Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2

З самага ранку нявестка завіхалася ля печы, а Малаша задаволена паглядвала на яе, ды думала: «Бач ты, не ўспалася, рана ўстала. Пра сямейку клапоціцца. Ранняя птушка песню спявае, а позняя толькі вочкі прадзірае. Імя нейкае дзіўнае ў яе, не наша, дай божа памяць: Таіся, ці што? Сказала можна называць коратка Тая. Няхай будзе Тая! Каб узяў Аўдзей сабе дзяўчыну са сваёй вёскі, дык хоць карову ў хлеў прывяла б, а гэтая з двума валізкамі прыехала. Хаця чым бы я тых кароў карміла? На адну, мабыць, сена не хопіць.

Што Бог дае, тое мусім прымаць. І малая ўспаролася следам за дарослымі. У дзіцяці вочкі разумненькія. Халера яго бяры, як будзе, так і будзе. Аўдзей вярнуўся — дык ужо радасць. А нявестка няхай таўчэцца ля печы — мне палёгка...»

Малаша зацікаўлена зірнула на дзяўчынку, якая сядзела за сталом і гартала кніжку, побач з ёю на стале ляжала вялізная прыгожая лялька, падумала: «Бач, якую дарагую цацку малой купілі. Мусіць, добра ў горадзе зараблялі. Песцяць цяпер дзяцей змалку. Маімі лялькамі былі авечкі. Як толькі на ногі стала, пачала іх пасвіць, хустку ягняткам завязвала. Гэта і былі мае лялькі.» Малаша падсела да малой, зазірнула ў кніжку з чорна-белымі малюнкамі, спытала:

— Што гэта ў цябе?

— Буквар, — дзяўчынка паказала вокладку.

— Ты мо чытаці ўмееш?

— Трошкі, трошкі.

— Пачытай.

Дзяўчынка, водзячы пальчыкам па старонцы, прамаўляла па складах словы:

— Ма-ма, ра-ма.

— Дык табе ў школе не будзе чаго рабіці, — сказала старая ў знак пахвалы.

Малая нічога не адказала, а працягвала старанна чытаць.

— Мама, дзе соль? — спытала нявестка ў Малашы.

Старая ажно страпянулася ад гэтага ласкавага «мама» і адказала, паказваючы на паліцу:

— Гондэ.

Нявестка дастала слоік з соллю. Яе трохі здзівіла незнаёмае слова, але яна ўжо і ад Аўдзея чула не раз словы з прыстаўным гукам «г», характэрныя для палескага дыялекту, накшталт «гочы», «гуліца», таму зразумела: «гондэ», азначае «вось тут». У яе ўсходнебеларускай вёсцы часцей у якасці прыстаўнога выкарыстоўваўся гук «в», казалі «вунь», «вочы», «вуліца». Думка прамільгнула і знікла, а маладзіца зноў засяродзілася на сваёй кухарскай справе, хацелася дагадзіць свякрусе, пакарміць яе смачна. Таму гатуючы на сняданак салонікі, варыла іх болей, чым трэба было, задумала зрабіць на абед варэнікі з бульбай у дадатак да крышаноў з грыбамі. Хацела яшчэ спячы трохі піражкоў з капустай, усё ж сёння нядзеля, трэба пацешыць родных чым-небудзь смачненькім. Пакуль тапілася ў печы, яна дастала з чамадана белыя паркалёвыя фіраначкі, якія прывезла з сабою, і павесіла на вокны. Нядобра, каб хата прасвечвалася наскрозь, і суседзі бачылі, што тут робіцца. Адразу ў пакоі стала святлей і прыгажэй. Мусіць, таму свякроў не пярэчыла, толькі ўважліва разглядвала карункі, якія ўпрыгожвалі фіранкі ды сказала сыну:

— Добра, што вярнуліся дамоў. А то сноўдаліся б па свеце, бы Каўбасюкі.

— Хто такія Каўбасюкі? — спытала Таіса ў Аўдзея.

— Жылі тут Міхалка з Хадораю, чацвёра сыноў гадавалі, а зямлі не мелі, зараблялі на жыццё тым, што плялі кельні, прадавалі іх ажно ў Косава. А яшчэ на вяселлях гралі на баяне, скрыпцы ды барабане. Каўбасюкамі іх назвалі, таму што сваіх каўбасаў ніколі не мелі, а толькі на вяселлях ласаваліся, за дзве шчакі набівалі. Цяпер нікога з іх не засталося ў Лядах. Бацькі паўміралі. Старэйшы сын загінуў у Брэсцкай крэпасці ў вайну, другі прыстаў у прымы ў суседнюю вёску, трэці некуды з’ехаў, а чацвёрты краў, дык недзе ў турме сядзіць. Я аднойчы высунуў руку з таўкеняю ў акно, глядзь, а яе ўжо няма: Каўбасюкоў Сымон украў. Прыйдзе на танцы зімою, сваё старое паліто пакіне, а нечае новае надзене і пайшоў, — Аўдзей пасміхнуўся, згадваючы мінулае. — А хата ў іх была дзярном накрытая, у сярэдзіне чорная, закураная, печ без коміна.

Непрыкметна зусім развіднела. Аўдзей падаўся на двор. Маці, прасачыла праз акно, як ён агледзеў пахілы плот, выйшаў на вуліцу, мусіць, параўноўваў свой двор з іншымі. Яна міжвольна залюбавалася сынам. Што і казаць, добрага хлопца выгадавала, да ўсялякае працы здатнага. Яшчэ зусім быў малы, а ўжо вярхом на кані ездзіў. Залезці не здужае, дык да плота каня падвядзе, а стуль ужо ўскараскаецца на спіну жывёліне. З малых гадоў давялося быць яму гаспадаром. Гной вазіў на поле, араў, сеяў, касіў, малаціў, родных і дваюрадных братоў прывучаў да працы. Міжвольна падумала, няхай пабачыць да якога бязладдзя даходзіць хата без гаспадара. Малашы з рукамі, прыгнутымі каўтуном, далёка не ўсё пад сілу. Хоць, безумоўна, слабою сябе не лічыла, панесці на спіне магла б не меней за дужага мужыка, а ў маладосці з канём навыперадкі бегала. Доктар спрабаваў выпрастаць яе рукі, не верыў, што ёсць на свеце такая хвароба — каўтун. А потым выпісаў усё ж нейкіх парашкоў, быццам мог вылечыць хваробу, якую Бог паслаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x