Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ніхто не ведае, дзе каго бяда чакае, — адказала Параска Рачычанка.

— Шкода чалавека.

— Дзіва, што шкода, — адказаў нехта з натоўпу.

Ліза ўбачыла сярод людзей маму, падышла да яе і спытала:

— Што здарылася?

— Хадзем дадому, раскажу, — прашаптала маці ў адказ.

Прыйшлі ў хату, Ліза ўсё чакала, калі ж маці пачне расказваць, а яна ўжо і забылася, што паабяцала.

— Дзядзька Анісім захварэў? — спытала дачка.

— Бык на рогі падняў, паламаў рэбры і ногі. Ты вось ходзіш на поплаў, дык трымайся далей ад кароў і коней, калі яны там пасуцца, — адказала маці, кладучы сына ў калыску. — Пакалышы браціка, а я тату ліст напішу.

Таіса ўчора атрымала ліст ад Аўдзея. Паведамляў ён, што ўладкаваліся яны ў калгасе. Нехта з хлопцаў узяўся пасвіць авечак, нехта працуе ў полі, а яму далі каня, каб вазіў фураж на ферму. Абяцаюць нешта заплаціць. Але ніхто тут асабліва беларусаў не чакаў, сваіх людзей удосталь. Сяло прыгожае, хаткі беленькія стаяць, нібы цацачныя. У дварах шмат кветак. А сонца, здаецца, нашмат гарачэйшае, чым у нас. За дзень так галаву напячэ, што ажно срэбныя іскрынкі перад вачамі лётаюць. Яна яшчэ раз перачытала мужаў ліст і села пісаць адказ. Хоць навін асаблівых не было, адно, што Анісіма Бузюмішанага бык паламаў, мусіць зляжа чалавек у бальніцу на некалькі месяцаў, таму не зможа пахрысціць нашага сыночка, давядзецца некага іншага браць хросным бацькам. Як быццам нічога асаблівага і не пісала, аднак тэксту набралася на цэлы ліст са сшытка. А на зваротным баку ліста Таіса абвяла сынаву далоньку, няхай тата паглядзіць, як хутка ягонае дзіця расце. Ліза папрасіла:

— І маю руку тату пашлі.

Таіса абыякава абвяла даччыну далонь на яшчэ адным лісточку. Стала падпісваць канверт. У гэты час увайшла ў хату свякруха, сказала прыгнечаным голасам:

— Няма Анісіма. Не давезлі да больніцы. Пяцёра дзяцей пакінуў.

— І што цяпер Бузюміха?

— Рыхтуецца да пахавання.

Пакуль мама з бабаю гутарылі, Ліза выслізнула з хаты, пабегла да Бузюміхі. Двор яе быў абсаджаны вішняком, а каля весніц у гародчыку рос вялізны куст бэзу з лісточкамі, падобнымі да сэрцайкаў. Дакладна такія самыя па форме лісточкі-сэрцайкі з фольгі на чорным фоне красаваліся ў рамцы на сцяне ў хаце Бузюміхі. На дварэ стаялі людзі, маўчалі. Ліза не адважылася ўвайсці ў памяшканне. Прысела на прызбе, спрабуючы зразумець, што там адбываецца. Нехта амаль шэптам сказаў, што старыя бабы, Параска Рачычанка і Настуся, абмываюць нябожчыка.

Ліза вярнулася ў свой двор, убачыла, што ў гародзе мама і баба Малаша пололі грады, пасунулася ў хату, выконваць свае абавязкі, калыхаць брата. На прыпечку заўважыла змятую паперыну, разгарнула яе і згледзела адбітак сваёй далоні. На стале ляжаў заклеены канверт. З горыччу зразумела: «Мама пашле тату толькі брацікаву руку, мая яму не патрэбная і не цікавая, бо я не яго дачка.» Гэтая горкая думка засталася, як засечка ў памяці, што яна падчарка і ні на што тут прэтэндаваць не можа: ні на любоў, ні на разуменне, ні на ласку.

На другі дзень хавалі дзядзьку Анісіма. Сабрася ўсё сяло, ішло ўслед за труною, якую вёз на машыне Ленінка. Бузюміха галасіла:

— Засталіся дзеці сіротамі навекі!

І ўсё прысутныя разумелі, што і Бузюміха больш не выйдзе замуж, а давядзецца ёй самой гадаваць сына і чатыры дачкі ў нішчымніцы і нястачы. У што абуць і апрануць дзяцей? Чым накарміць? Добра, што бульба вядзецца на сотках, дык мо з голаду не папухнуць. Г алена Бузюміха некалі служыла ў пана, шмат чаму навучылася, умее з нічога зварыць абед. Разумная яна баба і хітрая. Нездарма ж здолела такога маладога хлопца прыручыць, але няма ёй шчасця. Першага не ўтрымала і другога страціла.

Лізу мама на могілкі не пусціла і сама не пайшла з малым, маўляў, няма чаго дзецям рабіць сярод мерцвякоў. Пасля абеду нечакана здарылася навальніца. Сярод яснага неба раптам разгарнуліся цёмныя сувоі хмар, загрымела, забліскалі маланкі. Ліза баялася грому. Яшчэ калі жыла ў цёці Полі аднойчы так спалохалася грымотаў, што пачала заікацца. І цяпер, калі спрабуе хутка гаварыць, дык можа спатыкнуцца на нейкім складзе. Баба Малаша зачыніла юшку ў коміне, каб маланка не ўляцела праз печ у хату, моўчкі сядзела на лаве. Мама прымасцілася на запечку, схілілася над сыночкам, нешта шаптала яму. Дзіця ў калысцы ўсміхалася і матляла ручкамі.

— Вой папрэла паміж ножкамі ў малога. Трэба прысыпка, а дзе яе ўзяць? — у роспачы сказала Таіса.

— Знайшла бяду. Гондэ парахна надзяры, — адказала Малаша і пачала калупаць раму, паедзеную шашалем, скуль пасыпалася жоўтая труха.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x