Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Малаша, каб зняць напружанне, памяняла тэму гутаркі і спытала:

— Кажуць, Стась Лапіцкі прыехаў, не чулі, мо да Нінкі вярнуўся? Як-ніяк, а там жа дачка падрастае?

Малашына сваячка Дамінка адказала:

— Ага, чакай — вернецца! Кажуць, да Бярынчыкавай дачкі пасватаўся.

Жанчыны спачувальна забожкалі, быццам папярэджваючы прысутных тут

дзяўчат, каб не верылі хлопцам. А Малаша ў працяг тэмы завяла прыпеўку:

Я — не Таццяна, я — не Маруся,

Я — не красуня, я не баюся.

Маня-красуня хлопцаў любіла,

За што вы хлопцы Маню набілі?

Людзі зарагаталі. Раптам Вера Клемава высокім і прыгожым голасам, што ажно душы наструніліся ў слухачоў, зацягнула тужлівую песню:

Ой, чыя ж там ніўка,

Чые ж там пакосы?

Чыя ж там дзяўчына

Распусціла кросы?

Дружны хор галасоў падхапіў за ёю:

Косы распусціла,

Галаву схіліла:

Ой, Божа ж мой Божа,

Што я нарабіла?

Казак мае жонку

А я палюбіла....

Малашына нявестка сядзела на печы, прыслухоўвалася да гаворкі і дума­ла: «Дзіўныя людзі, сядзяць і сядзяць цэлы дзень. Ні паабедаць, ні дзе што ў хаце зрабіць. І гаворкі ў іх пустыя. Усё спяваюць і спяваюць. З якое радасці? І самі ж галодныя сядзяць цэлы дзень, ці мо іх частаваць трэба? Не, няхай свякруха сама кіруе. Я іхніх звычаяў не ведаю.»

Між тым і прысутныя раз-пораз кідалі позіркі на печ, прыглядаліся да Аўдзеевай жонкі, якую ён прывёз немаведама скуль. Шмат каму хацелася распытаць, хто яна, ды не спяшалі, зашмат гонару. Да прывазных жонак у вёсцы, асабліва, калі яны з Расіі, ставіліся з недаверам: гэтыя «васточніцы» няздатныя да сялянскай працы. Паглядзіш на каторую — кволая надта. І дзяцей у іх мала бывае, адно-два не болей. З чаго б гэта?

Асабліва пільна прыглядаліся да Малашынай нявесткі жанчыны, каб было пра што папляткарыць з суседкамі і прыяцелькамі. У вёсцы хадзіла показка, што адзін лядчук пасватаўся да нейкай гарадской дзяўчыны і пачаў хваліцца, які ён багаты, маўляў, ёсць млын, прадзільная машына і ткацкі станок. Падумала дзяўчына, калі трапіўся ёй такі багаты чалавек, дык можна і ў вёсцы жыць у дастатку. Прывёз яе лядчук дамоў, завёў у камору, дзе стаялі жорны і сказаў, што гэта і ёсць млын: бярэшся за вочап і круціш два вялізныя камяні, якія расціраюць зерне на муку. Пасля паставіў перад ёю потась, прывязаў кудзелю, даў у рукі верацяно і сказаў, што гэта і ёсць прадзільная машына. А калі прадзіва набярэцца ўдостаць, дык паставіць у хаце кросны —ткацкі станок так называецца, тады можна будзе ткаць палатно. Зразумела дзяўчына, што трапіла не туды, куды хацела, і атрымала не тое, пра што марыла.

3

Малая Ліза з першага дня пацягнулася да Малашы, аказалася, што ў іх шмат агульнага. Абедзве яны любілі хадзіць на вячоркі, грэцца на печы, слухаць казкі і песні, разгадваць загадкі. Старая займела сабе ўдзячнага слухача. Дзяўчынка, як толькі ўбачыла, што жанчыны прадуць, адразу ж папрасіла, каб і ёй зрабілі потась. Чамусьці ў Лядах жанчыны не карысталіся калаўротам, а пралі ўручную з дапамогаю верацёнаў. Малаша таксама прала, хоць у яе балелі рукі. Для Лізы яна знайшла на вышках маленькую потась, якую некалі змайстраваў для Г анначкі Аўдзей-старэйшы. Ні мужа, ні дачкі даўно няма на свеце. Таму старой, калі яна чула побач Лізіна шчабятанне, пачало здавацца, што гэта Бог паслаў ёй на ўцеху немаведама скуль родную душу замест яе вялікіх страт. Дзяўчо сапраўды было вельмі прыгожанькае, рухавае, хутка пераймала ўсялякую, даступную дзіцяці, справу, нават гаварыць пачало на тутэйшым дыялекце без асаблівых высілкаў.

Як толькі змяркалася, Ліза адразу пачынала тармасіць Малашу:

— Баба, да каго пойдзем на вячоркі?

Старая называла каго з суседак, у якіх сёння меліся сабрацца папрадухі, каб пагаманіць, паспяваць і папрацаваць у ахвоту, кожная знаходзіла сабе занятак па душы: пралі, вышывалі, вязалі на прутках ці шыдэлачкам, як тут называўся кручок. Тыя, што былі прывязаныя да кроснаў, мусілі запрашаць суседак да сябе часцей, бо ад ткацтва не адарвешся. Калі ісці было блізка, дык Малаша не абувалася, перабягала па снезе басанож. Ліза таксама колькі разоў парывалася гэтак жа выбегчы з хаты, але Малаша забараніла, сказала, што ў малой скура надта тонкая, а таму ногі хутка замерзнуць, яна можа захварэць. Выйшлі з хаты. У цёмным небе дзяўчынка ўпершыню ўбачыла поўню з невыразнымі цёмнымі постацямі на ёй:

— Што гэта? — спытала Ліза, паказваючы пальчыкам.

— Не можна ў неба пальцам тыкаць, — строга сказала Малаша. — Туды Бог пасадзіў двух братоў, за тое, што яны біліся між сабою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x