Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самавар закіпеў. Рэдактар напоўніў кубкі, над якімі адразу ж маляўніча заклубіўся пар.

– Скажыце, Алесь Хведаравіч, – Сурмач пасунуў да сябе кубак, – калі вы лічыце мову акіянам, то ў кожнага народа ёсць свой акіян – так выходзіць? І дзе яны, акіяны, мяжуюцца?

– Мяжуюцца? – пытальна зірнуў на суразмоўніка Месціч. – Хм… На філалагічным узроўні яны мяжуюцца па словах і словаспалучэннях, якія ўласцівыя суседнім, блізкім па культуры народам. У рускай і ўкраінскай мовах – вялікая доля аднолькавых і аднакаранёвых слоў. Тое ж самае ў выпадку ўкраінскай і беларускай, беларускай і рускай моў… Вось вам і граніцы. – Рэдактар узяў кубак з чаем у рукі. – На ўзроўні вобразаў, ідэй, мелодыкі граніцы моўных акіянаў палягаюць у слабадаступных нам, метафізічных, сферах. Тут ужо пераплятаюцца міфы народаў, міфы рэлігій і іх разгалінаванняў…

– А для чаго наогул столькі моў у свеце? Ці не прасцей было Усявышняму стварыць адну мову? Гэтак жа лягчэй паразумецца, хутчэй дасягнуць усеагульнага росквіту.

– Гэта вам так здаецца. – Алесь Хведаравіч хітра прыжмурыўся. – А дзе гарантыі, што чалавецтва пойдзе да росквіту?

– Ну як жа! Прагрэс… – развёў рукамі Васіль.

– Прагрэс, кажаце? А ці не ў нашым найпрагрэсіўнейшым стагоддзі надараліся самыя жудлівыя войны, самая бязлітасная тыранія, здатная захапіць увесь свет? Ці не ў гэтым цывілізаваным стагоддзі над чалавецтвам упершыню навісла нежартоўная пагроза самазнішчэння? – Рэдактар яўна разгарачыўся і за размовай сангвінічна жэстыкуляваў. – І вось тут, паважаны Васіль, спрацоўвае асноўная задума Усявышняга – размаітасць сусветных культур, моў, веравызнанняў. Яны (а мовы – найперш) здаўна з’яўляліся імунітэтам зямлі. Здаровая дзяржава – гэта жывы біялагічны арганізм. І спосаб распазнавання хваробатворных мікробаў для яго – мова. Мова здавён была заклікана выяўляць чужынцаў, іншаземцаў, ставіцца да іх з недаверам, не абіраць на кіруючыя пасады. Акрамя мовы, у чалавечага племя няма сродкаў для ідэнтыфікацыі народа. Калі тыранія ўзнікае на адной тэрыторыі, у адной дзяржаве – калі ўжо здарылася такая бяда, – то распаўзацца ёй па шматмоўным, рознакультурным свеце будзе тысячакроць цяжэй, чымся па аднароднай прасторы. Вось так, браце…

34

Рэдактар адставіў кубак і ўзяў са стала пачак цыгарэт.

– Закурым?

– Можна. – Васіль працягнуў руку.

Запалілі.

– Дык вернемся да асноўнай тэмы нашае гутаркі, – сказаў Месціч. – Літаратурная адоранасць, якая ў вас бясспрэчна мной выяўлена, часам не дапамагае, а, наадварот, перашкаджае літаратурнай кар’еры.

– Перашкаджае?

– У пэўнай ступені – так. Бо ў нашым хлуслівым грамадстве... Ды што там – у нашым: паўсюль! – Рэдактар узмахнуў рукою. – Думаеце, чаму гэтак рана і страшна памерлі Пушкін і Лермантаў?..

– Самалюбства. Абражаны гонар. Гэта кожны школьнік ведае.

– Гэта толькі вяршыні айсберга. А на самай справе… – Алесь Хведаравіч на колькі секунд задумаўся. – Вы паглядзіце, чым была культурная прастора Расеі да Пушкіна: неабжыты абшар, амаль дзікунства. На паўночным захадзе ўладарыў дух Шэкспіра, Гётэ, на поўдні ад іх вялікі Дантэ даўно ўжо рассеяў духоўны прыцемак… А на абсягу ад Варшавы да Камчаткі, ад Мурманска да Батума – цемра, туман, неруш, праз якія толькі ледзь-ледзь прабіваліся постаці Дзяржавіна, Жукоўскага. А прыйшоў гэты кучаравы юнак – і асвятліў сваім геніем духоўную глуш… Але ён быў адзін, дружа. Як мішэнь. І адразу ж актывізаваліся ўсе цемрашальскія сілы і паўсталі супраць Паэта. А сродкаў у таго чортавага племя багата, такіх сродкаў, што вокам іх не пабачыць ды не пачуць вухам. – Рэдактар гаварыў узрушліва. Ён пабляднеў і нібы агаліў сваю існасць. – Знішчылі яго, зніштожылі фізічна, бо іначай рот закрыць не маглі… Але запаліўся ад яго агню новы Паэт – Лермантаў. Многа зрабіў, мог бы непараўнальна болей. А затым ужо не агні, не вогнішчы – цэлыя духоўныя пажары ахапілі Расею: Дастаеўскі, Талстой, Чэхаў, Купрын – празаікі, якіх яшчэ не знаў свет! Неймаверны рывок – і расейская культура з адсталай ператвараецца ў перадавую. На гэтым каркасе, на гэтых глыбах-імёнах і дагэтуль стаіць і расейская і наша літаратура. Хочам мы таго ці не. Вось так, браце…

– Але ж семдзесят гадоў камунізму… – заўважыў Васіль. – Тут цемрашальства яшчэ горшае за царскае. Ці не адкат гэта назад? Пры цары ж была куды большая свабода творчасці…

– Слушна! – усклікнуў рэдактар. – Слушна кажаце. Рэч у тым, што гісторыя чалавецтва ёсць барацьбой светлых і цёмных сілаў. Часам тая пераважае, часам гэтая… Аднак і праз камуністычную немарач прабіўся новы і, бадай, адзіны літаратурны волат гэтага ваяўнічага стагоддзя – Салжаніцын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x