Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гром пагрозна ляскаў раз за разам, успыхвала белае святло маланак, лінуў моцны дождж, што ажно бурбалкі заскакалі па лужынках. Навальніца хутка скончылася, сціхлі грымоты, вызірнула сонца і Ліза выбегла на вуліцу, азіралася на свае сляды, якія адбіваліся на пяску. Потым крутнулася на пятцы адной нагі і намалявала прыгожы круг. Такімі кругамі ўпрыгожыла вуліцу насупраць сваёй хаты. Яна была ў тым мілым узросце, калі ні крыўды, ні смутак надоўга не селяцца ў сэрцы, а для радасці знаходзілася мноства прычын, хоць бы такая: маляваць кругі на мокрым пяску, крутнуўшыся вакол пяткі, ці збіраць кветкі на лузе, ці назіраць за жвавымі чорнымі пранікамі на балотцы. Гэтую радасць дарыла навакольная прырода, нічога не патрабуючы, а між тым забіраючы, палонячы душу сціплай і цнатлівай прыгажосцю. Лужок нават са скошанай травой застаецца прывабным са сваімі матылькамі і стракозамі, з крумканнем жаб у твані і спевамі жаваранка высока ў неба. А яшчэ ж былі першыя васількі ў жыце, а потым — жніво, калі мама брала з сабою браціка ў калысцы і жала сярпом жыта...

14

Лета праляцела хутка. Аднойчы Ліза прыйшла да Бузюмішыных дачок пагуляць і ўбачыла, што Маня збіраецца ў школу. Гэтая навіна вельмі ўсхвалявала юную госцю. Хоць яна была равесніцаю з самаю малодшаю Нінаю, але вырашыла таксама ісці і запісвацца ў першы клас, бо чытаць ужо ўмела. Пабегла дамоў, пачала хуценька збірацца. Паспрабавала абуць чаравікі. Яны аказаліся цесныя: за лета на волі ступні выраслі. Ліза абула бліскучыя гумавыя боцікі. Узяла пад паху буквар і выбегла з хаты. Аказалася, што Маня яе не дачакалася і пайшла ў школу са старэйшымі сёстрамі. Ліза не разгубілася, а выправілася ў другі канец вёскі, дзе былі па хатах раскіданыя класы школы. Яшчэ здалёку ўбачыла, як хлопчык прабег па вуліцы са званком, склікаючы дзяцей на першыя ў навучальным годзе заняткі. Першакласнікаў паставілі ў радок. Ліза ўбачыла Маню Бузюмішыну і стала побач з ёю. Новых вучняў павіншавалі з пачаткам новага жыцця, раздалі букеты кветак. Лізе дастаўся вялікі прыгожы букет з аксамітак і рамонкаў. Потым малых павялі ў клас і дазволілі сесці за парты. Малады і прыгожы настаўнік агледзеў новых сваіх выхаванцаў і ўбачыў, што адна маленькая дзяўчынка плача, спытаў у яе:

— Што здарылася?

— Мне кветак не далі, — усхліпваючы, адказала малая.

Настаўнік узяў Лізін букет, які яна паклала на парту, і аддаў плаксе. Лізе было шкада кветак, але яна не стала плакаць. На поплаве кветак поўна, можна колькі хочаш нарваць. Г алоўнае, што яе прынялі ў школу. Цяпер яна навучыцца пісаць і пашле ліст цёці Полі, дзеду і дваюраднаму брату Віцю.

Настаўнік сказаў, што яго завуць Вячаслаў Уладзіміравіч, паўтарыў некалькі разоў, а дзеці — услед за ім. А пасля пачаў называць па прозвішчах і імёнах вучняў, а яны адгукаліся і ўставалі з-за парты. Лізы ў тым спісе не было. Настаўнік спытаў, як яе завуць.

— Селіч Ліза, — адказала дзяўчынка.

Настаўнік дапісаў яе прозвішча ў вялікі тоўсты сшытак, пагутарыў з дзецьмі, спытаў, якія гарады яны ведаюць. Ліза назвала найбольш гарадоў, бо нягледзячы на свой малы ўзрост, ужо шмат паездзіла. Настаўнік пахваліў яе, а пасля адпусціў дзяцей дамоў, папярэдзіў толькі, каб заўтра прынеслі з сабою сшыткі і алоўкі.

Шчаслівая Ліза вярнулася дахаты і сказала здзіўленай маме, што яна запісалася ў школу, заўтра раніцай ёй трэба ісці на заняткі, а для гэтага неабходны сшытак і аловак. Аловак знайшоўся, сшытак — таксама, хоць ён быў ужо распачаты, бо Таіса выдрала з яго два лісты, калі пісала пісьмо Аўдзею, а торбы не было. Маці знайшла маленькую вышытую навалачку, якую ёй некалі падаравала прыяцелька, прышыла дзве ручкі — і праблема вырашылася.

Два дні хадзіла Ліза ў школу, і кожны раз настаўнік усё пытаў, як яе завуць і нешта пазначаў у сваім сшытку, быццам прозвішчы ўсіх іншых дзяцей ён ведаў, а Лізіна ніяк не мог запомніць. А ўвечары завітаў да іх дамоў. Спытаў, чаму Лізы няма ў спісе першакласнікаў. А калі дазнаўся, што дзяўчынцы толькі шэсць гадоў, здзівіўся:

— Навошта малую выправілі ў школу?

— Яна сама пайшла, — адказала Таіса.

Тады настаўнік спытаў:

— Ці хочаш ты, Ліза, вучыцца?

— Хачу.

— Што ж, няхай пакуль вучыцца, а там пабачым, — адказаў настаўнік. — Разумееце, дзяўчынка малая, можа не справіцца з праграмай, давядзецца адлічваць. Гэта будзе непрыемна ўсім: ёй, вам, мне.

— Справіцца, яна ўжо і чытаць даўно навучылася. Вось яе буквар і кніжкі, якія мая малодшая сястра прыслала. Ліза іх ужо шмат разоў прачытала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x