Лёкай бяжыць выконваць загад.

Але далей было нешта падазронае. Галава балела ўсё болей, пры гэтым рукі зноў пачалі халаднець. Ён працягваў дырыгаваць і ў экстатычнай радасці наталяцца музыкай. Анна ў бакавой ложы глядзела на яго з трывогай. У часе рэчытатываў ён раз-пораз азіраўся па баках — і заўсёды сустракаўся позіркам з ёй. Яна нават не на сцэну глядзела, а менавіта на яго. Побач з Аннай сядзеў Гюнтар, а за спінай у яе — Антон Рупель. Прысутнасць гэтага гледача зноў, як і месяц таму, раз'юшыла Грынкевіча. Ён пачаў граць на публіку і зрабіўся паўнавартасным партнёрам салістаў, якія, згодна з задумай рэжысёра, камунікавалі то з залай, то з дырыгентам.

Лёкаі падаюць стравы на стол. Музыканты граюць тэму з оперы Марцін-і-Салера «Рэдкая рэч»папулярнай у часы Моцарта. Джавані стрымана хваліць іх і пачынае есці. Лепарэла, у якога даўно булькоча ў страўніку, пакутліва глядзіць на гаспадара, але ж ён не мае права далучыцца да тра­пезы. А свавольнік усё нахвальвае — ці то смакоцце на стале, ці то оперу «Una cosa rara».

Цяпер, як у даўнія-даўнія часы, калі ён быў яшчэ падлеткам са школьнай мянушкай Кароль, Грынкевіч атрымліваў асалоду ад грання на публіку, асабліва калі зала запляскала пасля пэўных ягоных акторскіх выбрыкаў. Гэта быў, бадай, самы вясёлы спектакль за ўсю гісторыю N-скай оперы. Асабліва шмат гледачы смяяліся, калі ў сцэне сялянскага вяселля ў аркестравую яміну паляцеў вяночак нявесты і дырыгент злавіў яго. Пасля дуэта з хорам якраз пачынаўся рэчытатыў, і ў невялікай паўзе ён мог на вачах у публікі пакруціць той вяночак і начапіць сабе на галаву, чым выклікаў шчыры смех. Далей ён устаўляў італьянскія рэплікі, няўзгодненыя з рэжысёрам, але вельмі дарэчныя, і такія імправізацыі прыводзілі публіку ў шалёнае захапленне. Гэта была сапраўдная італьянская опера-буфа, так яе маглі сыграць недзе ў Неапалі гадоў дзвесце з нечым таму. Тэатр у тэатры.

Музыканты зайгралі новую тэмугэтым ра­зам з іншага опернага хіта тых часоў, «Дзе двое сварацца, там трэці карыстаецца» Сарці. Цяпер ужо Лепарэла адзначае іх: «I litiganti». Джавані працягвае здзекавацца з галоднага лёкая, але ж у пэўны момант не ўпільноўвае, як Лепарэла скрадае са стала кавалачак недаедзенага бажана.

А сэрца між тым зноў цяжка затахкала, і зноў вярнулася адчуванне каменьчыка з завостранымі краямі ў грудзях. Але Грынкевіч стараўся не звяртаць на гэта ўвагі. Невядома адкуль у яго браліся сілы, каб глушыць недарэчны боль. Калі донна Анна праспявала арыю помсты, зала пасля кароткай паўзы раптам выбухнула, бо голас салісткі і тое, як гэты нумар быў адбудаваны, узрушылі кожнага. Гледачам быццам нагадалі, што за драма адбываецца насамрэч на фоне гэ­тай камедыі і якім павінен быць яе фінал. Тэнар адносна няблага даваў рады арыі. Дона Атавіа таксама праводзілі са сцэны заслужанымі воплескамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x